Антразаалёгія
Антразаалёгія — навука, якая вывучае ўзаемадзеяньне чалавека і жывёлаў і іх стасункі[1]. Таксама часта апісваецца ў якасьці мосту паміж натуральнымі і сацыяльнымі навукамі[2].
Антразаалёгія зьяўляецца сучасным міждысцыплінарным навуковым асяродзьдзем, якое квітнее і часткова пакрывае шэраг іншых дысцыплінаў: антрапалёгія, эталёгія, мэдыцына, псыхалёгія, вэтэрынарыя і заалёгія. Галоўнай мэтай антразаалягічных дасьледваньняў зьяўляецца вызначэньне станоўчых эфэкетаў узаемадзеньня чалавека і жывёлаў (з абодвух бакоў) і вывучэньне сапраўднасьці іх узаемадачыненьняў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ anthrozoology.org | Research in Human-Animal Interaction
- ^ [1] (DOC format)