Канстанца
Канстанца (па-румынску: Constanţa, ранейшыя назвы: Кустэндзье, Томіс) — найбуйнейшы марскі порт Румыніі і другі на Чорным моры, найбуйнейшы горад у рэгіёне Дабруджа і на Чарнаморскім узьбярэжжы Румыніі, сталіца жудзецу Канстанца. Насельніцтва ў 2011 годзе складала 283 872 чалавекі — пяты паводле велічыні горад Румыніі.
Канстанца | |||||
рум. Constanţa | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | VII стагодзьдзе да н. э. | ||||
Краіна: | Румынія | ||||
Рэгіён: | Дабруджа | ||||
Кіраўнік: | Vergil Chițac[d][1] | ||||
Плошча: | 124,89 км² | ||||
Вышыня: | 25 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2011) | |||||
колькасьць: | 283 872 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 2272,98 чал./км² | ||||
Тэлефонны код: | 241 | ||||
Паштовы індэкс: | 900003–900746 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 44°10′24″ пн. ш. 28°38′18″ у. д. / 44.17333° пн. ш. 28.63833° у. д.Каардынаты: 44°10′24″ пн. ш. 28°38′18″ у. д. / 44.17333° пн. ш. 28.63833° у. д. | ||||
Канстанца | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.primaria-constanta.ro/ |
У навакольлі гораду маюцца мінэральныя крыніцы. Працяглыя марскія пляжы. Асноўныя галіны вытворчасьці: гарбарная прамысловасьць і вытворчасьць ёмістасьцяў для нафтапрадуктаў. Пляжны курорт Мамая разьмешчаны на поўначы ад Канстанцыі.
Гісторыя
рэдагавацьНа месцы Канстанцы існавала старажытнагрэцкая калёнія Томы (Томіс), заснаваная каля 500 году да н.э. для гандлю. Паводле некаторых зьвестак, заснавальнікам быў цар Калхіды Ээт. У 29 г. да н.э. раён быў захоплены рымлянамі. У 8 г. сюды быў высланы Аўгустам паэт Авідыюс, які праз 8 год тут памёр. Пазьней горад быў пераназваны ў Канстантыяну ў гонар Канстанцыі, адзінакроўнай сястры Канстантына Вялікага (274—337). Упершыню пад назвай «Κωνστάντια» («Constantia») горад згадваецца ў 950 годзе.
У 681 годзе гэтыя землі ўвайшлі ў склад Баўгарскага царства.
З 1419 году ў складзе Асманскай імпэрыі. У сярэдзіне XIX стагодзьдзя асноўную частку насельніцтва гораду складалі крымскія татары, якія перасяліліся сюды з Крыму, пасьля ягонага ўваходжаньня ў склад Расейскае імпэрыі (~36 %), грэкі (~30 %) і баўгары (~24 %). Румыны складалі толькі 5 %[2]. У 1878 годзе па выніках Бэрлінскага кангрэсу Канстанца і астатняя частка паўночнай Дабруджы была перададзеная Расейскай імпэрыяй Румыніі, пасьля чаго пачаўся актыўны прыток румынскага насельніцтва ў горад.
22 кастрычніка 1916 году горад быў акупаваны войскамі Цэнтральных дзяржаваў. У 1918 годзе Канстаца была вызвалена хаўруснымі дзяржавамі.
У гады Другой Сусьветнай вайны Канстанца зьяўлялася галоўнай вайскова-марской базай Румыніі. 30 жніўня 1944 году была занятая савецкімі войскамі без супраціўленьня падчас Канстанцкага дэсанту.
Насельніцтва
рэдагавацьПаводле перапісу 2011 году насельніцтва гораду складала 283 872 чалавекі. 83,1 % — румыны, 2,6 % — крымскія татары, 2,3 % — туркі, 0,8 % — цыганы, 0,8 % — іншыя этнічныя групы (грэкі, армяне, расейцы, ліпаване, вугорцы, немцы). 10,4 % не пазначылі нацыянальнасьць.
Рэлігійны склад: 83 % — праваслаўныя, 5,1 % — мусульмане, 1,5 % — іншыя, 10,4 % — атэісты.
Славутасьці
рэдагавацьАсобы
рэдагаваць- Аляксандра Стан — румынская поп-сьпявачка
- Ён Драйка — румынскі барацьбіт грэка-рымскага стылю
- Ён Малдаван — румынскі футбольны трэнер і былы футбаліст
- Канстантын Аляксандру — румынскі барацьбіт грэка-рымскага стылю
- Натальля Варлей — савецкая і расейская акторка
- Сэбастыян Стэн — амэрыканскі актор
Гарады-сябры
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б Rezultatele alegerilor locale din 2020 — Цэнтральнае выбарчае бюро.
- ^ Robert Stănciugel, Liliana Monica Bălașa: Dobrogea în Secolele VII–XIX. Evoluție istorică, Bukarest, 2005, ISBN 973-86782-3-4, S. 202.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКанстанца — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў