Лявонпаль
Ляво́нпаль[1] — вёска ў Беларусі, на левым беразе Дзьвіны. Уваходзіць у склад Узьмёнскага сельсавету Мёрскага раёну Віцебскай вобласьці.
Лявонпаль | |
трансьліт. Liavonpaĺ | |
![]() Каля царквы | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Мёрскі |
Сельсавет: | Узьмёнскі |
Насельніцтва: | 87 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2152 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°47′56″ пн. ш. 27°47′19″ у. д. / 55.79889° пн. ш. 27.78861° у. д.Каардынаты: 55°47′56″ пн. ш. 27°47′19″ у. д. / 55.79889° пн. ш. 27.78861° у. д. |
Лявонпаль на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Лявонпаль | |
![]() |
Лявонпаль — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны, колішняя рэзыдэнцыя роду Лапацінскіх. Да нашага часу тут захаваліся Траецкая царква, сядзіба Лапацінскіх і мэмарыяльная калёна ў гонар Канстытуцыі 3 траўня, помнікі архітэктуры XVIII стагодзьдзя.
ГісторыяРэдагаваць
Вялікае Княства ЛітоўскаеРэдагаваць
У XVIII стагодзьдзі пісар вялікі Мікалай Тадэвуш Лапацінскі набыў маёнтак Чурылавічы ў Полацкім ваяводзтве і перайменаваў яго ў Лявонпаль у гонар свайго бацькі Лявона. У 1768—1769 гадох М. Лапацінскі ўзьвёў тут невялікі палац у стылі позьняга барока (захаваўся да нашага часу), побач зь якім разьбіў францускі парк на тэрасах. На галоўнай восі сядзібы стаяла брама (не зьбераглася)[2].
У 1772 годзе ў Лявонпалі збудавалі драўляную царкву з званіцай. Лапацінскія наладзілі ў мястэчку вытворчасць каберцаў, сурвэтаў, абрусаў з гэтак званага друйскага лёну. Апроч таго, працавалі капялюшная і суконная вытворчасьць.
Пад уладай Расейскай імпэрыіРэдагаваць
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Лявонпаль апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Дзісенскага павету Менскай, з 1842 году Віленскай губэрні. За часамі вызвольнага паўстаньня ў 1831 годзе расейскія карнікі спалілі тутэйшы палац. На 1866 год у мястэчку было 26 двароў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Лявонпаль занялі войскі Нямецкай імпэрыі[3].
Найноўшы часРэдагаваць
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лявонпаль абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Лявонпаль апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1939 годзе Лявонпаль увайшоў ў БССР. Статус паселішча панізілі да вёскі. Уваходзіў у склад Даўгінаўскага сельсавету, з 16 верасьня 2010 году — ва Ўзьмёнскім.
- Мястэчка на старых здымках
НасельніцтваРэдагаваць
ДэмаграфіяРэдагаваць
Турыстычная інфармацыяРэдагаваць
СлавутасьціРэдагаваць
- Калёна ў гонар Канстытуцыі 3 траўня (1791)
- Сядзібна-паркавы комплекс Лапацінскіх (1750)
- Царква Сьвятой Тройцы (1774—1782; Сьвяты Пасад, цяпер у валоданьні Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату)
Страчаная спадчынаРэдагаваць
- Касьцёл Пана Езуса (пачатак XX ст.)
ГалерэяРэдагаваць
- Краявіды Лявонпалю
Палац (цяпер касьцёл)
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 307.
- ^ Хмяльніцкая Л. Паштоўка з Беларусі // Туризм и Отдых. № 19, 2008 г.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ Manteuffel G. Leonpol // Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1894. S. 147.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II. Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923
ЛітаратураРэдагаваць
- Хмяльніцкая Л. Паштоўка з Беларусі // Туризм и Отдых. № 19, 2008 г.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884.