Ляік Рэмі

францускі футбаліст

Ляік Рэмі (па-француску: Loïc Rémy; нарадзіўся 2 студзеня 1987 году, Рыё-ля-Пап, Францыя) — колішні францускі футбаліст, нападнік. Былы гулец нацыянальнай зборнай Францыі.

Ляік Рэмі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 студзеня 1987(1987-01-02)[1][2][3] (37 гадоў)
Рост 185 см
Вага 75 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2008
2008
2008—2010
2010—2013
2013—2014
2013—2014
2014—2017
2016—2017
2017—2018
2018
2018—2020
2020—2022
2022
2023
Алімпік Ліён
Лянс (арэнда)
Ніцца
Алімпік Марсэль
Кўінз Парк Рэйнджарз
Ньюкасл Юнайтэд (арэнда)
Чэлсі
Крыстал Пэлас (арэнда)
Ляс-Пальмас
Хэтафэ (арэнда)
Ліль
Рызэспор
Адана Дэмірспор
Брэст
12 (0)
10 (3)
69 (26)
74 (28)
16 (6)
26 (14)
32 (8)
5 (0)
12 (5)
11 (3)
46 (14)
27 (7)
2 (0)
0 (0)
Зборныя
2009—2014 Францыя 31 (7)

Кар’ера

рэдагаваць

Рэмі пачаў сваю кар’еру ў моладзевай камандзе «АСПТТ Ліён»[5]. Там яго знайшлі скаўты клюбу «Ліён», якія запрасілі маладога футбаліста да сябе. Пасьля некалькіх гадоў у акадэміі клюбу 11 кастрычніка 2006 году Рэмі падпісаў свой ​​першы прафэсійны кантракт тэрмінам на 3 гады. Праз 3 дні, 14 кастрычніка, дэбютаваў у асноўным складзе каманды ў матчы супраць «Сэнт-Эт’ену», замяніўшы на 73 хвіліне Сыльвэна Вільтора. У 2008 годзе ня маючы дастатковай гульнявой практыкі Ляік на правах арэнды перайшоў у склад клюбу «Лянс».

5 чэрвеня 2008 году Рэмі перайшоў у табар «Ніццы». Сума трансфэру склала 8 млн эўра, стаўшы найбуйнейшай у гісторыі клюбу[6]. Гулец дэбютаваў у складзе новай каманды 9 жніўня ў матчы супраць «Гаўру», у якім ягоная каманда трывала паразу зь лікам 0:1. У наступных 6 гульнях Рэмі забіў 6 галоў, у лік якіх увайшоў мяч у браму свайго былога клюбу, «Ліёну». Надалей Ляік паказваў выдатную гульню, дзякуючы чаму быў запрошаны ў «Марсэль». Сума трансфэру не была адкрытая, аднак, паводле некаторых зьвестак, яна ацэньваецца ў 15 млн эўра[7].

13 студзеня Рэмі афіцыйна далучыўся да складу ангельскага клюбу «Кўінз Парк Рэйнджарз», які на той час імкнуўся захаваць месца ў Прэм’ер-лізе, аднак паводле вынікаў сэзону клюб вылецеў у дывізіён ніжэй. 5 жніўня гулец на правах арэнды перайшоў у клюб «Ньюкасл Юнайтэд». Пасьля цудоўных выступаў за «Ньюкасл» у 2014 годзе гулец вярнуўся ў «Кўінз Парк Рэйнджарз», які зноўку трапіў у Прэм’ер-лігу, аднак у хуткім часе перайшоў у «Чэлсі». У лёнданскім клюбе Ляік звычайна выходзіць на замену Дыега Коста ў канцы матчу.

Міжнародная

рэдагаваць

24 сакавіка 2008 году з-за траўмы Т’еры Анры Рэмі ўпершыню быў выкліканы ў склад зборнай Францыі на таварыскія гульні супраць зборнай Ангельшчыны і Малі. Рэмі выйшаў на поле ў матчы супраць зборнай Малі, замяніўшы на 54-й хвіліне сустрэчы Саміра Насры. 9 кастрычніка 2010 году Ляік забіў першы мяч за зборную, паразіўшы браму зборнай Румыніі ў адборачным раўндзе да чэмпіянату Эўропы 2012 году.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Ліён»:

«Марсэль»:

«Чэлсі»:

  1. ^ а б в Loïc Rémy // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в LOIC REMY // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Loïc Rémy // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ а б https://www.youtube.com/watch?v=kAaeVHIk8hg
  5. ^ Rémy, un lionceau qui rugit. Le Progres
  6. ^ Nice: Arrivée de Rémy. Football365
  7. ^ Marseille set to seal £12.4m deal for Nice striker Loïc Rémy. The Guardian.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць