Царква Сьвятой Тройцы (Лявонпаль)

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Краіна Беларусь
Вёска Лявонпаль
Каардынаты 55°47′59.23″ пн. ш. 27°47′03.31″ у. д. / 55.7997861° пн. ш. 27.7842528° у. д. / 55.7997861; 27.7842528Каардынаты: 55°47′59.23″ пн. ш. 27°47′03.31″ у. д. / 55.7997861° пн. ш. 27.7842528° у. д. / 55.7997861; 27.7842528
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Полацкая япархія 
Архітэктурны стыль народнае дойлідзтва Беларусі[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятой Тройцы на мапе Беларусі
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы на Вікісховішчы

Царква Сьвятой Тройцы — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Лявонпалі. Знаходзіцца ў заходняй частцы колішняга мястэчка. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Утварае адзіны ансамбль з драўлянай званіцай.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Плян царквы, 1929 г.

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Драўляную царкву ў Лявонпалі збудавалі ў 1774 годзе.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Лявонпаль апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

Найноўшы час

рэдагаваць

Па Другой сусьветнай вайне царкву часткова перабудавалі.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Гэта працяглы зруб пад 2-схільным стромкім дахам (ад пачатку быў з гонту). Па Другой сусьветнай вайне ўсярэдзіне вільчыка паставілі купал-цыбуліну на 8-гранным барабане. Высокая 5-гранная апсыда, да якой далучаюцца нізкія бакавыя закрысьціі, накрываецца вальмавым дахам. Вэртыкальна ашаляваныя фасады падзяляюцца высока ўзьнятымі кратчатымі прастакутнымі аконнымі праёмамі і брусамі-сьцяжкамі ў прасьценках. Галоўны фасад завяршаецца трыкутным франтонам даху і раней меў 2 бакавыя вежы. Перад уваходам ганак-паперць.

Усярэдзіне ў габарытах асноўнага зруба вылучаецца вузкі прытвор, над якім разьмяшчаюцца хоры. Інтэр’ер аздабляе драўляная скульптура «Ўкрыжаваньне» XVIII ст., абразы XVIII—XIX стагодзьдзяў «Сьвяты Пётар» і «Сьвяты Павал».

На рагу царкоўнага пляцу стаіць 2-ярусная 4-гранная званіца на мураваным цокалі. Другі адкрыты каркасны ярус-звон вылучаўся шырокім гонтавым адлівам і меў шатровы гонтавы дах[1].

Гістарычныя здымкі і графіка

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  212Г000562