Праца
Пра́ца — мэтазгодная сьвядомая дзейнасьць чалавека, накіраваная на захаваньне, відазьмяненьне і прыстасаваньне асяродзьдзя пражываньня для задавальненьня ўласных патрэбаў праз вытворчасьць тавараў і паслугаў. У ходзе прыстасаваньня да зьнешняга асяродзьдзя людзі разьвіваюць і ўдасканальваюць прылады, сродкі і падзел працы. Пры абмене з прыродай людзі выкарыстоўваюць мэханічную, фізычную і хімічную якасьці прадметаў і зьяваў прыроды празь іх узаемаўплыў адзін на аднаго для дасягненьня загадзя вызначанай мэты. Зьмест выяўляецца ў акрэсьленасьці працоўнага прызначэньня, абумоўленага прыладай, тэхналёгіяй, ладам вытворчасьці і майстэрствам працаўніка. Адлюстроўвае спосаб спалучэньня вытворцы са сродкамі вытворчасьці, абумоўлены ўзроўнем разьвіцьця вытворчых сілаў.
ПрызначэньнеРэдагаваць
Вылучаюць тры прызначэньні працы:
- апасродкаванае: устанаўленьне ўзаемасувязяў між прадметамі прыроды праз саматужныя, рамесныя прылады і эмпірычнае пазнаньне;
- упарадкавальнае: уплыў на ўзаемадзеяньне між прыроднымі зьявамі і прадметамі праз машыны і прыродазнаўчыя веды;
- кіравальнае: кіраваньне ўнутраным мэханізмам зьяваў і прадметаў прыроды праз навукова-тэхнічны пераварот.
ЗаконыРэдагаваць
- Закон падзелу працы. Грамадзкі лад спараджае спосабы і віды (цялесная і разумовая, прамысловая і сельскагаспадарчая, не- і кваліфікаваная, выканаўчая і кіраўніцкая) падзелу працы, што вынікаюць з узроўню разьвіцьця вытворчых сілаў і прыроды гаспадарчых дачыненьняў. Грамадзтва падзяляецца паводле занятасьці пэўнымі відамі працы. Дачыненьні між грамадзкімі групамі залежаць ад іх становішча і пашаны працы.
- Закон перамены працы. Замена вытворчасьці вымагае гнуткіх, шматбакова разьвітых працаўнікоў, здольных да навучаньня і перанавучаньня ў ходзе зьмены вытворчых дзеяньняў.
- Закон спаборніцтва. Спаборнасьць прымушае капітал напружваць вытворчыя сілы[1].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Галіна Сакалова. Праца // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 2001. — Т. 13. — С. 31. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0216-4
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |