Казіно
Казіно Канстанцы
па-румынску: Cazinoul din Constanța
Краіна Румынія
Месцазнаходжаньне Канстанца
Каардынаты 44°10′13.8″ пн. ш. 28°49′48.6″ у. д. / 44.1705° пн. ш. 28.830167° у. д. / 44.1705; 28.830167Каардынаты: 44°10′13.8″ пн. ш. 28°49′48.6″ у. д. / 44.1705° пн. ш. 28.830167° у. д. / 44.1705; 28.830167
Архітэктурны стыль Мадэрн
Аўтар праекту Пэтрэ Антанэску[d]
Дата заснаваньня 1910
Будаваньне ???—1909 гады
Статус гістарычны помнік[d][1]
Казіно Канстанцы на мапе Румыніі
Казіно Канстанцы
Казіно Канстанцы
Казіно Канстанцы
Казіно Канстанцы на Вікісховішчы

Казіно Канстанцы (па-румынску: Cazinoul din Constanța) — казіно, якое знаходзіцца ў румынскім горадзе Канстанца ў будынку па бульвары Лізаветы, дом 2. Пабудавана ў стылі арт-нуво. На бягучы момант — гістарычны манумэнт (уключаны ў сьпіс манумэнтаў Міністэрствам па справах культуры і рэлігій Румыніі)[2].

Здымак казіно ў 2011 годзе

Гісторыя

рэдагаваць

З 1880 па 1902 гады на месцы казіно знаходзілася драўляная пабудова, дзе праводзіліся тэатральныя паказы і спартовыя гульні, яго наведвалі турысты. Будаўніцтва пачалося ў 1904 годзе, першапачатковы плян будынка распрацаваў архітэктар Пятры Антанэску, бяручы прыклад у традыцыях румынскага мастацтва. Аднак пасьля заліваньня падмурку пляны зьмяніліся, і будаўніцтва казіно даручылі архітэктару францускага[3] або швайцарскага[4] паходжаньня Даніэлю Рэнару. Ён адмовіўся ад прынцыпаў румынскага стылю на карысьць спалучэньня матываў і большай надзейнасьці, пабудаваўшы будынак пад уплывам касмапалітычнай эры[5].

Будынак быў дабудаваны і адчынены ў 1910 годзе. Прэса (у асноўным газэта Conservatorul) крытыкавала Рэнара за доўгае будаўніцтва і вынік, скептычна паставіўшыся да зьмешваньня стыляў і эстэтычнасьці, адзначыўшы дрэнны густ Рэнара[6]. Сьцены ўсярэдзіне будынка былі абліцаваныя дошкамі і пафарбаваны алейнымі фарбамі. У будынку былі бальная заля (дзякуючы чаму таі маглі праводзіцца балі, арганізаваныя муніцыпалітэтам), дзьве чытальныя залі, два гульнявых пакоі і тэраса ля мора.

Гісторыя

рэдагаваць

Будаўніцтва ішло вельмі павольна: зімой 1891 году пасьля сьнежнай буры абвалілася частка даху і фасаду. 28 студзеня 1892 году гарадзкая рада атрымала прапанову зьнесьці будоўлю, але прымар Белік вырашыў ня зносіць нічога і працягнуць рэканструкцыю. У першапачатковым праекце, акрамя бальнай залі, павінны былі быць тэатар са сцэнай і невялікія прыбудовы абапал. Велічнасьць праекту значна паменшылася, а тэрміны здачы былі значна ссунуты. 21 сьнежня 1909 году інжынэр Элі Раду, архітэктары Іён Мінку і. Д. Маймаролу былі выкліканыя ў Канстанцу для вывучэньня праекту казіно. У выніку быў сфармаваны дакумэнт з рэкамэндацыямі аб будаўніцтве. Было прапанавана пашырыць прастору шляхам адкрыцьця вялікай залі для рэстарацыі і кухні (рэстарацыю прапаноўвалася разьмясьціць на тэрасе за шклянымі дзьвярыма). Для большай свабоды прапаноўвалася дадаць некалькі праходаў.

Афіцыйнае адкрыцьцё адбылося ў жніўні 1910 году. У 1934 годзе будынак быў адрэстаўраваны па праекту таго ж Рэнара. Падчас Другой сусьветнай вайны ў будынку казіно разьмяшчалася бальніца, а ў пасьляваенныя гады яно было пераабсталявана пад рэстарацыю. Аднак у сувязі з высокімі выдаткамі на абслугоўваньне, якія павысіліся пасьля рамонту ў 1986—1988 годзе[7] (пры ўдзеле мастакоў Шум Думітру, Гэорге Тырца, Іаан Мітурца, Нае Міра, Мікалая Маладвяну), казіно зачынілі ў 1990 годзе. У цяперашні час яно зьяўляецца помнікам культуры Румыніі (па пастанове Міністэрства па справах культуры і рэлігій Румыніі), але знаходзіцца ў аварыйным стане, таму доступ ўнутр забаронены[8].