Выканаўчы аддзел Літвы
Выканаўчы аддзел Літвы — цэнтар па кіраўніцтву паўстаньнем 1863—1864 гадоў у Літве і Беларусі. Створаны ў Вільні 14(26).6.1863 году паводле дэкрэту варшаўскага Нацыянальнага ўрада ад 18.4.(10.5).1863 году на базе Аддзелу кіраўніцтва правінцыямі Літвы.
Старшынём быў спачатку прадстаўнік «белых» Якуб Гейштар, уваходзілі ў аддзел і «чырвоныя» — Кастусь Каліноўскі, Уладыслаў Малахоўскі, Зыгмунт Чаховіч, Ільдэфонс Мілевіч. Фармальна залежаў ад варшаўскага паўстанцкага ўрада. Аднак «чырвоныя» неўзабаве ўзялі рэвалюцыйную ўладу ў свае рукі і вырашылі найважнейшыя пытаньні паўстаньня незалежна ад Варшавы.
Пасьля арышту Я. Гейштара, галоўным кіраўніком паўстаньня стаў К. Каліноўскі. Як сьцьвярджаў Юзаф Каліноўскі назва Выканаўчага аддзелу Літвы, «хаця ўтрымалася, не адпавядала першапачатковай праграме і была анахранізмам».
Аддзел імкнуўся ўмацаваць рэвалюцыйную арганізацыю, наладзіць сувязі з расейскімі рэвалюцыянэрамі, далучыць да паўстаньня шырокія народныя масы. Спыніў сваё існаваньне пасьля задушэньня паўстаньня.
Чальцы аддзела
рэдагаваць- Якуб Гейштар
- Кастусь Каліноўскі
- Юзаф Каліноўскі
- Францішак Далеўскі
- Антоні Яленскі
- Ігнат Лапацінскі
- Аляксандр Аскерка
- Ігнат Здановіч
Глядзіце таксама
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл.