Малякалёгія
Малякалёгія — разьдзел заалёгіі, які прысьвечаны вывучэньню мяккацелых, ці малюскаў (Mollusca). Назва паходзіць ад грэцкага слова malakion — малюск. Вучоных, якія вывучаюць малюскаў, называюць маляколягамі. Малякалёгія разглядае пытаньні сыстэматыкі і філагеніі, заагеаграфіі, біялёгіі і экалёгіі малюскаў і інш. Адзін з разьдзелаў — канхалёгія (канхіялёгія) — прысьвечаны дасьледаваньню ракавінаў малюскаў. Асаблівую галіну прадстаўляе прыкладная малякалёгія, якая вывучае малюскаў з кропкі гледжаньня іх значнасьці ў дзейнасьці чалавека: у мэдыцыне і вэтэрынарыі, у сельскай гаспадарцы і харчовай прамысловасьці. Палеамалякалягічныя дасьледваньні зьвязаны з дасьледваньнем былых малякафаўн і маюць важнае значэньне ў храналізацыі геалягічных слаёў, дзякуючы добрай захоўваемасьці ракавін.
Гісторыя
рэдагавацьУ 1794 годзе было складзена першае падрабязнае навуковае апісаньне малюскаў, вядомых на той час. У 1868 годзе было створана Нямецкае малякалягічнае таварыства. З 1962 году існуе міжнароднае аб’яднаньне маляколягаў сьвету Unitas Malacologica (да 1977 было эўрапейскім і называлася Unitas Malacologica Europaea) [1], якое праводзіць міжнародныя кангрэсы.
Нацыянальныя таварыствы маляколягаў
рэдагаваць- Аўстралія — Malacological Society of Australasia [2]
- Бэльгія — у краіне два таварыствы маляколягаў:
- Вялікабрытанія і Паўночная Ірляндыя —
- Нямеччына — Deutsche Malakozoologische Gesellschaft [7]
- Гішпанія — Sociedad Española de Malacología [8]
- Італія — Società Italiana di Malacologia [9]
- Латвія — Malacological Society of Latvia [10](недаступная спасылка)
- Нідэрлянды — Nederlandse Malacologische Vereniging [11]
- Польшча — Stowarzyszenie Malakologów Polskich [12]
- Расея — Паўднёваўсходняе малякалягічнае таварыства (ПУМТ, 1994)[13]
- ЗША — у краіне некалькі таварыстваў і клюбаў:
- American Malacological Society (заснавана ў 1931 годзе) [14](недаступная спасылка);
- Conchologists of America [15];
- Oregon Society of Chonchology (заснавана ў 1965 годзе) [16]
- The Boston Malacological Club ('Mal' Club; заснавана 14 сакавіка 1910 года; Бостан) [17].
- The Pacific Conchological Club (Natural History Museum of Los Angeles County, Лос-Анджэлес) — была арганізавана ў 2003 года ў выніку зьліцьця двух найстарэйшых ў Амэрыке клюбаў маляколягаў: the Pacific Shell Club (заснавана ў 1945 годзе) і the Conchological Club of Southern California (заснавана ў 1902 годзе як The Tuesday Shell Club). [18]
- The Philadelphia Shell Club (заснавана ў 1955 годзе) [19]
Кангрэсы і сымпозыюмы
рэдагавацьМіжнародныя
рэдагаваць- 17th International Congress of Unitas Malacologica (UM), World Congress of Malacology — Phuket, Тайлянд, 18-24 ліпеня 2010. [21]
- 16th International Congress of Unitas Malacologica (UM), Antwerp, Бэльгія, 2007. [22](недаступная спасылка)
- 15th International Congress of Unitas Malacologica (UM), Perth, Аўстралія, 2004. [23]
- 14th International Congress of Unitas Malacologica (UM), Vienna, Аўстрыя, 2001. [24]
- 13th International Congress of Unitas Malacologica (UM), Washington, D.C., ЗША, 1998. Труды pdf 18MB. Фармальна ён стаў 1-м міжнародным кангрэсам («World» Congress of Malacology) у выніку сумеснай працы 64-га штогадовай рады American Malacological Union (AMU), 31-га штогадовай рады Western Society of Malacologists (USA) і першага за межамі Эўропы Кангрэса Unitas Malacologica.
- 1-ы Кангрэс Unitas Malacologica, Лёндан, Вялікабрытанія, 17—21 верасьня 1962. [25]
- 7th International Conference on Molluscan Shellfish Safety — Nantes, Францыя, 14—19 чэрвеня 2009. [26]
Эўрапейскія
рэдагавацьЧасопісы
рэдагаваць- American Malacological Bulletin [28]
- Basteria
- Fish & Shellfish Immunology
- Folia Malacologica
- Journal of Conchology
- Journal of Medical and Applied Malacology
- Journal of Molluscan Studies [29]
- Malacologia [30] — выдаецца сумесна з The Field Museum (Чыкагы, Ілінойс, ЗША) и Institute of Malacology (Мічыган).
- Malacological Review
- Mollusca [31] — выдаецца Museum of Zoology Dresden (Museum für Tierkunde Dresden). Дрэздэн, Нямеччына
- The Nautilus [32] — с 1886 года публікуецца музэем Bailey-Matthews Shell Museum. Першыя два тамы былі выдадзеныя пад назвай The Conchologists’ Exchange.
- Neptunea [33] — з 2002 года публікуецца ў Бэльгіі
- Ruthenica (Russian Malacological Journal) [34] — Расейскі малякалягічны часопіс, друкуецца з 1991 года, (ISSN 0136-0027)
- The Veliger [35]
- Venus (Japanese Journal of Malacology)
- Vita Marina
- Бюлетэнь Далёкаўсходнега малякалягічнага таварыства
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- D. Heppel, «The long dawn of Malacology: a brief history of malacology from prehistory to the year 1800.» Archives of Natural History 22 (3): 301—319 (October 1995).