Зборная Вугоршчыны па футболе
Зборная Вугоршчыны па футболе — прадстаўляе Вугоршчыну на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, зьяўляецца Вугорская футбольная фэдэрацыя. Каманда існуе з 1901 году, зьяўляючыся такім чынам адной з найстарэйшых зборных сьвету. Футбольная каманда Вугоршчыны зьяўляецца трохразовым пераможцам футбольнага спаборніцтва на Алімпійскіх гульнях (1952, 1964, 1968).
Вугоршчына | |||||
Фэдэрацыя | Вугорская футбольная фэдэрацыя | ||||
---|---|---|---|---|---|
Канфэдэрацыя | УЭФА | ||||
Трэнэр | Марка Росі | ||||
Капітан | Адам Салаі[d] | ||||
Найбольш гульняў | Габар Кірай (107) | ||||
Найлепшы бамбардзір | Фэрэнц Пушкаш (84) | ||||
Першая гульня | |||||
Аўстрыя 5:0 Вугоршчына (Вена, Аўстра-Вугоршчына; 12 кастрычніка 1902) | |||||
Самая буйная перамога | |||||
Вугоршчына 13:1 Францыя (Будапэшт, Вугоршчына; 12 чэрвеня 1927) Вугоршчына 12:0 Альбанія (Будапэшт, Вугоршчына; 24 верасьня 1950) | |||||
Самая буйная параза | |||||
Вугоршчына 0:7 Ангельшчына (Будапэшт, Аўстра-Вугоршчына; 10 чэрвеня 1908) Вугоршчына 0:7 Італія (Будапэшт, Аўстра-Вугоршчына; 10 красавіка 1909) Ангельшчына (ам.) 7:0 Вугоршчына (Стакгольм, Швэцыя; 30 чэрвеня 1912) Нямеччына 7:0 Вугоршчына (Кёльн, Нямеччына; 6 красавіка 1941) | |||||
Чэмпіянат сьвету | |||||
Удзел | 9 (упершыню: 1934) | ||||
Дасягненьні | 2 месца, 1938, 1954 | ||||
Чэмпіянат Эўропы | |||||
Удзел | 3 (упершыню: 1964) | ||||
Дасягненьні | 3 месца, 1964 | ||||
|
Алімпійскія ўзнагароды | ||
Футбол | ||
Золата | 1952 | мужчыны |
Золата | 1964 | мужчыны |
Золата | 1968 | мужчыны |
Срэбра | 1972 | мужчыны |
Бронза | 1960 | мужчыны |
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЗборная Вугоршчыны па футболе — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў