Кавярдзякі
Кавярдзя́кі[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Лясной. Уваходзяць у склад Матыкальскага сельсавету Берасьцейскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Знаходзяцца за 8 км на поўнач ад Берасьця.
Кавярдзякі лац. Kaviardziaki | |
Першыя згадкі: | 17 стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Берасьцейскі |
Сельсавет: | Матыкальскі |
Насельніцтва: | 1273 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 162 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°10′38″ пн. ш. 23°40′9″ у. д. / 52.17722° пн. ш. 23.66917° у. д.Каардынаты: 52°10′38″ пн. ш. 23°40′9″ у. д. / 52.17722° пн. ш. 23.66917° у. д. |
± Кавярдзякі |
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУпершыню Кавярдзякі ўпамінаюцца ў XVII стагодзьдзі як маёнтак у Берасьцейскім павеце Берасьцейскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. У пачатку XVIII стагодзьдзя яны былі ў валоданьні канцлера князя Чартарыйскага. У 1740 годзе маёнтак перадалі цыстэрцыянскаму кляштару ў Вістычах.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Кавярдзякі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыяй, у Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні. У XIX стагодзьдзі вёска была цэнтрам аднайменнага маёнтку, прыватная ўласнасьць, агулам маёнтак аб’ядноўваў 3 вёскі. Паводле праведзенай у 1858 годзе рэвізіі, налічвалася 156 сялян. У 1870 годзе маёнткам валодаў Ф. Ягмін. Вёска была ў складзе Кавердзякоўскай сельскай грамады. У 1876 годзе ў Кавядзяках было 63 гаспадарак. Перапіс 1897 году паказаў, што ў вёсцы было 44 гаспадаркі, працавалі хлебазапасны магазын і карчма. На 1905 год Кавярдзякі ўваходзілі ў склад Матыкальскай воласьці.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Кавярдзякі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, у Берасьцейскі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[2]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Кавярдзякі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Матыкальскай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. 30 верасьня 1921 году ў вёсцы налічвалася 25 двароў.
У 1939 годзе Кавярдзякі ўвайшлі ў БССР. У нямецка-савецкую вайну загінулі 18 жыхароў. У 1945 годзе пачала працаваць маторна-трантарная станцыя. На 2005 год у вёсцы было 442 двары.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1876 год — 365 чал.; 1897 год — 320 чал.
- XX стагодзьдзе: 1905 год — 420 чал. у вёсцы Кавярдзяках і 44 чал. у маёнтку Кавярдзяках; 30 верасьня 1921 году — 1599 чал.; 1959 год — 380 чал., 1970 год — 542 чал.; 1999 год — 1163 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 1217 чал[3]; 2010 год — 1273 чал.
Інфраструктура
рэдагавацьУ вёсцы працуюць амбулаторыя, пошта, клюб, крама.
Спорт
рэдагавацьУ сэзоне 2020 году Беларускай другой лігі вёску прадстаўляў клюб «Першы Рэгіён».
Эканоміка
рэдагавацьКавярдзякі — частка Рэспубліканскага ўнітарнага сельска-гаспадарчага прадпрыемства Селекцыйна-гібрыдны цэнтар «Заходні» з цэнтрам у вёсцы Вялікіх Матыкалах.
Асобы
рэдагавацьУ 1959 годзе ў вёсцы нарадзіўся беларускі скульптар Валеры Магучы.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 84.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ С. 114