Казімер
Казіме́р[1] (Казмар, Казьмер, Казімір — мужчынскае імя. Памяншальнае імя — Ка́зік. Жаночае імя — Казіме́ра.
Казімер лац. Kazimier | |
Gazmar | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія славянскія |
Утворанае ад | Gazo + Maro |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Казмар, Казьмер, Казімір |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Казімер» |
Паходжаньне
рэдагавацьАдно з папулярных тлумачэньняў імя Казімер (Казімір) даецца ў «Слоўніку асабовых уласных імёнаў», выдадзеным у 2011 годзе: ад славянскіх асноваў з значэньнем 'прадказваць' ('казаць'[2]) і 'мір'[3]. Тым часам польскі мовазнаўца Ян Гжэня(pl) тлумачыць імя Казімер ад злучэньня словаў «нішчыць» (польск. kazić, ст.-бел. казіці[4]) і «мір», прытым зазначаючы, што другая частка зьмянілася на -мер пад уплывам нямецкіх імёнаў з -mar, -mer (напрыклад, Dietmar). Ён прыводзіць наступныя гістарычныя варыянты імя: Kazimir (1145 год) і Kazemir (1177 год), а таксама пазьнейшыя Kazimar (1222 год) і Kaźmierz (1233 год)[5].
Мовазнаўцы Фёдар Усьпенскі(be) і Ганна Літвіна(ru) зьвяртаюць увагу на агульнасьць паходжаньня кампанэнту -měr у імёнах Уладзімер і Казімер. Яны зазначаюць, што гэтая рэліктавая аснова больш імаверна ўзыходзіць не да славянскага 'мір, спакой', а да старажытнага германскага měr 'слава'[6].
Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» выводзіць імя Казімер (як і імя Ўладзімер, Рагвалод ды іншыя) ад агульных індаэўрапейскіх каранёў: першую частку ён тлумачыць ад старакельцкага *gaisom, старагерманскага *gaiza, гальскага gaesa, gaesum, лацінскага gaesum 'дроцік, кап'ё', а другую частку — ад кельцкага māros, стараірляндзкага mór, уэльскага maur, германскаага mar, mer, стараславянскага меръ, миръ 'вялікі, дужы, магутны, моцны, слаўны'. Такім парадкам, імя Казімер азначае «Магутны капейнік» або «Слаўны кап’ём» і адпавядае літоўскаму імю Кезгайла[7].
Павал Урбан зьвяртае ўвагу на тое, што ў працы «Gesta Chuonradi II imperatoris» германскага храніста Віпы Бургундзкага (памёр па 1046 годзе) Казімер I завецца dux Gazmerus, а таксама на такія гістарычна зафіксаваныя варыянты гэтага імя, як Kazimarus (1174 год), Kazemarus (1176 год), Kazimer (1221 год)[8]. Адзначалася старажытнае германскае імя Gazmar[9] (Gasmarus[10]).
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Вавърынецъ Лукашевичъ Казмеръ (1567 год)[11]; Marianna Kazmarowicz (1799 год)[12].
Носьбіты
рэдагаваць- Казімер I Аднавіцель (1016—1058) — князь Польшчы (1039—1058)
- Казімер II Справядлівы (1138—1194) — князь Польшчы (1177—1194)
- Казімер III Вялікі (1310—1370) — кароль польскі (1333—1370)
- Казімер — каталіцкае хроснае імя Карыгайлы (1369 або 1370 — 1390), сына вялікага князя Альгерда
- Казімер Ягайлавіч (1427—1492) — вялікі князь літоўскі (1440—1492), кароль польскі (1447—1492)
- Сьвяты Казімер (1458—1484) — дзяржаўны дзяяч Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага, Сьвяты Каталіцкай царквы, апякун моладзі
- Васілей Казімір — наўгародзкі пасаднік, які ўпамінаецца ў 1471 годзе[13]
- Сідка Казімір — наўгародзкі селянін, які ўпамінаецца ў 1500 годзе[14]
- Казімер Семяновіч (1600—1651) — тэарэтык артылерыі, мысьляр-гуманіст, адзін з пачынальнікаў ракетнай справы ў Эўропе
- Казімер Леў Сапега (1609—1656) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага
- Ян Казімер (1609—1672) — кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1648—1668)
- Казімер Лышчынскі (1634—1689) — мысьляр і грамадзкі дзяяч Рэчы Паспалітай
- Казімер Ян Сапега (1642—1720) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага
- Казімер Нарбут (1738—1807) — асьветнік і філёзаф
- Казімер Кастравіцкі (Карусь Каганец) (1868—1918) — беларускі паэт і грамадзкі дзяяч
- Казімер Малевіч (1878—1935) — мастак-авангардыст, адзін з заснавальнікаў супрэматызму
- Казімер Сваяк (1890—1926) — беларускі каталіцкі сьвятар і нацыянальны дзяяч
- Казімер Сьвёнтак (1914—2011) — першы кардынал Беларусі (1994)
Казімяровічы (Kazimierzowicz) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[15].
Казімерскія (Kazimierski) гербу Бібэрштайн, Казіміры (Kazimir) і Казіміровічы (Kazimirowicz) гербу Габданк — літоўскія шляхецкія роды[16].
Казэмір (Kasemir, Kasemier) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[17].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся грунт Казімерышкі каля Крожаў[18].
На памежжы гістарычных Браслаўшчыны і Вількаміршчыны існуе вёска Казімерышкі.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Беларуска-расійскі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. Факсімільнае выданьне: Менск: Народная асвета, 1993. ISBN 5-341-00918-5
- ^ Чучка П. Слов’янськi особовi iмена украïнцiв: iсторико-етимологiчний словник. — Ужгород, 2011. С. 200.
- ^ Усціновіч А. Слоўнік асабовых уласных імён. — Менск, 2011. С. 105.
- ^ Казити // Старабеларускі лексікон: Падручны перакладны слоўнік. — Менск: Беларускае выдавецтва Таварыства «Хата», 1997.
- ^ Grzenia J. Słownik imion. — Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2004. S. 187.
- ^ Литвина А. Ф., Успенский Ф. Б. Выбор имени у русских князей в X—XVI вв. Династическая история сквозь призму антропонимики. — М., 2006. С. 60—61.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 159—160.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 159.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 626.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 97.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1129.
- ^ Bolniki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Тупиков Н. М. Словарь древнерусских личных собственных имен. — СПб., 1903. С. 171.
- ^ Новгородские писцовые книги, изданные Археографической комиссией. Т. 3. — СПб., 1868. С. 520.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 566.
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 3. — Rzeszów, 2001. S. 275—276.
- ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 1. — Vilnius, 1985. P. 958.
- ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 314.
Літаратура
рэдагаваць- Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: Тэхналогія, 2001. — 216 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-458-050-4
- Усціновіч А. Слоўнік асабовых уласных імён / навук. рэд. А. Лукашанец. — Менск: Літаратура і Мастацтва, 2011. — 240 с. — ISBN 978-985-6941-10-1.