Літоўскі правінцыйны камітэт
Літоўскі правінцыйны камітэт (ЛПК) — цэнтар падрыхтоўкі і кіраўніцтва паўстаньнем 1863—1864 гг. ў Літве і Беларусі, арганізацыйны цэнтар беларуска-літоўскіх «чырвоных».
Стварэньне
рэдагавацьБыў створаны ў Вільні ўлетку 1862 году з мэтай падрыхтоўкі паўстаньня супраць царызму. Фармальна ЛПК быў падпарадкаваны Цэнтральнаму Нацыянальнаму камітэту (ЦНК). У ЛПК уваходзілі прадстаўнікі як «чырвоных», так і «белых».
Першы склад ЛПК (да кастрычніка 1862)
рэдагаваць- Людвік Зьвяждоўскі (старшыня)
- Кастусь Каліноўскі
- Ахіла Банольдзі
- Э. І. Вярыга
- Зыгмунт Чаховіч
- А. І. Залескі
- Б. Ф. Длускі
Другі склад ЛПК (ад кастрычніка 1862)
рэдагаваць- Кастусь Каліноўскі (старшыня)
- Ахіла Банольдзі
- Ян Козел-Паклеўскі
- Э. І. Вярыга
- Зыгмунт Чаховіч
- А. І. Залескі
- Б. Ф. Длускі
- Нестар Ляранс — камісар Цэнтральнага нацыянальнага камітэта.
Філіі арганізацыі
рэдагавацьПа ініцыятыве ЛПК зьбіраліся сродкі на правядзеньне паўстаньня, набывалася зброя і былі створаныя мясцовыя рэвалюцыйныя арганізацыі: Гарадзенская (Кастусь Каліноўскі), Менская (А. Трусаў), Наваградзкая (У. Борзабогаты) і іншыя. Найбольш масавай ды актыўнай сярод мясцовых арганізацыяў была Гарадзенская. Кастусь Каліноўскі, яе кіраўнік, стаў адным з уплывовых кіраўнікоў ЛПК, а ў кастрычніку 1862 году ўзначаліў яго.
Перыдычныя выданьні ЛПК
рэдагавацьРэакцыя ЛПК на выбух паўстаньня ў Варшаве
рэдагавацьУ студзені 1863 году на тэрыторыі Польшчы пачалося паўстаньне, што стала нечаканасьцю для беларускіх рэвалюцыянэраў, але было неадкладна падтрыманае імі. 1 лютага ЛПК абвесьціў сябе Часовым Правінцыйным урадам Літвы і Беларусі і выдаў праграмныя дакумэнты, якія дублявалі праграму польскіх аднадумцаў. Насельніцтва Краю заклікалася да паўстаньня, усе жыхары незалежна ад веры, стану ды паходжаньня аб’яўляліся свабоднымі і раўнапраўнымі. У сялянскую ўласнасьць пераходзілі зямельныя надзелы, з памешчыкамі за зямлю павінна была разьлічыцца дзяржава. Рэкруцкая павіннасьць замянялася 3-гадовай усеагульнай вайсковай павіннасьцю. Аднаўлялася Уніяцкая царква.
Сярод кіраўнікоў паўстаньня адсутнічала адзінства, разгарнулася барацьба за ўладу. «Белыя» ўсталявалі кантроль над кіруючымі органамі спачатку ў Варшаве, а потым і на месцах. У сакавіку 1863 году ЛПК быў распушчаны і створаны «Аддзел, кіруючы правінцыямі Літвы». Каліноўскі і ягоныя паплечнікі падпарадкаваліся, каб пазьбегнуць расколу.
Літаратура
рэдагаваць- Oleg Łatyszonek, Eugeniusz Mironowicz. Historia Białorusi od połowy XVIII do XX w., Rozdział IV. Powstanie styczniowe, Białystok 2002, ст. 93—95.
- Генадзь Кісялёў. Літоўскі правінцыяльны камітэт // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2. — С. 386.
- Авейде О. Показания и записки о польском восстании 1863 г. — М., 1961.
- Смирнов А. Ф. Восстание 1863 г. в Литве и Белоруссии. — М., 1963.
- Революционный подъём в Литве и Белоруссии в 1861—1862 гг.: материалы и документы. — М., 1964.
- Восстание в Литве и Белоруссии в 1863—1864 гг. — М., 1965.