Адана Дэмірспор

турэцкі футбольны клюб

«Адана Дэмірспор» (па-турэцку: Adana Demirspor) — турэцкі футбольны клюб з гораду Аданы. Заснаваны ў 1940 годзе. Акрамя футболу ў структуры клюбу маюцца сэкцыі ў веславаньні, настольным тэнісе, тэквандо і валейболе[1].

Адана Дэмірспор
Поўная назва Adana Demirspor Kulübü A.Ş.
Заснаваны 1940
Горад Адана, Турэччына
Стадыён Ені-Адана
Умяшчальнасьць: 33 543
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2023—2024 12 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
adanademirspor.org.tr (тур.)

Гісторыя

рэдагаваць

Клюб быў заснаваны працаўнікамі Турэцкай чыгункі ў 1940 годзе. Адразу акрамя футболу была сфармаванае каманда дзеля гульні ў водным пола. Пры гэтым дружына ў гэтым відзе спорту была вельмі пасьпяховай, дзесяцігодзьдзямі здабываючы трафэі і маючы вялікую колькасьць заўзятараў. Футбольная дружына брала ўдзел у мясцовых спаборніцтвах. У 1954 годзе «Адана Дэмірспор» спаборнічала ў аматарскім чэмпіянаце Турэччыны. Справа ў тым, што да 1959 году ў краіне не існавала агульнагатурэцкага прафэсійнага чэмпіянату. Калі ж ён паўстаў у ім бралі ўдзел клюбы з Стамбулу, Анкары і Ізьміру. Далучыўшыся да лігі ў 1960 годзе, «Адана Дэмірспор» стаў першым клюбам лігі, які базуцца па-за вялікімі гарадамі. Але, дэбют быў няўдалым, бо клюб фінішаваў апошнім у чэмпіянаце, а хатнія матчы быў вымушаны ладзіць у Анкары. Праз год аданцы зноў вярнуліся ў рэгіянальную лігу. Пасьля стварэньня Другой лігі «Адана Дэмірспор» далучыўся да яе і ў першы ж сэзон фінішаваў другім. Камандзе спатрэбілася дзевяць гадоў, каб урэшце прасунуцца ў найвышэйшы дывізіён. Аданскі клюб забясьпечыў сабе павышэньне клясы пасьля перамогі над клюбам «Ушакспор» зь лікам 2:0, дзякуючы галам Фатыха Тэрыма і Бэкташа Юртасына[2]. У сэзоне 1977—1978 гадоў каманда прасунулася да фіналу Кубка Турэччыны, але паводле вынікаў двубою саступіла тытул «Трабзанспору».

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
4   Аб Сэміх Гюлер 1994
5   Аб Андро Гравіён 1998
7   Нап Юсуф Сары 1998
8   ПА Тайфун Айдоган 1996
10   Нап Набіль Аліюі 1999
11   Нап Юсуф Барасы 2003
15   Аб Ёван Манеў 2001
16   ПА Ізэт Чэлік 2004
17   Нап Абат Аймбэтаў 1995
21   ПА Бюньямін Балат 1997
22   ПА Аксэл Акташ 1999
23   Аб Абдулсамэт Бурак 1996
24   Аб Бурхан Эрсой 2003
25   Бр Мурат Эсэр 2005
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
27   Бр Дэніз Дэнмэзэр 2008
28   Нап Саліх Каўразлы 2002
29   ПА Фларэнт Шэху 2002
39   Бр Вэдат Каракуш 1998
55   Аб Толга Календэр 2001
58   ПА Маэстру 2003
60   Нап Азан Дэмірбаг 2008
77   Нап Матэз Нурані 2002
80   Нап Алі Явуз Кол 2001
91   Аб Кадыр Караюгіт 2005
93   Нап Брэйтон Фужо 2004
99   Нап Арда Куртулан 2002
  ПА Маамаду Ба 1999

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць