Гаўр (футбольны клюб)

францускі футбольны клюб

«Гаўр» (па-француску: Havre) — францускі футбольны клюб з гораду Гаўру рэгіёну Нармандыя. Заснаваны ў 1872 годзе як спартовы клюб у розных спартовых катэгорыях. Уладальнік Кубка Францыі (1959). Свае хатнія матчы ладзіць на стадыёне Асэан. Галоўным супернікам ёсьць клюб «Кан». Іхняе супрацьстаяньне клічыцца Нармандзкім дэрбі. Таксама прынцыповым супернікам ёсьць клюб «Лянс» з дэпартамэнту Па-дэ-Кале.

Гаўр
Поўная назва Havre Athletic Club
Заснаваны 1872
Горад Гаўр, Францыя
Стадыён Асэан
Умяшчальнасьць: 25 178
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2023—2024 15 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Гісторыя

рэдагаваць
 
Гульцы «Гаўру» ў 1913 годзе.

Насуперак сьцьверджаньням клюбу, што іхняя гісторыя сягае да 1872 году, насамрэч, клюб быў закладзены ў 1884 годзе купай брытанцаў. Яны стварэньні атлетычны клюб «Гаўр» і спачатку гулялі ў гібрыдную вэрсію футболу, якая спалучала элемэнты рэгбі і ўласна футболу. Такі від спорту называўся камбінацыя. На клясычны футбол прадстаўнікі клюбу пераключыліся ў 1894 годзе.

У 1899 годзе «Гаўр» стаў першым клюбам па-за межамі Парыжу, які здабыў тытул чэмпіёну францускага спаборніцтва. У той час чэмпіянат ладзіўся Зьвязам францускіх таварыстваў атлетычнага спорту. Але варта адзначыць, што парыскія клюбы адмовіліся ад удзелу ў першынстве. Яно лічылі, што гаўрцы ня маюць права на ўдзел у розыгрышы, бо «Гаўр» ня быў чэмпіёнам свайго рэгіёну. Гэтак «Гаўр» выгуляў у паўфінале першынства клюб «Ліль», а ў фінале мусіў згуляць супраць парыскага «Франсэ», які адмовіўся ад гульні. У наступным годзе «Гаўр» зноў браў удзел у чэмпіянаце, перамогшы ў паўфінале клюб «Туркуэн». Гэтым разам «Франсэ» не адмаўляў у фінальным матчы, але парыжане атрымалі паразу ад «Гаўру» зь лікам 1:0.

Клюб славіцца сваёй вядомай моладзевай акадэмія, якая падрыхтоўвае маладых талентаў. Гэтак выхаванцамі клюбнае школы ёсьць Бэнжамэн Мэндзі, Ібраім Ба, Жан-Ален Бумсонг, Лясана Дыяра, Рыяд Магрэз, Стыў Манданда, Вікаш Дарасоо, Поль Пагба і Дымітры Пает. Паводле вынікаў сэзону Лігі 2 2022—2023 гадоў «Гаўр» здабыў перамогу ў чэмпіянаце і, такім чынам, здабыў квіток у найвышэйшы францускі дывізіён упершыню з 2008 году[2].

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Мат’ё Гаржэлен 1990
4   Аб Гат’е Льярыс 1995
5   ПА Усама Таргалін 2002
6   Аб Эт’ен Ют Кінку 2002
7   Аб Ляік Нэго 1991
8   ПА Ясін Кешта 2002
9   Нап Ян Кіталя 1998
11   Нап Эмануэл Сабі 1997
13   Нап Стыў Нгура 2005
14   ПА Далер Кузяеў 1993
17   Аб Уалід Эль-Гаджам 1991
18   Аб Яніс Зуаўі 1998
19   ПА Расуль Н’Дыяй 2001
20   Нап Элізэ Лягбо 2004
21   Нап Антуан Жужу (ар. Парма) 2003
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22   Аб Яан Сальм’е 1992
23   Нап Жазуэ Казымір 2001
25   ПА Аляіс Канфэ 1996
27   Аб Крыстафэр Апэры 1997
29   Нап Самюэль Грансыр 1996
30   Бр Арцюр Дэзма 1994
32   Аб Тыматэ Пэмбэле (ар. Сандэрлэнд) 2002
44   ПА Ісмаіль Бунэб 2006
45   Нап Іса Сумарэ 2000
46   Нап Ільес Усьні (ар. ПСЖ) 2005
50   Бр Поль Арнье 2006
70   Нап Рубэн Лёнджа 2006
93   Аб Аруна Сангант (капітан) 2002
94   ПА Абдуляй Турэ 1994

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць