НДІ ЭВМ

дзяржаўнае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў лістападзе 1958 году ў якасьці Спэцыяльнага канструктарскага бюро пры Менскім заводзе ЭВМ

Каардынаты: 53°56′12″ пн. ш. 27°34′49″ у. д. / 53.93667° пн. ш. 27.58028° у. д. / 53.93667; 27.58028

«Навуко́ва-дасьле́дчы інстыту́т электро́нных выліча́льных машы́наў» («НДІ ЭВМ») — дзяржаўнае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў лістападзе 1958 году ў якасьці Спэцыяльнага канструктарскага бюро пры Менскім заводзе ЭВМ.

«НДІ ЭВМ»
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 15 лістапада 1958 (65 гадоў таму)
Заснавальнікі Савет міністраў БССР
Уласьнікі Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь[1]
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Менск
Адрас Савецкі раён, вул. Багдановіча, д. 155
Ключавыя фігуры Алег Сьцепчанкоў, Анатоль Альховік[2]
Галіна прамысловасьць
Прадукцыя кадавальнік і счытвальнік бескантактных картак, кампутар, карта пашырэньня, крыніца электрасілкаваньня, мацярынская плата, сыстэмны блёк, транзыстарны ўзмацняльнік, турнікет, флэшнакапляльнік
Паслугі мадэрнізацыя ўзбраеньня
Абарачэньне 7,011 млн руб[3] (2018 г.; $3,436‬ млн)
Апэрацыйны прыбытак 0,967 млн руб (2018 г.; $0,474 млн)
Чысты прыбытак 0,712 млн руб (2018 г.; $0,349‬ млн)
Лік супрацоўнікаў 164 (2019 г.)
Матчына кампанія «Агат - сыстэмы кіраваньня»[4]
Даччыныя кампаніі База адпачынку «Вішнеўскае» (в. Беражныя, Мядзельскі раён), «Міжнародны дзелавы альянс»
Аўдытар «БелАўдытАльянс» (Менск)[5]

На 2019 год прадпрыемства вырабляла: 1) кампутары з абаронай зьвестак ад недазволенага доступу (НДД) і ўцечкі праз пабочнае электрамагнітнае выпраменьваньне і навядзеньне (ПЭМВН), 2) сродкі прамысловай аўтаматыкі, 3) абсталяваньне для аплаты праезду. Таксама «НДІ ЭВМ» ажыцьцяўляла мадэрнізацыю і рамонт узбраеньня[6].

На 2019 год ААТ «НДІ ЭВМ» выпускала:

  • 3 віды ноўтбукаў — «ВМ2015», «ВМ2015-M1» і «ВМ2015.М2» (М3);
  • 4 віды пляншэтаў — «ВМ2305», «ВМ2306.М», «ВМ2307» і «ВМ2307.М1»;
  • 5 відаў сыстэмных блёкаў — «ВМ2411.М1» для самахода, «ВМ2417.М1» для самахода і карабля, «ВМ3301» і «ВМ3302» для забаўляльнай сеткі «Сырыюс-06М» у салёне пасажырскага самалёта, «ВМ3307» для бесьпілётніка;
  • 2 віды пэрсанальных кампутараў — «ВМ2412» з 2 экранамі і «ВМ2422»;
  • панэльны кампутар «ВМ2431»;
  • 9 электронных прыладаў — аўтамат кадаваньня бескантактных смарт-картак(uk) («АК-БСК») з галяндзкім чыпамі «Міфарэ» (Эйндговэн) для УП «Менскі мэтрапалітэн», канвэртар інтэрфэйсу «ВМТ-010» для злучэньня прыладаў сувязі з кампутарам, перанасны прыбор кантролю бескантактных смарт-картак «ПК-БСК-03» для праверкі праязных білетаў, прылада запісу і счытваньня з БСК («ПЗС-БСК» або счытвальнік БСК), абаронены флэшнакапляльнік(uk) «ВМН850», мацярынская плата «НСА ВМК600», радыёлякацыйны адаптэр (РЛА), модуль мультыплекснага каналу інфармацыйнага абмену (МКІА) для падлучэньня кампутара да экрана, аўтаматызаванае працоўнае месца ініцыялізацыі (АПМ-І) праз БСК з чыпам «Міфарэ»;
  • 3 віды турнікетаў — «Трыпод» для пропуску на прадпрыемства, «ПКА-К» для выхаду са станцыі мэтро, «АКП-2014» (аўтаматычны кантрольны пункт) для пропуску ў мэтро пры аплаце праезду;
  • 5 відаў крыніцаў электрасілкаваньня — разумна-ўзаемадзейная на 620 вольт-ампэр, 3-канальная магутнасьцю 145, 160 і 250 ват для пэрсанальнага кампутара, шафа пераўтварэньня частасьці на 100 кіляват «ШПЧ-100» для яе зьмяненьня з 50 да 400 гэрц, «ШПЧ-18» на 18 кіляват, убудаваная бесьперабойная на 30 ват;
  • 12 відаў малашумлівых высокачашчынных транзыстарных узмацняльнікаў (МВТУ) — «МВТУ01.М1» для радыёлякацыйнай станцыі (РЛС) «П-37» сантымэтровага дыяпазону, «МВТУ02.М1» для радыёвышынямера «ПРВ-13»(ru), «МВТУ04» для РЛС «5Н64» на зэнітным ракетным комплексе «С-300», «МВТУ05» для РЛС «19Ж6»(ru) дэцымэтровага дыяпазону, «МВТУ07» для РЛС «5Н66М» на ЗРК «С-300»(ru), «МВТУ19» для РЛС П-19(ru) «Дунай» дэцымэтровага дыяпазону, «МВТУ45» для «1РЛ220М» і «1РЛ237» на ЗРК «С-300», «МВТУ67А» для ЗРК «Аса», «МВТУ75Г» для ЗРК «Аса», «Куб» і МР-123, «МВТУ88Е.М1» і «МВТУ96» для ЗРК «Бук», «МВТУ98А» для станцыі навядзеньня «9С32»(ru) на ЗРК «С-300»[7].

Таксама «НДІ ЭВМ» мадэрнізаваў: станцыі радыёвыведкі «Кальчуга», камандна-штабныя машыны (КШБ) «Бяроза» і радыёвышынямеры П-16 «Надзейнасьць»[7].

Мінуўшчына

рэдагаваць
 
ЭВМ «Менск-22» (Чэхія, 2018 г.)

15 лістапада 1958 году Савет міністраў Беларускай ССР зацьвердзіў Пастанову № 749-55СС аб стварэньні Спэцыяльнага канструктарскага бюро (СКБ) пры Менскім заводзе электронных вылічальных машынаў (ЭВМ). У верасьні 1960 году СКБ выпрабавала 1-ю лямпавую ЭВМ «Менск-1»(be), якую выпускалі да 1964 году. Менскі завод ЭВМ вырабіў 230 машынаў «Менск-1», у тым ліку мадыфікацыі «Менск-11» у 1961 годзе і «Менск-12», «Менск-14» і «Менск-16» у 1962 годзе. У 1962 годзе стварылі сямейства 1-й паўправадніковай ЭВМ у СССР — «Менск-2». На яе аснове распрацавалі «Менск-22»(be), «Менск-222», «Менск-22М», «Менск-26» і «Менск-27». У 1964 годзе СКБ пераўтварылі ў самастойную навукова-дасьледчую ўстанову. У 1966 годзе стварылі 1-ю ў СССР машыну са знакавай лёгікай і зьменнай даўжынёй слова і каманды — «Менск-23». У 1968 годзе распрацавалі «Менск-32»(be) для інжынэрнай справы, які выпускалі да 1975 году і які стаў найбольш распаўсюджанай ЭВМ у СССР. Агулам выпусьцілі 2889 ЭВМ «Менск-32». У 1970 годзе яе распрацоўнікаў, у тым ліку дырэктара Георгія Лапату і галоўнага інжынэра Віктара Пржыялкоўскага, узнагародзілі Дзяржаўнай прэміяй СССР. У 1969 годзе СКБ пераўтварылі ў Менскую філію Навукова-дасьледчага цэнтру электронна-вылічальнай тэхнікі ў Маскве (Расейская СФСР)[8].

 
Таблічка «НДІ ЭВМ» (Менск, 2019 г.)

У верасьні 1971 году ў СКБ распрацавалі 1-ю мадэль Адзінай сыстэмы ЭВМ(ru) — «АС-1020», што мела поўную праграмную сумяшчальнасьць з амэрыканскім кампутарам IBM «Сыстэма/360»(en). У 1972 годзе СКБ атрымала назву «Навукова-дасьледчы інстытут электронных вылічальных машынаў» («НДІ ЭВМ»). Да канца выпуску ў 1975 годзе на заводах Беларускай ССР і Баўгарыі вырабілі 800 машынаў «АС-1020». У 1975 годзе ў «НДІ ЭВМ» стварылі «АС-1022», што мела 4-кратна большую магутнасьць за «АС-1020». Да 1982 году заводы Беларускай ССР выпусьцілі каля 4000 ЭВМ «АС-1022». У 1977 годзе распрацавалі «АС-1035», які выпускалі да 1986 году. Агулам вырабілі звыш 2100 Э.ВМ «АС-1035». У 1983 годзе стварылі «АС-1036», што была ўдвая магутнейшай за «АС-1035». Да 1989 году выпусьцілі 1866 «АС-1036». За 1971—1984 гады «НДІ ЭВМ» выпусьціў звыш 9000 ЭВМ, якія склалі кампутараў у СССР. За 1984—1991 гады вырабілі звыш 150 000 ЭВМ 30 мадэляў, якія былі сумяшчальнымі з амэрыканскімі пэрсанальнымі кампутарамі «Інтэл» (Санта-Клара, штат Каліфорнія) і былі найбольш масавымі ў СССР[8].

 
Уваход у «НДІ ЭВМ» (Менск, 2019 г.)

У 1996 годзе «НДІ ЭВМ» стаў дзяржаўным прадпрыемствам. На 2003 год «НДІ ЭВМ» улучаў: досьледную вытворчасьць; 2 асяродкі — 1) кампутарнай бясьпекі і сэртыфікацыі сродкаў вылічальнай тэхнікі, 2) стандартызацыі і мэнэджмэнту якасьці; 5 навуковых аддзяленьняў, зь іх 2 вытворчых — 1) інжынэрнае, 2) мікраэлектронікі; 2 дасьледчыя — 1) матэматычнае, 2) электроннае; і адно тэхнічнае — ЭВМ, ПЭВМ і вылічальных комплексаў. Асноўнымі кірункамі дзейнасьці было стварэньне: звышкампутараў з клястэрнай арганізацыяй, ахаваных і пэрсанальных кампутараў, дастасоўнага і сыстэмнага апраграмаваньня, прыладаў апрацоўкі зьвестак, кантролю доступу і шматузроўневай аховы, сродкаў аховы зьвестак і праектаваньня. На прадпрыемстве стварылі зьнешнія прылады і прылады дыягностыкі, перанасныя касавыя апараты. На 2003 год распрацавалі: аўтаматызаваную сыстэму памежнага кантролю «АСПК-Дазор»; першы шэраг звышкампутараў «Скіф»; 3 пакаленьні пасажырскай аўтаматыкі для Менскага мэтрапалітэну; аўтамабільныя, перанасныя і настольныя кампутары; ахаваныя кампутары для таемных зьвестак[8]. 30 сьнежня 2003 году быў заснаваны Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь, якому ад Міністэрства прамысловасьці Рэспублікі Беларусь перадалі УП «НДІ ЭВМ». 16 студзеня 2009 году Менскі гарвыканкам улучыў «НДІ ЭВМ» у якасьці адкрытага акцыянэрнага таварыства ў Адзіны дзяржаўны рэгістар юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрыемальнікаў за № 100219724. 21 верасьня 2011 году Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь паставіла на ўлік за № 31 холдынг «Геаінфармацыйныя сыстэмы кіраваньня», у склад якога ўвайшоў «НДІ ЭВМ»[9].

Ад красавіка 2024 году інстытут знаходзіцца ў санкцыйным сьпісе ЗША[10], ад жніўня таго ж году — у санкцыйных сьпісах Вялікабрытаніі[11] ды Канады[12].

Кіраўнікі

рэдагаваць
  • Георгі Лапата(ru) (1958—1961)
  • Серафім Купленскі (1961—1964)
  • Георгі Лапата (1964—1987)
  • Вадзім Пыхцін(ru) (1987—1988)
  • Аляксандар Тушынскі (1988—1992)
  • Вадзім Пыхцін (1992—1994)
  • Рубэн Асцатураў (1994—1998)
  • Павал Сідорык (1998—2010)
  • Алег Сьцепчанкоў (з 2011-га)

Галоўныя інжынэры

рэдагаваць
  • Георгі Лапата (1959—1964)
  • Віктар Пржыялкоўскі(ru) (1964—1971)
  • Генадзь Сьмірноў(ru) (1971—1998)
  • Міхаіл Чалайдзюк (1979—1993)
  • Рубэн Асцатураў (1992—1994)
  • Сьцяпан Семянюк (1993—1999)
  • Андрэй Барташэвіч (1999—2010)
  • Анатоль Альховік (з 2011-га)
  1. ^ Адно акно // ААТ «НДІ ЭВМ», 2019 г. Праверана 25 ліпеня 2019 г.
  2. ^ Кантакты // ААТ «НДІ ЭВМ», 2019 г. Праверана 25 ліпеня 2019 г.
  3. ^ Гадавая справаздача ААТ «НДІ ЭВМ» за 2018 год (рас.) // Сайт раскрыцьця зьвестак эмітэнтаў каштоўных папераў Беларусі, 3 красавіка 2019 г. Праверана 25 ліпеня 2019 г.
  4. ^ Холдынг «Геаінфармацыйныя сыстэмы кіраваньня» // ААТ «Агат - сыстэмы кіраваньня», 2019 г. Праверана 25 ліпеня 2019 г.
  5. ^ Аўдытарскія высновы па бухгальтарскай справаздачнасьці ААТ «НДІ ЭВМ» за 2018 год (рас.) // Сайт раскрыцьця зьвестак эмітэнтаў каштоўных папераў Беларусі, 3 красавіка 2019 г. Праверана 25 ліпеня 2019 г.
  6. ^ «Навукова-дасьледчы інстытут электронных вылічальных машынаў» ААТ // Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь, 2019 г. Праверана 25 ліпеня 2019 г.
  7. ^ а б Прадукцыя // ААТ «НДІ ЭВМ», 2019 г. Праверана 25 ліпеня 2019 г.
  8. ^ а б в У.Ф. Бычанкоў, Уладзімер Вітэр, Генадзь Сьмірноў. Электронных вылічальных машын НДІ // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 100-101. — 473 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0295-4
  9. ^ Гісторыя прадпрыемства // ААТ «НДІ ЭВМ», 2019 г. Праверана 25 ліпеня 2019 г.
  10. ^ США ввели меры против оборонных предприятий Беларуси за пособничество РФ в войне с Украиной (рас.) Голас Амэрыкі Праверана 2024-06-02 г.
  11. ^ «СтанкоГомель» и Институт вычислительных машин попали под санкции Великобритании
  12. ^ Канада запровадила санкції проти наймолодшого сина Лукашенка Колі

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць