Кайзэрсьляўтэрн
Кайзэрсьля́ўтэрн (па-нямецку: Kaiserslautern) — горад у Нямеччыне, які месьціцца ў фэдэратыўнае зямлі Райнлянд-Пфальц. Цэнтар акругі аднайменнай акругі. Колькасьць насельніцтва дасягае амаль 100 тысяч чалавек, паводле стану на 2020 году. Акрамя таго, прыблізна 45 тысяч вайскоўцаў НАТО расквартаваныя ў горадзе і навакольлях. Кайзэрсьляўтэрн месьціцца ля самага Пфальцкага лесу.
Кайзэрсьляўтэрн | |||||
ням. Kaiserslautern | |||||
| |||||
Краіна: | Нямеччына | ||||
Зямля: | Райнлянд-Пфальц | ||||
Кіраўнік: | Кляўс Вайхэль[d] і Beate Kimmel[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 251 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Тэлефонны код: | 06301, 0631 | ||||
Паштовы індэкс: | 67655, 67656, 67657, 67658, 67659, 67660, 67661, 67662, 67663, 67655–67663, 6750 | ||||
Нумарны знак: | KL | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 49°26′41″ пн. ш. 7°46′8″ у. д. / 49.44472° пн. ш. 7.76889° у. д.Каардынаты: 49°26′41″ пн. ш. 7°46′8″ у. д. / 49.44472° пн. ш. 7.76889° у. д. | ||||
Кайзэрсьляўтэрн | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.kaiserslautern.de/ |
Гісторыя
рэдагавацьВаколіцы Кайзэрсьляўтэрну былі ўлюбёным месцам паляваньня імпэратара Фрыдрыха Барбаросы[3], які кіраваў Сьвятой Рымскай імпэрыяй з 1155 па 1190 гады. Маленькая рака Ляўтэр раней утвараля ў старым горадзе востраў у Сярэднявеччы. Руіны старажытнага замка Фрыдрыха, пабудаванага ў 1152—1160 гады, усё яшчэ месьцяцца перад ратушай. Найстарэйшая царква гораду Штыфткірхэ была пабудаваная ў пэрыяд з 1250 па 1350 гады. З прычыны росту гораду кароль Рудольф фон Габсбург надаў яму статус імпэрскага гораду ў 1276 годзе[4]. У XVI стагодзьдзі горад быў апірышчам Рэфармацыі. Падчас Трыццацігадовай вайны горад пацярпеў, бо быў спачатку акупаваны гішпанцамі, але вызвалены швэдамі. Крыху пазьней Кайзэрсьляўтэрн разрабавалі харвацкія сілы аўстрыйскага імпэратара. У канцы XVII стагодзьдзя горад быў акупаваны французамі, але вярнуўся ў Сьвятую Рымскую імпэрыю. У 1713 годзе французы зруйнавалі замак Барбаросы[3] і гарадзкія вежы. З 1793 года да паразы Напалеона ў бітве пры Ватэрлёо ў 1815 годзе рэгіён знаходзіўся пад кіраваньнем Францыі. Па зрынаньні французаў рэгіён стаў часткай Баварыі. За часам Другой сусьветнай вайны хаўрасьнікі бамбавалі Кайзэрсьляўтэрн і ў выніку зьнішчылі больш за 85% гораду. Асноўнымі мэтамі нападаў была чыгунка і некалькі асноўных дарог блізу гораду, прычым самыя буйныя напады адбыліся 7 студзеня, 11 жніўня і 28 верасьня 1944 году. Горад быў захоплены войскамі ЗША, але па вайне ён апынуўся ў складзе францускай акупацыйнай зоны. Пазьней ля гораду зьявілася база войскаў ЗША.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2018 (4. Quartal) — Статыстычны фэдэральны офіс.
- ^ Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2023 (ням.) — DESTATIS, 2024.
- ^ а б Chisholm, Hugh, ed. (1911). «Kaiserslautern». Encyclopædia Britannica. Vol. 15 (11th ed.). Cambridge University Press. — С. 636.
- ^ «Kaiserslautern». Encyclopædia Britannica.