Гельмінталёгія
навука пра паразытычных чарвякоў
Гельмінталёгія (з грэц. hélminus — чарвяк, lógos — слова, навука) — навука аб паразытычных чарвяках і захворваньнях, якія выклікаюць чарвякі ў чалавека і жывёлаў, — гельмінтозах. Зьяўляючыся часткай комплексу паразыталягічных навук, гельмінталёгія шчыльна злучана адначасова са шматлікімі іншымі біялягічнымі навукамі (перш за ўсё заалёгіяй), мэдыцынай, вэтэрынарыяй і фітапаталёгіяй. Гельмінталёгія вырашае розныя праблемы як тэарэтычнага, гэтак і прыкладнога характару.
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |