Тацьцяна Дзьмітрусёва
Таця́на Па́ўлаўна Дзьмітрусёва (1 студзеня 1948, Студзянец, Касьцюковіцкі раён, Магілёўская вобласьць, БССР — 28 жніўня 1998, в. Клачкі, Койданаўскі раён, Менская вобласьць, Беларусь) — беларуская пісьменьніца.
Тацьцяна Дзьмітрусёва |
БіяграфіяРэдагаваць
Пасьля заканчэньня БДУ (1977) працавала загадчыцай літаратурнага аддзелу газэты «Чырвоная змена», намесьнікам рэдактара газэты «Піянер Беларусі», потым газэты «Культура», рэдактарам газэты «Кнігарня». Пазьней працавала ў «Настаўніцкай газеце».
Аўтарка двух паэтычных зборнікаў «Асеннія святы» і «Зажынкі». Шэрагам сваіх нарысаў стварыла славутую галерэю творчых партрэтаў беларускіх пісьменьнікаў, мастакоў, артыстаў. У апошні час жыла ў в. Клачкі Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Пахаваная на вясковых могілках.
ЛітаратураРэдагаваць
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Менск: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.