Уладзімер Жырыноўскі
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Уладзі́мер Во́льфавіч Жырыно́ўскі (прозьвішча пры нараджэньні — Эйдэльштэ́йн; 25 красавіка 1946, Алматы, Казаская ССР — 6 красавіка 2022, Масква, Расейская Фэдэрацыя) — расейскі палітычны дзеяч, намесьнік Старшыні Дзяржаўнай думы Расеі (з 2000 году), заснавальнік і старшыня Лібэральна-дэмакратычнай партыі Расеі (ЛДПР), сябра Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. Удзельнік чатырох прэзыдэнцкіх выбараў у Расеі ў 1991—2008 гг.
Уладзімер Жырыноўскі лац. Uładzimier Žyrynoŭski | |
па-расейску: Владимир Вольфович Жириновский | |
Жырыноўскі на вечы | |
Старшыня ЛДПСС | |
---|---|
13 сьнежня 1989 — 10 жніўня 1992 | |
Прэзыдэнт: | Міхаіл Гарбачоў, Барыс Ельцын |
Папярэднік: | Пасада створана |
Наступнік: | Пасада адменена |
Старшыня ЛДПР | |
14 сьнежня 1992 — 6 красавіка 2022 | |
Папярэднік: | Пасада створана |
Старшыня фракцыі ЛДПР у Дзяржаўнае Думе | |
12 сьнежня 1993 — 18 студзеня 2000 | |
Прэзыдэнт: | Барыс Ельцын, Уладзімер Пуцін |
Прэм’ер-міністар: | Аляксандар Чарнамырдзін, Яўген Прымакоў,Сяргей Сьцяпашын, Уладзімер Пуцін |
Папярэднік: | Пасада створана |
Наступнік: | Ігар Лебедзеў |
Намесьнік старшыні Дзяржаўнае Думе | |
18 студзеня 2000 — 21 сьнежня 2011 | |
Прэзыдэнт: | Уладзімер Пуцін |
Прэм’ер-міністар: | Уладзімер Пуцін, Міхаіл Касьянаў, Віктар Хрыстэнка, Міхаіл Фрадкоў, Віктар Зубкоў, Уладзімер Пуцін, Дзьмітры Мядзьведзеў |
Наступнік: | Ігар Лебедзеў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
25 красавіка 1946 (78 гадоў) Алматы, Казаская ССР, СССР |
Памёр: |
6 красавіка 2022[1] (75 гадоў) |
Партыя: | ЛДПСС, ЛДПР |
Сужэнец: | Галіна Аляксандраўна (Лебедзева ў дзявоцтве) |
Дзеці: | сын: Ігар Аляксандравіч Лебедзеў |
Бацька: | Вольф Ісакавіч Эйдэльштэйн (1907—1983) |
Маці: | Аляксандра Паўлаўна Жырыноўская (у дзявоцтве Макарава (пам. 1985)) |
Адукацыя: | Вышэйшая, правазнаўца, мовазнаўца |
Узнагароды: | |
Асабістае жыцьцё
рэдагавацьЗ 1971 году жанаты з Галінай Аляксандраўнай Лебедзевай, мае сына. Галіна Лебедзева — лекар, кандыдат біялягічных навук. Па словах Жырыноўскага, у 1978 годзе яны разьвяліся і з тых часоў іх зьвязвае царкоўны шлюб. У 1993 годзе Жырыноўскія на сваім сярэбным вясельлі бралі шлюб у праваслаўнай царкве.
Старэйшы сын Ігар Лебедзеў нарадзіўся ў 1972 годзе. Мае юрыдычную адукацыю (Юрыдычная акадэмія). У студзені 2000 году абраны старшынём суполкі ЛДПР у Дзяржаўнае Думе трэцяга скліканьня. У Дзярждуме абраны па сьпісе «Блока Жырыноўскага». Да абраньня ў Думу працаваў у Міністэрстве працы і сацыяльнага разьвіцьця РФ на пасадзе дарадцы міністра (Сяргея Калашнікава, былогасябра суполкі ЛДПР у Дзярждуме другога скліканьня).
Унукі-блізьняты Аляксандар і Сяргей (нар. 1998 г.), вучацца ў пансіёне пры МДУ.
Дзяцінства
рэдагавацьНавучаўся ў:
- Сярэдняя школа № 25 ім. Дзяржынскага гораду Алма-Аты.
- У 1964—1970 гадах вучыўся ў Інстытуце ўсходніх моў пры МДУ імя М. В. Ламаносава (з 1972 году — Інстытут краінаў Азіі і Афрыкі) па спэцыяльнасьці «Турэцкая мова і літаратура».
- У 1965—1967 гадах вучыўся ва Ўнівэрсітэце марксізму-ленінізму на факультэце міжнародных адносін.
- У 1972—1977 гадах вучыўся на вячэрнім аддзяленьні юрыдычнага факультэта МДУ ім. М. В. Ламаносава.
- У 1998 годзе 24 красавіка на вучонай радзе ў МДУ абараніў дысэртацыю па навуковай ступені доктара філязофскіх навук.
Праца:
- У 1964—1970 гадах вучыўся ў Інстытуце ўсходніх моў пры МДУ ім. М. В. Ламаносава і на ваеннай катэдры пры інстытуце.
- У 1969 годзе праходзіў гадавую практыку ў горадзе Іскендэрун, Турэччына.
- У 1965—1967 гадах вучыўся на факультэце міжнародных адносін ва Ўнівэрсітэта марксізму-ленінізму.
- У 1970—1972 гадах служыў па прызыву афіцэрам у палітупраўленьні штаба Закаўкаскае ваеннае акругі ў Тбілісі, звольнены ў запас старэйшым лейтэнантам.
- У 1972—1977 гадах вучыўся на вячэрнім аддзяленьні юрыдычнага факультэта МДУ ім. М. В. Ламаносава. Скончыў на выдатна.
- У 1973—1975 гадах працаваў у Савецкім камітэце абароны міру ў аддзеле праблем Заходняй Эўропы. Рэфэрэнт зь веданьнем францускай мовы.
- Са студзеня па травень 1975 году — супрацоўнік у дэканаце Вышэйшай школы прафсаюзнага руху, цяпер Акадэмія працы і сацыяльных адносін. Выхавальнік-перакладчык.
- У 1975—1983 гадах працаваў у Інюркалегіі, спэцыялізаваўся на нямецкім спадчынным праве.
У 1983—1990 гадах — юрысконсульт, затым кіраўнік юрыдычнага аддзела ў выдавецтве «Сьвет».
- У траўні 1988 году прыняў удзел у рабоце ўстаноўчага зьезду «Дэмакратычнага Саюза» (лідэр — Валерыя Навадворская). Гэта быў пачатак Жырыноўскага ў палітыцы, ён выступіў з прамовай на зьезьдзе, быў абраны ў склад Галоўнае каардынацыйнае рады, але неўзабаве заявіў пра свой выхад з партыі.
- З 1990 году — на партыйнай працы ў ЛДПР.
- 12 чэрвеня 1991 году балатаваўся на пасаду прэзыдэнта Расеі.
- 19 жніўня 1991 году падтрымаў ДКНС.
- 4 кастрычніка 1993 году падтрымаў разгон Зьезду народных дэпутатаў і Вярхоўнага Савету Расеі.
- У 1993—1995 гадах — дэпутат 1-й Дзяржаўнае Думы Расейскай Фэдэрацыі ад Тушынскага выбарчай акругі, кіраўнік суполкі ЛДПР.
Загадам міністра абароны ад 27 сакавіка 1995 годзе яму прысвоена воінскае званьне падпалкоўнік запасу.
- У сьнежні 1995 году абраны дэпутатам 2-й Дзяржаўнай Думы Расейскай Фэдэрацыі.
- У студзені 1996 гады вылучаны кандыдатам у Прэзыдэнты Расейскай Фэдэрацыі ад Лібэральна-дэмакратычнай партыі Расеі. Набраў 5,78% галасоў выбаршчыкаў.
- У траўні 1999 году абіраўся на пасаду губэрнатара Белгародскай вобласьці. Заняў трэцяе месца, набраўшы 17%. Саступіў першае месца дзеючаму губэрнатару Яўгену Саўчанку і другое — кандыдату ад КПРФ Міхаілу Бесхмельніцыну.
- У студзені 2000 году абраны на пасаду намесьніка Старшыні Дзяржаўнай Думы трэцяга скліканьня, у сувязі з чым адмовіўся ад кіраўніцтва суполкай у Думе ЛДПР. Кіраўніком суполкі быў абраны яго сын — Ігар Лебедзеў.
На прэзыдэнцкіх выбарах 2000 году за Жырыноўскага прагаласавала больш за 2 млн выбаршчыкаў.
- У прэзыдэнцкіх выбарах 2004 году Жырыноўскі ўдзелу не прымаў, замест яго партыя выставіла яго былога целаахоўніка Алега Малышкін, які заняў перадапошняе месца.
- У ліпені 2004 году адзначаў саракагодзьдзе прыезду ў Маскву з Алма-Аты.
- У 2008 годзе балатаваўся на пасаду прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі.
- У сьнежні 2011 году яго сын Ігар Лебедзеў быў абраны на пасаду намесьніка Старшыні Дзяржаўнай Думы шостага скліканьня і адмовіўся ад кіраўніцтва суполкі ЛДПР. У сувязі з гэтым Жырыноўскі зноў стаў кіраўніком суполкі ЛДПР у Дзяржаўнай думе.
- 28 сьнежня 2011 году зарэгістраваны ўдзельнікам прэзыдэнцкіх выбараў 2012 году. Галоўны лёзунг, які ім выкарыстоўваўся: «Жырыноўскі, ці будзе горш» або «Жырыноўскі і будзе лепш».
- З 11 ліпеня 2012 году — член Дзяржаўнае рады Расейскай Фэдэрацыі. У адпаведнасьці з Указам Прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі ад 11 ліпеня 2012 году № 946 «Пытаньні Дзяржаўнае рады Расейскай Фэдэрацыі» кіраўнікі суполак у Дзяржаўнай Думе, па пасадзе, зьяўляюцца раднікамі Дзяржаўнае рады.
Помнік
рэдагаваць11 красавіка 2016 году ў Маскве ўсталявалі помнік Уладзімеру Жырыноўскаму. Скульптуру вырабіў Зураб Цэрэтэлі. Постаць вышынёй больш за тры мэтры ўсталявалі ў двары Інстытуту сусьветных цывілізацыяў, заснаванага Жырыноўскім.
Санкцыі ЭЗ, іншых краінаў
рэдагавацьБыў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу 12 верасьня 2014 году[4]. Рада Эўрапейскага зьвязу(be) адзначыла, што як чалец Рады Дзярждумы, старшыня партыі ЛДПР Жырыноўскі актыўна падтрымаў разьмяшчэньне расейскіх узброеных сілаў ва Ўкраіне й анэксію Крыма(be); актыўна выступаючы за падзел Украіны, ад імя партыі падпісаў пагадненьне з «Данецкаю народнаю рэспублікаю»[5]. Быў ўнесены і ў санкцыйны сьпіс Канады 28 красавіка 2014 году[6].
Творы
рэдагавацьКнігі
рэдагаваць- Жириновский В. В. Последний бросок на Юг. — М., 1993
- Жириновский В. В. Нам нужны губернии одного Российского государства. — М., 1995
- Жириновский В. В. Последний удар по России. — М., 1995
- Жириновский В. В. ЛДПР: идеология и политика. — М., 1995
- Жириновский В. В., Вишняков В. Г. Наша цель — единое Российское государство". — М., 1995.
- Жириновский В. В. Плевок на Запад. — М., 1995
- Жириновский В. В. Последний вагон на Север. — М., 1995
- Жириновский В. В. Каким быть государству Российскому. — М., 1995
- Жириновский В. В. С танками и пушками или без танков и пушек. — М., 1995
- Жириновский В. В. Идеологические основы Либерально-демократической партии России, 1995
- Жириновский В. В. ЛДПР и военная политика России. — М., 1995
- Жириновский В. В. ЛДПР и национальная экономика России, 1995
- Жириновский В. В. Политический ландшафт России. — М., 1995
- Жириновский В. В., Лисичкин В. А. Возрождение русского либерализма. — М., 1995
- Жириновский В. В. Экономические мысли политика. — М., 1995
- Жириновский В. В. Отомстим за Россию. — М., 1996
- Жириновский В. В. Политическая классика. Собрание сочинений в 10 т. — М., 1996—1997.
- Жириновский В. В. Русский вопрос: пути решения. — М., 1997
- Жириновский В. В. Идеология для России. — М., 1997
- Жириновский В. В. Доктрина национальной безопасности Российской Федерации: Основные принципы и механизм реализации. — М., 1997.
- Жириновский В. В. Социальный кризис в России: основные проблемы, их причины и последствия. — * М., 1997
- Жириновский В. В. Очерки по геополитике. — М., 1997
- Жириновский В. В. Псевдохристианские религиозные организации России. — М., 1997
- Жириновский В. В. Огненный бог кришнаитов" — М.: Издание Либерально-демократической партии России. — М., 1997
- Жириновский В. В. Прошлое, настоящее и будущее русской нации : Русский вопрос: социально-философский анализ : диссертация в виде научного доклада на соискание ученой степени доктора философских наук : 22.00.01 / МГУ им. М. В. Ломоносова. — Москва, 1998. — 72 с.
- Жириновский В. В., Юровский В. Азбука секса. — М., 1998, ISBN 5-89756-013-7
- Жириновский В. В. Иван, запахни душу!. — М., 2001
- Жириновский В. В. ЛДПР: 20 лет борьбы. — М., 2009
- Жириновский В. В. Мысли и афоризмы!. — М., 2010
- Жириновский В. В. Главный враг России — чиновник. — М., 2010
- Жириновский В. В. Уроды. — М. 2010
- Жириновский В. В. Россия — и для русских тоже. — М., 2011
- Жириновский В. В., Васецкий Н. А. Социология мировой политики: Учебное пособие для вузов, 2012. ISBN 978-5-8291-1367-4, ISBN 978-5-904993-24-5
- Жириновский В. В. Этногеополитика: Учебное пособие / Под ред. Н. А. Васецкого. — М.: ЛДПР, 2012. ISBN 978-5-4272-0001-1
- Жириновский В. В. Этногеополитика: Учебное пособие для студ. вузов. — 2-е изд. — М.: ЛДПР, 2013. — 464 с — 3000 экз. — ISBN 978-5-4272-0005-9
- Жириновский В. В. Альманах ЛДПР: История в датах и лицах. — М.: Либерально-демократическая партия России, 2013 ISBN 978-5-4272-0004-2
- Жириновский В. В., Васецкий Н. А. Социология мировой политики: Учеб. пособие для студ. вузов. — М.: ЛДПР, 2013—432 с — 3000 экз., ISBN 978-5-4272-0003-5
- Добреньков В. И., Жириновский В. В., Васецкий Н. А. Социология мировых цивилизаций: Учебное пособие для студентов вузов. — М.: Академический проект, 2014. — 608 с — (Gaudeamus) ISBN 978-5-8291-1539-5
Артыкулы
рэдагаваць- Жириновский В. В. Русский вопрос: внутриполитические аспекты // Вестник МГУ. Серия 18. Социология и политология. — 1998. — № 1.
- Жириновский В. В. Русский вопрос: внешнеполитические аспекты // Вестник МГУ. Серия 18. Социология и политология. — 1998. — № 2.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Ушел из жизни Владимир Вольфович Жириновский (рас.) — 2022.
- ^ а б https://www.themoscowtimes.com/2022/04/06/vladimir-zhirinovsky-far-right-court-jester-of-russian-politics-dies-at-75-a77240
- ^ а б Collins C. Vladimir Zhirinovsky // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Friedrich Schmidt; Hendrik Kafsack. (2014-09-12) Gegen Putin: Wen die EU mit den neuen Sanktionen trifft (ням.). Frankfurter Allgemeine Zeitung(be). Архіўная копія ад 2014-09-12 г.
- ^ Consolidated text: Beschluss 2014/145/GASP des Rates vom 17. März 2014 über restriktive Maßnahmen angesichts von Handlungen, die die territoriale Unversehrtheit, Souveränität und Unabhängigkeit der Ukraine untergraben oder bedrohen (ням.). EUR-Lex(pl). Праверана 2021-10-14 г.
- ^ UPDATE 2-Canada puts sanctions on two small Russian banks (анг.). Reuters (2014-04-28). Архіўная копія ад 2021-10-15 г.