Уладзімер Саўчанка

беларускі дзяржаўны дзяяч

Уладзімер Ягоравіч Саўчанка (нар. 26 лютага 1952, в. Фралоўка, Касьцюковіцкага раёну) — беларускі палітычны дзеяч, старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму (20012010).

Уладзімер Ягоравіч Саўчанка
Старшыня Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэту
29 сакавіка 2001 — студзень 2010
Папярэднік: Аляксандар Дубко
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 26 лютага 1952

Сьцяг Беларускай ССР Фралоўка, Магілёўская вобласьць, БССР
Адукацыя:

Кар’ера

рэдагаваць
  • Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спэцыяльнасьці інжынэр-землеўпарадчык.
  • Працаваў выкладчыкам, а з 1974 дырэктарам Брасаўскага сельскагаспадарчага тэхнікуму (Бранская вобласьць, Расея). Пазьней працаваў прарабам, начальнікам ДРБУ.
  • старшыня калгасу ў Круглянскім раёне;
  • старшыня Круглянскага райвыканкаму;
  • 19962000: намесьнік старшыні Магілёўскага аблвыканкаму;
  • 19992001: першы намесьнік старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму, курыруе пытаньні аграпрамысловага комплексу;
  • 5 лютага 2001: прызначаны выконваючым абавязкі старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму (у сувязі са сьмерцю Аляксандра Дубко);
  • 29 сакавіка 2001: старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму;
  • 10 ліпеня 2003: Указам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь N 303 абвешчана вымова за невыкананьне даручэньняў Кіраўніка дзяржавы аб забесьпячэньні поўнай і своечасовай выплаты заработнай платы працаўнікам аграпрамысловага комплексу рэспублікі і пагашэньні запазычанасьці перад насельніцтвам і сельскагаспадарчымі арганізацыямі за здадзеную сельскагаспадарчую прадукцыю, а таксама за фальсыфікацыю справаздачных дадзеных па гэтых пытаньнях;
  • у лістападзе 2004: выбраны ад Гарадзенскай вобласьці чальцом Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Чалец Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бясьпецы.
  • студзень 2010: падаў у адстаўку з пасады старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму.

Праца на пасадзе старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму

рэдагаваць

Дзейнасьць Уладзімера Саўчанкі на чале Гарадзенскай вобласьці часта ацэньваецца нэгатыўна.

У першую чаргу зь яго асобай зьвязваюць руйнаваньне гістарычнага цэнтру Горадні, а таксама наступ на мясцовую незалежную прэсу і яе ліквідацыю.

У 2005-2009 гадах была праведзеная „рэканструкцыя“ Гародні пад кіраўніцтвам губэрнатара Уладзімера Саўчанкі. Падчас „рэканструкцыі“ быў зьнішчаны цэлы шэраг помнікаў гісторыі й культуры: магнацкі Палац на Падоле (помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя)[1], стайні Сьцяпана Батуры (помнік архітэктуры XVI стагодзьдзя)[2], флігель палаца віцэ-адміністратара другой паловы XVIII стагодзьдзя. У тыя часы ён выконваў функцыю стайні і карэтнай. Гэты будынак быў самай старой аўтэнтычнай стайняй, якая захавалася на тэрыторыі Беларусі. Пасля трох месяцаў вырашэньня лёсу флігеля, які цалкам захаваўся з 1794 году, яго зруйнавалі[3][4][5].