Карабішчы
Карабішчы́[3] — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 11 км на паўночны ўсход ад Воршы й за 500 м на поўнач ад міжнароднай аўтамагістралі Корк — Омск (у межах Беларусі — магістраль М1). Карабішчы ўваходзяць у склад Арэхаўскага сельсавету.
Карабішчы | |
трансьліт. Karabiščy | |
Дата заснаваньня: | 18 ст. |
Былая назва: | Карабішча[1] |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Аршанскі |
Сельсавет: | Арэхаўскі |
Насельніцтва: | 2 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 216 |
Паштовы індэкс: | 211026[2] |
СААТА: | 2236850021 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°36′0″ пн. ш. 30°30′0″ у. д. / 54.6° пн. ш. 30.5° у. д.Каардынаты: 54°36′0″ пн. ш. 30°30′0″ у. д. / 54.6° пн. ш. 30.5° у. д. |
± Карабішчы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьВёска вядома з 18 стагодзьдзя як уласнасьць Сапегаў у Дубровенскім графстве Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.[1]
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 22 ліпеня 1773 году Карабішчы ў Аршанскай правінцыі Магілёўскай губэрні. З 22 сакавіка 1777 г. па 31 сьнежня 1796 г. у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва з 10 студзеня 1778 г. па 31 сьнежня 1796 г.). З 31 сьнежня 1796 г. па 27 лютага 1802 г. Аршанскі павет Беларускай губэрні. З 27 лютага 1802 г. Магілёўская губэрня, Аршанскі павет, Высокаўская воласьць.[4]
У 1783 годзе вёска Карабішчы — уладаньне князя Рыгора Пацёмкіна.[5] З 1792 году ва ўласнасьці Любамірскіх у маёнтку Межаўскі ключ. Адлюстравана на пляне генэральнага межаваньня Аршанскага павету канца 18 ст.[6] Вёска адносілася да прыходу ўніяцкай Сьвята-Ільлінскай царквы ў сяле Высокае.[7] [8]
Сяляне вёскі з 16 верасьня 1867 году да 17 жніўня 1870 году выкупілі зямлю ў Канстанціна Любамірскага.[9] Пасьля рэформаў другой паловы XIX стагодзьдзя зьявіліся першыя хутары ў Аршанскім павеце ў 1880-х гадах і ў пачтку XX стагодзьдзя большасьць вяскоўцаў жыла на хутарах, трымаючы уласную гаспадарку.[10] Сярод вяскоўцаў былі рамесьнікі (шаўцы й краўцы).[11]
У 1910 годзе сялянскай грамадзе належала 303 дзесяціны зямлі. Сяляне вёскі адносіліся да прыходу Арэхаўскае царквы Сьвятой Тройцы й уваходзілі ў Высокаўскае сялянскае таварыства.[12]
Наіноўшы час
рэдагавацьЗ 14 верасьня 1917 году Магілёўская губэрня ў Заходняй вобласьці Расейскай рэспублікі. Уваходзіла ў склад Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай 25 сакавіка 1918, з 1 студзеня 1919 году ў ССРБ, з 27 лютага ў РСФСР. З 11 ліпеня 1919 году Аршанскі павет у Віцебскай губэрні. З сакавіка 1924 году ў БССР і з 17 ліпеня Аршанскі раён, Аршанская акруга, з 26 ліпеня 1930 году, Аршанскі раён, БССР. З 15 студзеня 1938 году Аршанскі раён (09.09.1946 год — 17.12.56 год Арэхаўскі раён), Віцебская вобласьць. У 1935 годзе ўлады зьліквідавалі хутарскія гаспадаркі й утварылі калгас «Ленінскі прызыў» — вёскі Рагозіна й Карабішчы.[13]
Пад нямецкай акупацыяй з сярэдзіны ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 году. З кастрычніка 1943 году ў зоне баявых дзеяньняў. У ваколіцах вёскі захаваліся фрагмэнты з моцнай сыстэмы ўмацаваньняў «Усходняга вала»(de) (Ostwall) па лініі р. Нарва — Пскоў — Віцебск — Ворша — р. Дняпро.
27 траўня 1950 году вёска далучана да калгаса «Маяк камуны» з цэнтарам у сяле Высокае (з 1984 году ў вёсцы Купёлка) Высокаўскага сельсавету Аршанскага раёну.[14]
Мэліярацыя 1970-80 гг. закранула 228 га палёў вакол вёскі.[15] Вёска знаходзіцца ў межах вадазбору Аршыцы (правы прыток Дняпра).
Рэспубліка Беларусь
рэдагаваць04 сьнежня 2003 году калгас пераназваны ў сельскагаспадарчы вытворчы каапэратыў «Маяк камуны», а ў 2007 годзе пераўтвораны ў Адкрытае акцыянэрнае таварыства «Маяк — Высокае».
Насельніцтва
рэдагаваць- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 2 чалавекі;
- XX стагодзьдзе: 1999 год — 10 чалавек; 1910 год — 32 двары, 123 мужчыны, 125 жанчын;[12]
- XIX стагодзьдзе: 1884 год — 19 двароў, 130 чалавек;[11] 1857 год — 128 чалавек;[8]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4-х тамах. / Насевіч В.Л. (гал. рэд.). — Менск: Белкартаграфія, 2013. — Т. 2. — С. 84(Д-4), 315. — 352 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-508-245-4
- ^ Белпошта
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 65
- ^ Могилевская губернія. Города. Могилевъ. Орша. // Городскія поселенія въ Россійской имперіи : даведнік. — С.-Петербург: Въ типографіи К. Вульфа, 1863. — Т. 3. — С. 155, 186.
- ^ Российский государственный архив древних актов. Материалы генерального и специального межевания Межевой канцелярии и местных межевых учреждений по МОГИЛЕВСКОЙ губернии 1776—1918 гг. Ф. 1319. Опись 1. Картон 16 Пачатак 5.09.1783. Полевые записки № 812.
- ^ Планы генерального межевания России 1783—1790 гг.
- ^ А. М. Сементовскій, Архіепіскопъ Полотскій и Витебскій Василій Списокъ церквей, монастырей и духовенства, бывшей греко-унитской Бѣлорусской епархіи, за 1839 годъ. / А. М. Сементовскій // Памятная книжка Витебской губернии на 1867 год. : даведнік. — Санктъ-Петербург: Издана Витебскимъ губернскимъ статистическимъ комитетомъ, 1867. — С. 131.
- ^ а б Списки населенных мест Могилевской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] = РГИА. Ф. 1290. Оп.4. Д. 80. — Ленинград: Фонд Центрального статистического комитета МВД., 1857. — С. 375. — 613 с.
- ^ Российский государственный исторический архив (РГИА) Ф. 577 Оп. 19 Д. 942. Дело о выкупе временнообязанными крестьянами земельных наделов у Любомирского К. К. Селения КОРОБИЩА. (Могилевская губ.) 16 сентября 1867 г. — 17 августа 1870 г.(недаступная спасылка)
- ^ Кофод А. А. Крестьянские хутора на надельной земле.. — С.-Петербург: Типография Ф.Вайсберга и П.Гершунина, 1905. — Т. 1. — С. 118, 219. — 283 с.
- ^ а б А. С. Дембовецкій. Опыт описанія Могилевской губерніи. — Могилевъ на Днѣпрѣ: Типографія Губернскаго Правленія, 1884. — Т. 2. — С. 346. — 1000 с.
- ^ а б Списокъ населенныхъ местъ Могилевской губерніи / Под ред. Георгій Павлович Пожарова.. — Могилев губ.: Могилев. губ. стат. ком., 1910. — С. 107. — 250 с.
- ^ «Занальны дзяржаўны архіў у Воршы» ф. 504, 278 ед. хр. 1935-1950. Ліквідаваныя сельскагаспадарчыя арцелі (калгасы) Арэхаўскага раёну Віебскай вобласьці.
- ^ "Занальны дзяржаўны архіў у Воршы" ф. 1125, 273 ед. хр., 1946-2007. Сельскагаспадарчы каапэратыў "Маяк Камуны" (СПК "Маяк Камуны"), в. Купелка Высокаўскага сельсавета Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці.
- ^ Справочник «Водные объекты Республики Беларусь».(недаступная спасылка) Таблица Б.5 - Сведения о мелиоративных системах в разрезе административных районов.(недаступная спасылка) С. 101. (рас.)
Літаратура
рэдагаваць- Карабішчы. // Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: У.У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2018. — 696 с.: іл. ISBN 978-985-11-1062-5. С. 129.
- Карабішчы. // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Оршы і Аршанскага р-на. У 2 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БелЭн, 1999. — 384 с.: іл. ISBN 985-11-0156-7. С. 502, 503.
- Шинкевич, Александр. Очерки о земле Оршанской/ Природа, история, народные предания, старина. — Барань: 2013. — С. 228, 295. — 844 с..
- Korobiszcze, wś. (пол.) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich : слоўнік. — Warszawa: nakł. Filipa Sulimierskiego i Władysława Walewskiego, 1902. — Т. XV cz.2. — С. 126.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Карабішчы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў