Віленская губэрня
Гэты артыкул не адпавядае стандартам вікі-фарматаваньня й якасьці Вікіпэдыі. Вы можаце дапамагчы праекту даданьнем дарэчных ўнутраных спасылак альбо паляпшэньнем разьметкі артыкула. |
Ві́ленская губэ́рня (па-расейску: Виленская губерния) — губэрня з цэнтрам у Вільні ў складзе Расейскае імпэрыі. Разам з Ковенскай, Гарадзенскай, Менскай, Магілёўскай і Віцебскай губэрнямі ўтварала Паўночна-Заходні край.
Віленская губэрня | |
Виленская губернія | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расейская імпэрыя |
Статус | губэрня Расейскай імпэрыі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Вільня |
Дата ўтварэньня | 14 (25) сьнежня 1795[1] |
Дата скасаваньня | 16 лютага 1918 |
Губэрнатары | гл. Віленскія губэрнатары |
Насельніцтва (1909) | 1 550 057 |
Плошча |
|
Час існаваньня | 1793—1797, 1802—1917 |
Месцазнаходжаньне Віленскай губэрні | |
Віленская губэрня | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагавацьСтворана ў 1795 годзе пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай і далучэньня да Расейскае імпэрыі сучасных заходне-беларускіх і летувіскіх земляў. Першапачаткова падзялялася на паветы Ашмянскі, Браслаўскі (пасьля Новааляксандраўскі), Віленскі, Вількамірскі, Завілейскі, Ковенскі, Расіенскі, Троцкі, Упіцкі (Панявескі), Цельшаўскі, Шаўлінскі. Падчас адміністрацыйна-тэрытарыяльных рэформаў Паўла I паводле загаду ад 12 сьнежня 1796 году ў 1797 годзе злучана з Слонімскай губэрняй у адну Літоўскую губэрню з губэрнскім кіраваньнем у Вільні. Пры Аляксандры I Літоўская губэрня ў 1801 годзе падзеленая на Віленскую губэрню (да 1840 году называлася Літоўска-Віленскай губэрняй) і Гарадзенскую губэрню (раней Слонімская губэрня).
Вільня — былая сталіца літоўскага «пфальцграфства», цяпер Расейская правінцыя альбо губэрня. Яна размешчана ў пагорыстай мясцовасці і займае некалькі ўзвышэнняў каля ракі Вільні або Вілія, у 400 міляў на паўднёвы-захад ад Пецярбургу і 195 на ўсход ад Кенігсберга. Акружнасць гораду каля чатырох міляў; яго насельніцтва скаладалася ў 1788 годзе да 21 000, у цяперашні час амаль 30 тысяч. Як і ў іншых гарадах, у Польшчы і Расіі, ён пабудаваны ў асноўным з дрэва, вельмі недасканалы ў чысціні і ўяўляе дзіўны кантраст ўбогасці і безгустоўнага хараства. Вільня з'яўляецца месцам грэцкага мітрапаліта і каталіцкага біскупа. Яго універсітэт, заснаваны ў 1570 годзе, быў новым перамадэляваны расейскім урадам у 1803 годзе. Звязаны са заснаваннем абсерваторыі і некалькіх бібліятэк. Ёсць у Вільні таксама спартыўная зала або класічная школа, семінарыя для адукацыі каталіцкага духавенства, іншая для тых з грэцкай царквы, і ўстанова для маладых людзей з добрай сям'і.
Правінцыя Вільні змяшчае паўночную частку Літвы. Яна прасьціраецца ад 53 ° 40 'да 56 ° 15' да поўначы шыраты. ; мае плошчу 2300 квадратных міль, а насельніцтва 1,000,000. Гандлю, які такі, ажыццяўляюцца іўдзеямі. Галоўныя рэкі Нёман, Вілія, Прыаяць і Нараў; асноўнымімі горада з'яўляюцца Ліда, Браслаў, Смаргонь, Доры, Ашмяны або Oshmiana і Маладзечна. У апошнім месцы, 29 лістапада 1812 гады, імператар Напалеон, акружаны канвоем афіцэраў, пакінуў бездапаможныя рэшткі сваёй арміі пры адступленні з Масквы.
M. Ross (of Durham.) A History of Poland, from Its Foundation as a State to the Present Time ... 1835 [2]
У 1843 годзе частка тэрыторыі ўвайшла ў склад ізноў створанай Ковенскай губэрні. У складзе Віленскай губэрні засталіся Віленскі, Ашмянскі, Сьвянцянскі (Завілейскі) і Троцкі паветы, а таксама перададзеныя з Гарадзенскай губэрні Лідзкі й зь Менскай губэрні — Вялейскі й Дзісенскі паветы.
У 1914—1918 гадах тэрыторыя губэрні была акупаваная нямецкімі войскамі. У 1918 годзе прэтэнзіі на Віленшчыну прад’явілі Беларуская Народная Рэспубліка, Летува й Польшча. У 1919 годзе Вільня была абвешчаная сталіцай Летувіска-Беларускае ССР. У 1920 годзе землі губэрні былі акупаваныя бальшавіцкімі войскамі й перададзеная Летуве, але неўзабаве мяцеж дывізіі Люцыяна Жалігоўскага прывёў да стварэньня Сярэдняе Літвы, якая праз два гады ўвайшла ў склад Польшчы.
Насельніцтва
рэдагавацьУ 1839 годзе ў губэрні жылі 789 000 жыхароў, да 1909 году колькасьць насельніцтва павялічылася да 1 550 057 прычым 60% жыхароў былі каталікамі, 25% — праваслаўнымі.
Год | Агулам | Летувісы | Палякі | Беларусы | Расейцы | Габрэі | Іншыя | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1862 | 838 464 | 418 880 | 50% | 154 386 | 18% | 146 431 | 17% | 14 950 | 2% | 76 802 | 9% | 27 035 | 3% |
1865 | 891 715 | 210 273 | 24% | 154 386 | 17% | 418 289 | 47% | 27 845 | 3% | 76 802 | 9% | 4120 | 0% |
1883 | 1 192 000 | 417 200 | 35% | 281 312 | 24% | 239 592 | 20% | – | 176 416 | 15% | 77 480 | 7% | |
1897 | 1 561 713 | 274 414 | 18% | 126 770 | 8% | 880 940 | 56% | 75 803 | 5% | 197 929 | 13% | 5857 | 0% |
1909 | 1 550 057 | 231 848 | 15% | 188 931 | 12% | 570 351 | 37% | 408 817 | 26% | 146 066 | 9% | 4094 | 0% |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ ВИЛЕНСКАЯ ГУБЕРНИЯ // Большая российская энциклопедия (рас.) — Москва: Большая российская энциклопедия, 2004.
- ^ A History of Poland, from Its Foundation as a State to the Present Time ...: To which is Prefixed : a Descriptive View of the Country, Its Natural History ... and the Manners and Customs of Its Inhabitants. — Pattison & Ross, 1835. — P. 41–.
Літаратура
рэдагаваць- Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). Санкт-Петербург: 1890—1907.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВіленская губэрня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў