Ласосна (рака)

рака ў Беларусі
(Перанакіравана з «Ласасянка»)

Ласо́сна, Ласася́нка — рака ў Беларусі і Польшчы, левы прыток Нёману. Цячэ ў Гарадзенскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 46 км. Плошча вадазбору 468 км². Выдатак вады ў вусьці 2,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1‰.

Рака
Ласосна
Агульныя зьвесткі
Выток Польшча
Вусьце Нёман
Краіны басэйну Беларусь, Польшча
Вобласьці Гарадзенская вобласьць
Даўжыня 46 км
Сярэднегадавы сьцёк 2,8 м³/с
Плошча басэйну 468 км²
Нахіл воднай паверхні 1,1 ‰

Асноўныя прытокі

рэдагаваць

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Пачынаецца ў Польшчы, перасякае дзяржаўную граніцу непадалёк ад вёскі Брузгоў, упадае ў Нёман на заходняй ускраіне места Горадні.

Даліна выразная. Абалона перарывістая, у верхняй плыні адкрытая, шырынёй 50—150 м. Рэчышча зьвілістае, яго шырыня ў межань ад 5—10 м у верхняй і сярэдняй плыні, да 20—25 м у ніжняй.

На рацэ ў нізоўі ўтварылася возера, каля вёскі Каробчыцы — 2 сажалкі[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 215.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.