Неплатаздольнасьць
Неплатаздольнасьць (дэфолт; анг. default — нясплочваньне[1]) — страта дзяржавай або прадпрыемствам здольнасьці своечасова і цалкам выконваць свае даўгавыя абавязкі, абумоўленая валютным становішчам, адсутнасьцю вольных сродкаў, нястачай каштарысу і плацежнага балянсу[2].
Прадугледжвае неаплату своечасова працэнтаў або асноўнага доўгу па даўгавых забавязаньнях або па ўмовах дамовы аб выпуску аблігацыйнае пазыкі. Можа аб’яўляцца як кампаніямі, прыватнымі асобамі і дзяржавамі («сувэрэнны дэфолт»), няздольнымі абслугоўваць усе ці частку сваіх забавязаньняў.
Беларусь
рэдагавацьНа жнівень 2013 году неплатаздольныя прадпрыемствы Беларусі мелі пратэрмінаваную крэдыторскую запазычнасьць у памеры больш як 18 трлн рублёў[3] ($2 млрд)[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Валентына Пашкевіч. Default // Ангельска-беларускі слоўнік / Сяргей Шупа. — Менск: Зьміцер Колас, 2006. — С. 281. — 1028 с. — 2000 ас. — ISBN 985-6783-15-1
- ^ Неплацежаздольнасьць // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2000. — Т. 11. — С. 289. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0188-5
- ^ «Патрэбна рэальная барацьба з найбольш цяжкімі формамі карупцыі і эканамічных злачынстваў» // Зьвязда : газэта. — 2 жніўня 2013. — № 142 (27507). — С. 1, 2. — ISSN 1990-763x.
- ^ Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2013 год (8 971,06 рублёў за даляр) // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, 2014 г. Праверана 26 ліпеня 2018 г.
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |