Ўільям Кірбі (па-ангельску: William Kirby; 19 верасьня 1759, Вітнэсгэм — 4 ліпеня 1850) — ангельскі энтамоляг, ганаровы прэзыдэнт Каралеўскага энтамалягічнага таварыства Лёндану.

Ўільям Кірбі
William Kirby
Kirby William 1759-1850.jpg
Ўільям Кірбі
Дата нараджэньня 19 верасьня 1759(1759-09-19)
Месца нараджэньня Вітнэсгэм, Ангельшчына
Дата сьмерці 4 ліпеня 1850(1850-07-04) (90 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак энтамоляг, заоляг
Навуковая сфэра Энтамалёгія
Вядомы як заснавальнік энтамалёгіі
Вучні Laetitia Jermyn[d][1]
Узнагароды

БіяграфіяРэдагаваць

Адзін з заснавальнікаў энтамалёгіі нарадзіўся 19 верасьня 1759 году ў Вітнэсгэме, (каля Іпсўічу, Сафолк, Ангельшчына). Яго дзедам быў ангельскі тапограф Джон Кірбі, а стрыечнай сястрой — пісьменніца Сара Трымэр(en). Сярод яго сяброў, зь якімі ён зьдзяйсьняў сумесныя экскурсыі на прыроду, былі натураліст Чарлз Сатан, энтамоляг Томас Маршам(en), батанік Сэр Ўільям Джэксан Гукер і іншыя[2].

Памёр сьвятаром у Баргэме ў 1850.

ПрацыРэдагаваць

Напісаў «Monographia apium Angliae» (Іпсўіч, 1802, 2 т.; манаграфія аб пчолах Ангельшчыны),[3] «Introduction to Entomology» (сумесна з Ўільямам Спэнсам, 3 т., 1815—1826; у дарэвалюцыйнай Расеі выйшла пад назвай Кэрби и Спэнсъ «/Общая/ Естественная история насекомыхъ …»).

ТаксанаміяРэдагаваць

Від жукоў-вусачоў Agapanthia kirbyi (Gyllenhal, 1817) названы ў яго гонар.

КрыніцыРэдагаваць

ЛітаратураРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Ўільям Кірбісховішча мультымэдыйных матэрыялаў