Карцыналёгія (ад стар.-грэц. καρκίνος — рак, і стар.-грэц. λόγος — слова, вучэньне) — навука аб ракападобных, разьдзел артрападалёгіі і заалёгіі. Ракападобныя — буйная (ня менш за 100 000 відаў) і практычна важная група чэлясаногіх, таму вывучэньнем ракападобных займаецца значная колькасьць заолягаў і эколягаў розных спэцыяльнасьцяў.

Ракападобныя
Галіна заалёгіі

Карцыналёгія


Галіны заалёгіі

Аалёгія · Акаралёгія
Антразаалёгія · Антрапалёгія
Апіялёгія · Арахналёгія
Арніталёгія · Артрападалёгія
Гельмінталёгія · Герпэталёгія
Іхтыялёгія · Канхалёгія
Карцыналёгія · Кеталёгія
Малякалёгія · Мірмекалёгія
Нэматалёгія · Нэўраэталёгія
Палеазаалёгія · Плянкталёгія
Протазаалёгія · Прыматалёгія
Тэрыялёгія · Хіраптэралёгія
Энтамалёгія · Эталёгія

Знакамітыя заолягі

Чарлз Дарвін · Ўільям Кірбі
Жорж Кюўе · Карл Лінэй
Конрад Лёрэнц · Томас Сэй
Альфрэд Расэл Ўолес
Жан Анры Фабр
болей…

Мінуўшчына

Сярод адмыслоўцаў па ракападобных існуе спэцыялізацыя — буйнымі або практычна важнымі групамі займаюцца разьдзелы карцыяналёгіі. Так, капэподаў вывучае капэпадалёгія, кладацэраў — кладацэралёгія. Па дадзеных разьдзелах праводзяцца рэгулярныя міжнародныя сымпозыюмы.

Верагодна, самым знакамітым з карцыёлягаў быў Чарлз Дарвін, вузкай спэцыяльнасьцю якога была сыстэматыка і марфалёгія вусаногіх ракападобных (атраду Cirripedia).

Кангрэсы

рэдагаваць
  • Шосты міжнародны карцыяналягічны кангрэс адбыўся ў 2005 годзе ва ўнівэрсытэце г. Глазга (Шатляндыя).

Таварыствы

рэдагаваць
  • The Carcinological Society of Japan — нацыянальнае карцыяналягічнае таварыства Японіі.

Часопісы

рэдагаваць
  • Arthropoda Selecta — расейскі артрападалягічны часопіс [1].
  • Cancer — японскі карцыяналягічны часопіс [2] (Японія, 1991)
  • Crustaceana — спэцыялізаваны міжнародны карцыялягічны часопіс. [3].
  • Crustacean Research — японскі карцыяналягічны часопіс [4](недаступная спасылка). У 1963-1992 выходзіў пад назвай Researches on crustacea, а з 22 тома (1993) пад сучасным імем.
  • Journal of Crustacean Biology (1981-)[5]