Плянкталёгія
Плянкталёгія — гэта разьдзел заалёгіі, які займаецца вывучэньнем плянктону — мікраарганізмаў, якія насяляюць водныя глыбіні.
Гісторыя
рэдагавацьПачатак гэтаму кірунку паклала вывучэньне цьвіценьня вады. У XVI стагодзьдзе Захарый Янсэн вынайшоў першы прататып мікраскопа, які дазволіў выявіць, што нагодай цьвіценьня вады зьяўляецца празмернае размнажэньне мільёнаў мікраскапічных арганізмаў. У асобны кірунак яго вылучыў нямецкі вучоны Віктар Гензэн у 1887 годзе, які і ўвёў тэрмін «плянктон».
У гэтай навуцы працавалі такія знакамітыя вучоныя, як Антон Левэнгук, Ян Свамэрдам, Хрыстыян Готфрыд Эрэнбэрг і Ота-Фрэдэрык Мюлер. Апошні ўпершыню паспрабаваў зьдзейсьніць вылаў плянктону пры дапамозе мелкавузавай сеткі, мадэль якой легла ў аснову стварэньня сучасных сетак для лоўлі плянктону.
Для вывучэньня плянктону арганізоўваліся шматлікія навуковыя экспэдыцыі, найбольш выніковайзь якіх зьяўляецца экспэдыцыя на судне «Чэленджэр». Менавіта ёй удалося высьветліць, што плянктон існуе нават на глыбіні ў 1000 мэтраў. Тады ж зьявіліся буйныя манаграфіі, якія прысьвечаны разнастайнасьці прэснаводных арганізмаў, якія ўяўляюць зь сябе немалую долю плянктона. Сярод іх працы аб ракападобных В. Лілджэборга, аб галінавусых рачках Аўгуста Вэйсмана і іншыя.
Сучасная плянкталёгія вывучае паводзіны мікраарганізмаў «In situ», шляхам атрыманьня выяў з дапамогай спэцыяльных прыстасаваньняў.
Папулярызацыя
рэдагавацьІснуюць праекты, якія дазваляюць удзельнічаць у вывучэньні плянктону ў рэжыме он-лайн з дапамогай аўтаматычных сродкаў «Доўгатэрміновая экалягічная абсэрваторыя»[1][2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Schofield, O.; et al.: The Long-Term Ecosystem Observatory: An Integrated Coastal Observatory, IEEE Journal of Oceanic Engineering 27(2); April 2002.
- ^ Institute of Marine and Coastal Sciences, Rutgers University