Нэўраэталёгія
Нэўраэталёгія (па-грэцку: νεῦρον — «нэўрон», «нэрв» і грэц. ἦθος — «звычка», «традыцыя») — міждысцыплінарная галіна нэўралягічнай навукі, якая вывучае ўплыў падсьвядомага мэханістычнага кантролю нэрвовай сыстэмы на паводзіны жывёлаў, высьвятляе тое, як цэнтральная нэрвовая сыстэма пераводзіць біялягічна рэлевантныя раздражняльнікі ў натуральныя паводзіны.
Напрыклад, шматлікія кажаны валодаюць здольнасьцю да эхалякацыі, што дазваляе ім паляваць і арыентавацца ў прасторы. Іхнія ультрагукавыя крыкі і слыхавыя сыстэмы высокаспэцыялізаваныя ў гэтым кірунку. Слыхавая сыстэма кажаноў часта служыць прыкладам таго, як акустычныя ўласьцівасьці гукаў могуць быць сканвэртаваныя ў сэнсарную мапу паводзінна рэлевантных магчымасьцяў гукаў[1].
Як бачна з назвы, нэўраэталёгія — гэта міждысцыплінарная галіна навукі, якая складаецца з нэўрабіялёгіі (вывучэньня нэрвовай сыстэмы) і эталёгіі (вывучэньня паводзінаў у натуральных умовах). Акурат засяроджаньне нэўраэталёгіі на натуральных паводзінах і вылучае як сярод іншых галінаў нэўралягічнай навукі. Натуральныя паводзіны можна прадставіць як тыя, што дзейнічаюць сродкамі натуральнага адбору (т. б. выбар партнэра, арыентаваньне, перамяшчэньне, пазьбяганьне драпежнікаў), у адрозьненьне ад паводзінаў у крытычных сытуацыях або ў лябараторыі.
Сыстэмы мадэляваньня
рэдагаваць- Эхалякацыя кажаноў — перамяшчэньне ў начных умоваў і паляваньне
- Птушыны сьпеў — зебравая амадына, канарка
- Электрычныя рыбы — навігацыя, камунікацыя, рэакцыя пазьбяганьня сьціску, неабходнасьць разрадкі і інш.
- Слыхавая мапа прасторы сіпухаў — начное паляваньне
- Зрок у рапухаў(en) — адрозьненьне ахвяры ад драпежніка
- Сьпеў цвыркуна — прывабліваньне партнэра і выніковае апаражненьне
- Маўтнэравы вузы(en) ў рыб — уцёкі ў процілеглы ад драпежніка бок і накіраваны падводны слых
- Мухі — мікрамаштабны накіраваны слых, прасторавае арыентаваньне
- Соўкі — ухіленьне(en) пры атрыманьні ультрагукавога сыгналу, выпушчанага кажанамі
- Аплізыя — навучаньне і запамінаньне рэакцыяў самазахаваньня
- Пацукі — прасторавая памяць(en) і перамяшчэньне
- Вяртаньне ў месца нараджэньня(en) ласосяў — нюхавая памяць і гармоны шчытападобнай залозы
- Рак рачны — уцёкі і самазахаваньне, агрэсіўнасьць і стварэньне сацыяльнае герархіі
- Цыхлідавая рыба — агрэсіўнасьць і паводзіны пры атацы
- Пчала — вывучэньне, перамяшчэньне, зрок, нюх, палёт, агрэсіўнасьць, нарыхтоўка ежы
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ Suga, N. (1989). "Principles of auditory information-processing derived from neuroethology." J Exp Biol 146: 277-86.