Аляксандрас Ванагас
Аляксандрас Ванагас (лет. Aleksandras Vanagas; 12 жніўня 1934 — 13 красавіка 1995) — летувіскі савецкі мовазнаўца. Доктар гістарычных навук (1984 год)[2]. Заслужаны дзяяч навукі Летувіскай ССР (1985 год).
Аляксандрас Ванагас | |
па-летувіску: Aleksandras Vanagas | |
Дата нараджэньня | 12 жніўня 1934[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 13 красавіка 1995[1] (60 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Занятак | мовазнавец |
Навуковая ступень | доктар філялягічных навук[d] |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьУ 1966 годзе стаў сябрам Міжнароднай камісіі анамастыкі. У 1984 годзе атрымаў ступень доктара гістарычных навук.
Распрацоўваў праблемы анамастыкі Летувы з шырокім выкарыстаньнем беларускага матэрыялу: «Утварэньне гідронімаў Летувіскай ССР» (1970 год), «Этымалягічны слоўнік летувіскіх гідронімаў» (1981 год), «Летувіскія элемэнты ў беларускай анамастыцы» (1968 год).
Летувізацыя
рэдагавацьПа працяглым маўчаньні зь летувіскага боку[3], у 1966 годзе на старонках летувіскага савецкага часопісу «Baltistica» апублікаваў рэцэнзію[4] на працы францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна з рэзкай крытыкай яго высноваў пра германскае (гоцкае) паходжаньне імёнаў ліцьвінаў і наступнай заявай: «што да повязі літоўскай антрапаніміі з германскай, то трэба падкрэсьліць складанасьць гэтага пытаньня». Аднак прытым мусіў быў прызнаць, што «падабенства паміж некаторымі найбольш старажытнымі літоўскімі і германскімі антрапонімамі сапраўды існуе»[5].
Узнагароды
рэдагаваць- Дзяржаўная прэмія Летувіскай ССР (1974 год)
- Заслужаны дзяяч навукі Летувіскай ССР (1985 год)
- Камандорскі крыж летувіскага Ордэну Вялікага князя літоўскага Гедзіміна (1995 год)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Visuotinė lietuvių enciklopedija (лет.)
- ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 500.
- ^ Vanagas A. Raymond Schmittlein, Les noms d’eau de la Lituanie // Baltistica. Nr. 1, 1966. С. 97—98.
- ^ Vanagas A. Raymond Schmittlein, Les noms d’eau de la Lituanie // Baltistica. Nr. 1, 1966. С. 97—102.
- ^ Юркенас Ю. Проблема отражения так называемых «древнеевропейских» элементов в антропонимии // Kalbotyra. № 33 (2), 1981. С. 28—29.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — ISBN 985-11-0068-4