Інвэстыцыя
Інвэсты́цыя — грашовыя сродкі, каштоўныя паперы і іншая маёмасьць, а таксама маёмасныя правы з грашоваю ацэнкай, што ўкладаюцца ў аб’екты прадпрымальніцкае дзейнасьці з мэтаю атрыманьня прыбытку ці іншага пазытыўнага эфэкту.
Формы інвэстыцыяў:
- Грошы
- Маёмасьць (улучаючы каштоўныя паперы)
- Маёмасныя правы
Аб’екты інвэстыцыяў:
Актывы могуць быць як формаю, так і аб’ектам інвэстыцыяў.
Клясыфікацыя інвэстыцыяў
рэдагавацьПа аб’ектах укладаньняў:
- Рэальныя: у асноўныя фонды, матэрыяльна-вытворчыя запасы, нерухомасьць, нематэрыяльныя актывы, навукова-дасьледчыя і канструктарскія работы, падрыхтоўка і павышэньне кваліфікацыі кадраў.
- Фінансавыя: у каштоўныя паперы, банкаўскі дэпазыт, замежную валюту, аб’екты тэзаўрацыі.
Па формах уласнасьці:
- Прыватныя: ажыцьцяўляюцца фізычнымі і юрыдычнымі асобамі недзяржаўнае формы ўласнасьці
- Дзяржаўныя: орґанамі дзяржаўнае ўлады (цэнтралізаваныя) і дзяржаўнымі прадпрыемствамі (нецэнтралізаваныя)
- Замежныя: ажыцьцяўляюцца замежнымі асобамі, дзяржавамі і міжнароднымі арґанізацыямі. Па мэтах адрозьніваюцца простыя і партфэльныя інвэстыцыі.
Простыя інвэстыцыі — інвэстыцыі з мэтаю росту капіталу і ўдзелу ў кіраваньні аб’ектам інвэстыцыі (як правіла адбываюцца ў выглядзе набыцьця буйнага пакету акцыяў: паводле МВФ: больш за 25%)
Партфэльныя інвэстыцыі — інвэстыцыі з мэтаю дывэрсыфікацыі рызыкі ўкладаньняў і атрыманьня бягучага даходу без удзелу ў кіраваньні аб’ектам інвэстыцыі
- Сумесныя: ажыцьцяўляюцца сумесна айчыннымі і замежнымі асобамі.
Замежныя
рэдагавацьУ 2010 г. сусьветны прыток замежных укладаньняў вырас параўнальна з 2009 г. на 5% да $1,24 трлн, аднак застаўся на амаль 37% меншым за перадкрызісны(en) ўзровень 2007 году. На Беларусь прыпадала каля $5,5 млрд наўпроставых замежных укладаньняў (0,44% ад сусьветных), зь якіх $1,2 млрд (22%) на чыстай аснове (з вылікам запазычанасьці за тавары)[1].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Павал Берасьнеў. Сёлета ёсьць шанц выканаць плян па інвэстыцыях // Зьвязда : газэта. — 28 ліпеня 2011. — № 141 (27005). — С. 2. — ISSN 1990-763x.