Брэст (футбольны клюб)

францускі футбольны клюб

«Брэст» (па-француску: Stade Brestois 29) — францускі футбольны клюб з гораду Брэсту. Клюб быў заснаваны ў 1903 годзе. Найбольшым посьпехам клюбу лічыцца 8 месца ў 1987 годзе. У першыя гады свайго існаваньня клюб зьведаў хуткі рост у герархіі футбольных аматарскіх рэгіянальных лігаў чэмпіянату Францыі, дайшоўшы да трэцяга ўзроўню францускага футболу ў 1958 годзе. Клюб прасунуўся ў другі дывізіён ў 1970 годзе і, нарэшце, атрымаў квіток у Лігу 1 у 1979 годзе. Свайго піку «Брэст» дасягнуў паміж 1981 і 1991 гадамі, калі галоўным трэнэрам клюбу зьяўляўся Франсуа Івэнэк. У тыя час клюб 9 сэзонаў правёў у элітным дывізіёне краіны. У 1991 годзе клюб быў паніжаны з-за банкруцтва. Да 2004 году клюб гуляў у ніжэйшых лігах пакуль ня выйшаў у Лігу 2, а Лігі 1 дасягнуў у 2010 годзе.

Брэст
Stade Brestois 29 2010 logo.jpg
Поўная назва Stade Brestois 29
Заснаваны 1903
Горад Брэст, Францыя
Стадыён Стад Фрэнсіс Ле Бле
Умяшчальнасьць: 15 097
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2021—2022 11 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Афіцыйны сайт

Брэсцкі клюб узначальвае з 2010 году францускі прадпрымальнік Мішэль Гіё.

ГісторыяРэдагаваць

Афіцыйна клюб быў створаны ў 1950 годзе ў выніку зьліцьця пяці мясцовых камандаў. Тым ня менш, ранейшая каманда «Брэст», заснаваная ў 1903 годзе, доўгі час гуляла ў адной з рэгіёнальных амарскіх лігаў.

«Армарыканскі Брэст»Рэдагаваць

Спартовая сэкцыя ў імя Сэн-Люі была створана ў 1903 годзе, якая атрымала назву «Армарыканскі Брэст» (франц. L’Armoricaine de Brest). Да Першай сусьветнай вайны, 500 юнакоў і 400 дзяцей наведвалі розныя мерапрыемствы, якія была арганізаваныя клюбам, як то ваенная падрыхтоўка, стральба, футбол, лёгкая атлетыка, мужчынская гімнастыка, тэатар, хор, аркестар і іншыя гурткі.

У шэрагах «Армарыканскага Брэсту» ў пэрыяд паміж дзьвюма сусьветнымі войнамі выступалі такія гульцы зборнай Францыі, як Алексі Тэпо, Рабэр Каа й Жан Гіго.

Аб’яднаньнеРэдагаваць

У 1950 годзе адбылося зьліцьцё пяці клюбаў у адзін клюб «Брэст», сярод гэтых клюбаў быў і «Армарыканскі Брэст». Дзякуючы гэтаму аб’яднаньню справы клюбу паўшлі ў гору, у 1952 годзе клюб прасунуўся ў Ганаровы дывізіён. «Брэст», нарэшце, атрымаў перамогу ў аматарскім чэмпіянаце Францыі ў 1958 годзе, апярэдзіўшы клюб «Вальтыжэр Шатабрыян». Аднак у 1963 годзе клюб вярнуўся ў Ганаровую лігу.

У наступныя гады «Брэст» чакаў новы час уздыму, клюб вярнуўся ў аматарскую лігу ў 1966 годзе, перш чым прасунуцца ў Лігу 2 пасьля ейнага пашырэньня ў 1970 годзе.

СкладРэдагаваць

Актуальны на 11 лютага 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Хаакін Бляскес (ар. Тальерэс) 2001
2   Аб Жан-Кевэн Дзювэрн 1997
3   Аб Ліліян Бразье 1999
4   Аб Ашраф Дары 1999
5   Аб Брэндан Шарданэ (капітан) 1994
7   ПА Гарыс Бэлькебла 1994
8   ПА Юго Маньецьці 1998
9   Нап Франк Анара 1996
10   ПА Рамэн Дэль Кастыльлё 1996
15   Нап Стыў Муніе 1994
14   Нап Ляік Рэмі 1987
17   Нап Альбэрт Эліс (ар. Бардо) 1996
18   Нап Карамока Дэмбэле 2003
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20   ПА П’ер Ліс-Мэлю 1993
22   Нап Жэрэмі Лё Дуарон 1998
23   Аб Крыстоф Эрэй 1992
27   Аб Кені Ляля 1991
28   Аб Брэдлі Ляко (ар. Рэймс) 2002
29   ПА Матыяш Пэрэйра Лажы 1996
30   Бр Грэгуар Кудэр 1999
37   ПА Фэлікс Лемарэшаль (ар. Манака) 2003
40   Бр Марка Бізат 1991
45   ПА Мадзі Камара (ар. Сэнт-Эт’ен) 1998
97   Нап Тайрык Арконт 2003
99   Аб Ноа Фадыга 1999
  Аб Жазуэ Эскартэн 2003

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць