Ігар Уладзімеравіч Лебедзеў (прозьвішча пры нар. Жырыноўскі; нарадзіўся 27 верасьня 1972 году, Масква, СССР; па-расейску: Игорь Владимирович Лебедев) — расейскі дзяржаўны дзяяч, дэпутат Дзяржаўнай думы Фэдэральнага Сходу трэцяга-шостага скліканьняў. Намесьнік Старшыні Дзяржаўнай думы (з 2011 году). Сябра ЛДПР. Сын Уладзімера Жырыноўскага. Бацькі наўмысна зьмянілі яму прозьвішча на прозьвішча маці, каб прозьвішча вядомага бацькі не замінала спакойнаму жыцьцю сына.

Ігар Лебедзеў
4 сьнежня 2011 — 5 кастрычніка 2016
29 сьнежня 2003 — 24 сьнежня 2007
18 студзеня 2000 — 7 сьнежня 2003
9 сакавіка 2012 — 24 студзеня 2016
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 29 верасьня 1972 (52 гады)
Масква, СССР
Партыя: ЛДПР
Сужэнец: Людміла Мікалаеўна Лебедзева
Дзеці: сыны: Аляксандар, Сяргей
Бацька: Уладзімер Жырыноўскі
Маці: Галіна Аляксандраўна Лебедзева
Адукацыя: вышэйшая, правазнаўцаа
Узнагароды:
ордэн Пашаны ордэн Сяброўства мэдаль ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені
Ганаровая грамата прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі падзяка прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі

Скончыў Маскоўскую дзяржаўную юрыдычную акадэмію ў 1996 годзе.

Кандыдат сацыялягічных навук.

Доктар гістарычных навук. Тэма дысэртацыі — «Эвалюцыя ідэалягічных асноў і стратэгіі палітычных партыяў Расейскай Фэдэрацыі ў 1992—2003 гг.». У лютым 2013 году супольнасьць «Диссернет» выявіла ў дысэртацыі плагіят: праца была скап’яваная з кандыдацкай дысэртацыі 2005 году Карнева Міхаіла Алегавіча.

Служба, праца

рэдагаваць

З 1998 пастаянна выбіраецца ў Дзяржаўную Думу Расеі.

21 сьнежня 2011 году абраны намесьнікам Старшыні Дзяржаўнай Думы Фэдэральнага Сходу Расейскай Фэдэрацыі шостага скліканьня, сябра суполкі «ЛДПР», сябра Камітэта Думы па канстытуцыйным заканадаўстве й дзяржаўным будаўніцтве.

Санкцыі ЭЗ, іншых краінаў

рэдагаваць

12 верасьня 2014 году ўключаны ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[1]. 19 сьнежня 2014 году ўнесены ў санкцыйны сьпіс Канады[2].

Жанаты зь Людмілай Мікалаеўнай Лебедзевай (нар. 1975), мае сыноў-блізьнят Аляксандра й Сяргея (нар. 1998 г.).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць