Вілят
Вілят, Віляд (Вілад) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Вілят лац. Vilat | |
Wiliat | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Wilo + Joto Wilo + Hatho |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Віляд, Вілад |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Вілят» |
Паходжаньне
рэдагаваць- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Вілят або Віляд (Wiliatus[1], Williad) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) паходзіць ад гоцкага wilja 'воля'[3], а аснова -ют- (-ят-) (імёны ліцьвінаў Ютэль, Даўят, Карыят; германскія імёны Jutilo, Dowyatt, Cariatto) — ад гоцкага iuþa, старагерманскага joþ 'дзіцё, народзінец, нашчадак'[4].
Адпаведнасьць імя Вілёт германскаму імю Williad сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5].
Імя Вільят (Вільяд) бытавала ў Ноўгарадзе: Вильядъ Федковъ… Вильятъ Игачевъ (1500 год)[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Listy Czamrowiczow Wiliatha, Bogdana, Piothra у Szemiszka (12 ліпеня 1469 году з вопісу 2-й паловы XVI ст.)[7]; hominibus… Petrus cum tribus aliis Vilyathovyczy (15 жніўня 1489 году)[8]; Вилят Андреевич (1528 год)[9]; Вилятъ Юръевич (1537—1538 гады)[10]; Stanisława Wiliathowicza woznego (18 чэрвеня 1569 году)[11].
Носьбіты
рэдагаваць- Вілят Чабровіч — наваградзкі баярын, які ўпамінаецца ў вопісе архіву Вялікага Княства Літоўскага XVI ст.
- Вілят Андрэевіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Вілят Юр’евіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох
- Рыгор Юшкавіч Вілят — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1583 годзе[12]
- Андрэй Шчаснавіч зь Вілята Высагірд Шацкі — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падстолі браслаўскі ў 1691—1692 гадох[13]
Віладзевічы (Wiłodziewicz) гербу Вянява — літоўскі шляхецкі род зь Вількамірскага павету[14].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася сяло Вілядаўшчызна (Вилядовщизна) каля Шчучыну[15].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Meyer-Lübke W. Romanische Namenstudien. I. Die altportugiesischen Personennamen germanischen Ursprungs // Sitzungsberichte der Philosophisch-Historischen Classe der Kaiserlichen Akademie der Wissenschaften. Bd. 149. — Wien, 1905. S. 53.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1601.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Schmittlein R. Noms de personnes germaniques peu connus dans le Libro di Montaperti // Revue internationale d’onomastique. Nr. 1, 1960. P. 43.
- ^ Новгородские писцовые книги, изданные Археографической комиссией. Т. 3. — СПб., 1868. С. 915.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 1 (1380—1584). — Vilnius, 1998. P. 85.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 424.
- ^ Lietuvos metrika. Kn. 528. — Vilnius, 2006. С. 166.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 19, 183.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 324.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 90.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, tom I: Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2004. S. 569.
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 5. — Rzeszów, 2001. S. 364.
- ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 155.