Антон Бархаткоў

савецкі мастак

Анто́н Стафа́навіч Бархатко́ў (17 студзеня 1915, вёска Шчаглоўка Магілёўскай губэрні, Расейская імпэрыя, цяпер у Касьцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласьці — 24 сакавіка 2001, Менск, Беларусь) — беларускі жывапісец, заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі (1991).

Антон Бархаткоў
Антон Стафанавіч Бархаткоў. Аўтар рэльефу — скульптар Яўген Колчаў.
Дата нараджэньня 17 студзеня 1915
Месца нараджэньня Сьцяг Расейскай імпэрыі в. Шчаглоўка, Магілёўская губэрня
Дата сьмерці 24 сакавіка 2001
Месца сьмерці Сьцяг Беларусі Менск
Адукацыя Маскоўскі мастацкі інстытут імя Сурыкава
Месца вучобы
Занятак маляр
Жанры пэйзаж і натурморт[d]
Плынь жывапіс
Узнагароды Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі (1991)

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыўшы сямігодку (1932), зьехаў у Маскву, быў беспрытульным, пасьля выхаванцам пры вайсковай частцы. Паступіў у Маскоўскую мастацкую вучэльню памяці 1095 году(ru). Скончыўшы яе ў 1940 року, вярнуўся ў Беларусь.

З пачаткам нямецка-савецкай вайны трапіў у акружэньне пад Рагачовам. У складзе партызанскага аддзелу «За Савецкую Беларусь» дзейнічаў на тэрыторыі Касьцюковіцкага раёну і Бранскае вобласьці. У 1943—1944 роках браў удзел у арганізацыі і правядзеньні першай выставы беларускага мастацтва ў Маскве, прысьвечанай 25-годзьдзю стварэньня БССР. Прымаў удзел у арганізацыі Дзяржаўнага мастацкага музэю БССР.

У 1945 паступіў ў Маскоўскі мастацкі інстытут імя Сурыкава(ru), які скончыў у 1948.

Творчасьць

рэдагаваць

Вучань і прадаўжальнік традыцый В. К. Бялыніцкага-Бірулі. Сыны Антона Стафанавіча — Вітольд (у гонар В. К. Бялыніцкага-Бірулі) і Ігар — таксама сталі прафэсійнымі мастакамі-рэалістамі, такім чынам стварыў сапраўдную мастацкую дынастыю.

Аўтар шырокавядомых карцін «Партрэт В. К. Бялыніцкага-Бірулі» (1946), «Ганачак» (1947), «Першая песенька» (1957), «Поўдзень на сенакосе», «Вясна на Нёмане» (1960), «Красавіцкі дзень» (1964), «Вясна», «Сінія цені» (1968), «Апошні прамень», «Бэз» (1970), «Залатая восень» (1981), «Любімыя дубы Я. Коласа. Мікалаеўшчына» (1982), «Ветраны дзень на возеры Мсьціна» (1986), «Рабінка» (1994), «Ранішняе сонца» (1997) і іншыя. Удзельнік пэрсанальных выставаў у Менску (1967, 1980, 1988, 1995, 2000), а таксама ў Бэльгіі (1993), Італіі (1996), Нідэрляндах (1997).

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Менску, музэях Магілёву, Гародні, Гомлі, Бялынічаў, Касьцюковічаў, Трацьцякоўскай галерэі ў Маскве, прыватных калекцыях у Бэльгіі, Нідэрляндах ды іншых.

Літаратура

рэдагаваць
  • Бархаткоў Антон Стафанавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1996 Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — С. 322.
  • Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1998.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. / Рэд. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1: А капэле — Габелен. — 727 с. — 9500 ас.
  • Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 2: А — Герань / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. — 912 с : ил. — ISBN 985-11-0341-1. — ISBN 985-11-0371-3 (Т. 2).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць