Міхаіл Ламаносаў
Міхаіл (Міхайла) Васільевіч Ламаносаў (19 лістапада [ст. ст. 8 лістапада] 1711, вёска Мішанінская, Расейскае царства — 4 (15) красавіка 1765, Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя) — расейскі навуковец-прыродазнавец, энцыкляпэдыст, хімік і фізык; увайшоў у навуку як першы хімік, які даў вызначэньне фізычнай хіміі, вельмі блізкае да сучаснага, і перадвызначыў шырокую праграму фізыка-хімічных дасьледаваньняў[5][6]; ягоная малекулярна-кінэтычная тэорыя цеплыні шмат у чым апярэдзіла сучаснае ўяўленьне пра будову матэрыі — шматлікія фундамэнтальныя законы, у ліку якіх адзін з пачаткаў тэрмадынамікі[7]; заклаў асновы навукі пра шкло. Астраном, прыборабудаўнік, географ, мэталюрг, геоляг, паэт, зацьвердзіў падставы сучаснай расейскай літаратурнага мовы, мастак, гісторык, прыхільнік разьвіцьця расейскай асьветы, навукі й эканомікі. Распрацаваў праект Маскоўскага ўнівэрсытэту, пасьля названага ў ягоны гонар. Адкрыў наяўнасьць атмасфэры ў плянэты Вэнэры. Сапраўдны чалец Акадэміі навук і мастацтваў (ад’юнкт фізычнай клясы з 1742 году, прафэсар хіміі з 1745 году).
Міхаіл Ламаносаў | |
![]() | |
Нарадзіўся |
8 (19) лістапада 1711[1][2] Мішанінская, Халмагорскае, Халмагорскі раён, Расея |
---|---|
Памёр |
4 (15) красавіка 1765[1][2] (53 гады) Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя[2][3][4] |
Навуковая сфэра | хімія, фізыка, мінэралёгія, гісторыя, філялёгія, астраномія |
Месца працы | Акадэмія навук і мастацтваў |
Альма-матэр | Марбурскі ўнівэрсытэт[2], Славяна-грэка-лацінская акадэмія[2], Кіева-Магілянская акадэмія[d] і Academic University at the St. Petersburg Academy of Sciences[d] |
Аўтограф |
![]() |
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ а б в г д е Ломоносов, Михаил Васильевич // Русский биографический словарь / под ред. Н. Д. Чечулин, М. Г. Курдюмов — СПб.: 1914. — Т. 10. — С. 593–628.
- ^ а б http://www.st-petersburg-essentialguide.com/bridges-in-saint-petersburg.html
- ^ а б http://www.nndb.com/people/437/000042311/
- ^ Погодин С. А. Ломоносов и химия XVIII века. // Вопросы естествознания и техники, 1962, выпуск 12
- ^ Волков В. В., Вонский Е. В., Кузнецова Г. И. Выдающиеся химики мира. — М.: «Высшая школа», 1991. — ISBN 5-06-001568-8
- ^ «Теоретические исследования М. В. Ломоносова по химии».— Фигуровский Н. А. Очерк общей истории химии. От древнейших времен до начала XIX века. М,: Издательство Наука, 1969
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Міхаіл Ламаносаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў