Казімірава (Жлобінскі раён)
Казімі́рава[1], Казіме́раў — вёска ў Беларусі, каля ракі Добасны. Уваходзіць у склад Малевіцкага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 87 чалавек. Знаходзіцца за 12 км на захад ад Жлобіна, за 105 км ад Гомелю, за 3 км на паўднёвы ўсход ад аднайменнай чыгуначнай станцыі.
Казімірава лац. Kazimirava | |
Першыя згадкі: | XVIII стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жлобінскі |
Сельсавет: | Малевіцкі |
Насельніцтва: | 87 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2334 |
СААТА: | 3218836026 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°54′25″ пн. ш. 29°50′5″ у. д. / 52.90694° пн. ш. 29.83472° у. д.Каардынаты: 52°54′25″ пн. ш. 29°50′5″ у. д. / 52.90694° пн. ш. 29.83472° у. д. |
± Казімірава | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Казімераў — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася збудаваная ў стылі барока драўляная царква Прачыстай Багародзіцы пры аднайменным манастыры, помнік архітэктуры XVIII ст.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьКазімераў у 1713 годзе заклаў падкаморы рэчыцкі Казімер Юдзіцкі, які назваў мястэчка ў свой гонар. Ён жа заснаваў тут праваслаўны манастыр у юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду[2].
Існавала таксама аднайменнае дзяржаўнае зямельнае ўладаньне, якое знаходзілася ў карыстаньні прыватнай асобы і ў 1765 годзе аб’ядноўвала 2 вёскі з 45 дварамі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Казімераў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Бабруйскім павеце Менскай губэрні. У 1832 годзе расейскія ўлады гвалтоўна далучылі тутэйшую праваслаўную царкву да Маскоўскага патрыярхату. На 1859 год у мястэчку было 33 двары[3]. Па адкрыцьці ў лістападзе 1873 году руху па чыгунцы Асіпавічы — Гомель у Казімераве пачала дзеяць чыгуначная станцыя. На 1886 год у мястэчку было 12 крамаў, вадзяны і ветраны млыны. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 60 двароў, царква, юдэйскі малітоўны дом, заезны двор. Побач разьмяшчаўся аднайменны фальварак.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Казімераў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Казімераў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў ў склад Беларускай ССР[4].
3 сакавіка 1920 году польскае войска, прарваўшы фронт каля вёскі Радуша, узяла Казімераў. Палякі расстралялі супрацоўнікаў вайсковага камісарыяту і чырвонаармейцаў — разам 23 чалавекі (пахаваныя ў брацкай магіле каля могілак). З 1921 году ў мястэчку працавала школа. З 20 жніўня 1924 да 16 ліпеня 1954 году Казімер быў цэнтрам аднайменнага сельсавету Жлобінскага раёну Бабруйскай (да 26 ліпеня 1930 году) акругі, з 20 лютага 1938 году Гомельскай вобласьці. На 1925 год — 61 двор. У 1930 годзе ў Казімераве арганізавалі калгас. Статус паселішча панізілі да вёскі. У часы Другой сусьветнай вайны Казімераў знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй, некаторы час тут працавала друкарня Рагачоўскага падпольнага райкаму КП(б)Б; 73 жыхары вёскі загінулі на фронце.
У 1962 годзе да Казімерава далучылі вёску Жальвін, у 1966 годзе — Касагі. На 2004 год у вёсцы было 60 гаспадарак.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1959 год — 165 чал. (паводле перапісу); 1999 год — 111 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 103 чал.[5]; 2010 год — 87 чал.
Інфраструктура
рэдагавацьУ вёсцы працуюць фэльчарска-акушэрскі пункт, пошта.
Забудова
рэдагавацьПлян складаецца з простай вуліцы, блізкай да мэрыдыянальнай арыентацыі, да якой на поўначы далучаюцца кароткія шыротныя вуліцы. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.
Эканоміка
рэдагавацьКазімераў знаходзіцца ў складзе гаспадаркі з цэнтарам у вёсцы Малевічы.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСтрачаная спадчына
рэдагаваць- Манастыр Прачыстай Багародзіцы (XVIII ст.)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 165.
- ^ Казимирово. Успения Пресвятой Богородицы, женский монастырь
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 379.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКазімірава (Жлобінскі раён) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў