Лібэральна-дэмакратычная партыя Расеі

расейская палітычная партыя

ЛДПР (поўная назва — Лібэральна-дэмакратычная партыя Расеі) — адна з самых старых партыяў у сучаснай Расеі. Створана 13 сьнежня 1989 году. Зьяўляецца прамой спадчыньніцай Ліберальна-дэмакратычнай партыі Савецкага Саюза. Зьяўляецца адной з трох партыяў, якія ўдзельнічалі ў выбарах паслоў Дзяржаўнай Думы РФ ўсіх шасьці скліканьняў, і адной зь дзьвюх грамадаў, заўсёды па выніках выбараў атрымоўвала прадстаўніцтва ў ніжняй палаце Сабору. Стваральнікам і лідэрам грамады (да 2022 року) зьяўляўся Ўладзімер Жырыноўскі.

Лібэральна-дэмакратычная партыя Расеі
рас. Либерально-демократическая партия России
Выява лягатыпу
Лідэр партыі Леанід Слуцкі
Заснавальнік Уладзімер Жырыноўскі
Дата заснаваньня 14 сьнежня 1989 (35 гадоў таму)
Штаб-кватэра Расея, Масква, Лукаў завулак, д. 9, к. 1
Ідэалёгія Нацыяналізм, папулізм
Колькасьць 253 651 (2014)
Колькасьць дэпутатаў
· Дзяржаўная Дума
  • 64 / 450
    (1 скліканьне)
  • 51 / 450
    (2 скліканьне)
  • 17 / 450
    (3 скліканьне)
  • 36 / 450
    (4 скліканьне)
  • 40 / 450
    (5 скліканьне)
  • 56 / 450
    (6 скліканьне)
· Мясцовыя рады
213 / 3980
Орган партыйнага друку газэта "ЛДПР", часопіс "За русский народ"
Дэвіз Свабода, патрыятызм, закон
Афіцыйны сайт ЛДПР у сеціве

Нягледзячы на сваю назву, на думку многіх знаўцаў ЛДПР не трымаецца ідэяў лібэральнай дэмакратыі. У сацыяльнай сфэры грамада прытрымліваецца ідэяў расхвальваньня расейцаў і Расеі, а ў эканамічнай сьфэры яны прытрымліваюцца поглядаў зьмяшанай эканомікі. З моманту свайго заснаваньня заяўляюць аб сваёй незадаволенасьці ўрадам, аднак некаторыя палітолягі гэта аспрэчваюць.

Структура

рэдагаваць

Кіраўніцтва ЛДПР

рэдагаваць

Па стане на 25 сакавіка 2016 году найвышэйшым кіруючым органам ЛДПР зьяўляецца Найвышэйшая рада.

  • Вышэйшая Рада (Кіраўнік Вышэйшай Рады — Ігар Лебедзеў)
    • Раднікі Вышэйшай Рады:
      • Уладзімер Жырыноўскі
      • Ігар Лебедзеў
      • Алена Ўладзімераўна Афанасьева
      • Аляксей Мікалаевіч Дзідзенка
      • Вадзім Яўгенавіч Дзеньгін
      • Яраслаў Яўгенавіч Нілаў
      • Аляксей Уладзімеравіч Астроўскі
      • Уладзімер Анатольевіч Аўсяньнікаў
      • Аляксандар Барысавіч Курдзюмаў
      • Міхаіл Уладзімеравіч Дзегцяроў
      • Іван Яўгенавіч Пятроў
  • Галоўная наглядная рада (старшыня — Сяргей Сіроткін)
    • Раднікі ГНР:
      • Максім Станіслававіч Рохмістраў
      • Сяргей Яўсеевіч Сіроткін
      • Аляксандар Аляксандравіч Балберов
      • Ільля Юр’евіч Драздоў
      • Андрэй Мікалаевіч Сьвінцоў
      • Канстанцін Сяргеевіч Субоцін

Старшыня партыі — Жырыноўскі В. В.

  • Упраўленьне арганізацыйна-партыйнай работы
  • 85 рэгіянальных аддзяленьняў
  • 2387 мясцовых аддзяленьняў
  • 945 грамадзкіх прыёмных

Друк:

  • Газэта «ЛДПР». Першы выпуск выйшаў 21 ліпеня 1995 году. Газэта зьяўляецца афіцыйным выданьнем ЛДПР і суполкі ЛДПР у Дзярждуме. Выходзіць раз у месяц.
  • Часопіс «За рускі народ». Першы выпуск выйшаў у кастрычніку 2003 году. Выходзіць раз у 3 месяцы.

Прадстаўнікі ЛДПР у органах улады

рэдагаваць