Дабру́джа (па-румынску: Dobrogea, па-баўгарску: Добруджа, па-турэцку: Dobruca), таксама Задунаўе — гістарычная вобласьць на поўначы Балканскага паўвострава, на тэрыторыі сучасных Румыніі і Баўгарыі. У канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзя Дабруджа, якая месьціцца каля стратэгічна важнай дэльты Дуная стала аб’ектам тэрытарыяльных спрэчак паміж Расейскай імпэрыяй, Асманскай імпэрыяй, Румыніяй і Баўгарыяй.

Анэксія Паўднёвай Дабруджы Румыніяй (1913). Перадача яе Баўгарыі па Краёўскім пагадненьні ў 1940 годзе

Геаграфія

рэдагаваць
 
Дабруджа з 1878 году

Гістарычная Дабруджа складаецца з Паўночнай Дабруджы, якая зьяўляецца ў наш час часткай Румыніі, і Паўднёвай Дабруджы — часткай Баўгарыі. Румынская Дабруджа знаходзіцца паміж ніжнім Дунаем і Чорным морам і ўключае дэльту Дуная і румынскае ўзьбярэжжа Чорнага мора (баўгарская частка Дабруджы ўключае самую паўночную частку баўгарскага ўзьбярэжжа Чорнага мора). На гербе Румыніі Дабруджа прадстаўлена ў выглядзе дэльфіна.

Румынская Дабруджа ўключае паветы (жудзецы) Канстанца і Тулча. Галоўныя гарады — Канстанца, Тулча, Меджыдзія (Medgidia) і Мангалія (Mangalia). Баўгарская частка ўключае вобласьць Добрыч і часткі абласьцей Сілістра і Варна. Галоўныя гарады — Добрыч і Сілістра.

За выключэньнем дэльты Дуная — багністага рэгіёна на паўночным усходзе вобласьці, рэльеф Дабруджы пагорысты, зь сярэднімі вышынямі 200—300 м. Вышэйшы пункт — пік Цуцуяту/Грэч (467 м) у горным масіве Мэчын. Плято Дабруджа займае большую частку румынскай часткі Дабруджы, у баўгарскай частцы знаходзіцца і плято Лудагор'е. Возера Сютгёль — адно з найважнейшых азёраў гэтага рэгіёну.

Гісторыя

рэдагаваць

У старажытнасьці тэрыторыя Задунаўя была заселена фракійцамі. У V стагодзьдзі да н. э. яе занялі скіфы; у I стагодзьдзі — рымляне; а з III стагодзьдзя зьведала нашэсьце готаў, гунаў, іншых плямёнаў. З пачатку VI стагодзьдзя тут зьяўляюцца славяне.

 
Герб Дабруджы

З утварэньнем Першага Баўгарскага царства (у VII стагодзьдзі) Задунаўе ўваходзіць у яго склад. У XI—XII стагодзьдзях належала Бізантыі. З канца XII стагодзьдзя — у складзе Другога Баўгарскага царства. Паслабленьне апошняга прывяло да ўтварэньня на тэрыторыі Дабруджы ў XIV стагодзьдзі самастойнай фэадальнай дзяржавы, заснавальнікам якой быў Балік. Па імя яго пераемніка Даброціцы тэрыторыя атрымала назву Дабруджа.

У канцы 1420-х гг. тэрыторыю Дабруджы захапіла Асманская імпэрыя. Пасьля Расейска-турэцкай вайны 1877—1878 гадоў Паўднёвая Дабруджа адышла да Баўгарыі, а Паўночная была перададзена Румыніі. Паводле Бухарэсцкай мірнай дамовы 1913 году Паўднёвая Дабруджа таксама была перададзена Румыніі, у складзе якой знаходзілася да 1940 году, За выключэньнем 1916—1918 гадоў, калі ўсю тэрыторыю Дабруджы занялі баўгарскія і нямецкія войскі. Паводле балгарска-румынскай дамовы, падпісанага 7 верасьня 1940 году ў горадзе Краёва, Паўднёвая Дабруджа вярнулася да Баўгарыі. У 1947 годзе баўгарска-румынская граніца ў Добруджы была пацьверджана мірнымі дагаворамі паміж Баўгарыяй і Румыніяй.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Дабруджасховішча мультымэдыйных матэрыялаў