Даўгін
Даўгін (Даўкен, Даўген, Далгін) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Доўгін[a].
Даўгін лац. Daŭgin | |
Dagin | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Davo + Ginn |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Даўкен, Даўген, Далгін, Доўгін |
Вытворныя формы | Таўцігін |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Даўгін» |
Паходжаньне
рэдагавацьДагін або Даўкін (Dagin, Dawkin[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[3], а аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) — ад гоцкага gin- 'пачатак'[4] (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[5]). Такім парадкам, імя Даўгін азначае «пачатак здольнасьці»[6].
У Прусіі бытавала імя Tawikin / Daugin (1348 і 1364 гады)[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Давкгиню (1417 год паводле выпісу 5 чэрвеня 1641 году)[8]; а у Радогосчи Долъгинъ, его жъ отчизна (1440—1492 гады)[9]; бояре пенянские, на имя Бутрим Довкгинович (31 сакавіка 1495 году)[10]; тестю его Довкгину… дочце Довкгинове (2 лістапада 1498 году)[11]; писарь нашъ Довгинъ (15 сакавіка 1510 году, 2 кастрычніка 1779 году)[12]; Станько Довъкеновичъ[13], Монътовътъ Довкгиновичъ[14], Пацъ Довкгинович кон. Мацъ Довкгинович кон[15] (1528 год); Piotr Stanisławowicz Dowgin (1621 год)[16]; Семен Долгин (1655 год)[17]; Dawgin (1680 год)[18]; Katarzyna Dawgieniczowa (1688 год)[19]; Mikołaj Jurewicz Dowgin[20], Szymon Dowgin[21], Jan Dowgin[22], od PP. Dowginiów[23], Józef Janowicz Dowgin[24], Bartłomiej Dowgin[25] (1690 год); jmci xdzu Danielowi Dowginowi kanonikowi Smolenskiemu, plebanowi Newelskiemu (15 лістапада 1721 году)[26].
Носьбіты
рэдагаваць- Бутрым Даўгінавіч — пянянскі баярын, які ўпамінаецца ў 1495 годзе
- Монтаўт Даўгінавіч — вялёнскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Пац і Мац Даўгінавічы — ясвойнскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Сэбастыян Юр’евіч і Станіслаў Балтрамеевіч Даўгіновічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца паміж 1589 і 1590 гадамі[27]
Даўгіневічы, Даўгіновічы, Доўгіны і Доўгіны-Даўгіноўскія — літоўскія шляхецкія роды[28].
На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Даўгінаў. Назву Даўгінава маюць вёскі на гістарычных Ашмяншчыне, Браслаўшчыне, Меншчыне і Наваградчыне.
Глядзіце таксама
рэдагавацьЗаўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Briggs K. An index to personal names in English place-names. — Nottingham, 2023. P. 99.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1139.
- ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 112.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ G // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 23, 104.
- ^ Jablonskis K. Archyvinės smulkmenos // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 428.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 30.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 67.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 186.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 7. Акты Городненского гродского суда. — Вильна, 1874. С. 3.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 102.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 159.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 172.
- ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 58.
- ^ Памятники истории Восточной Европы. Источники 15-17 вв. Том 4. (Monumena Historica Res Gestas Europae Orientalis Illustrantia). Крестоприводная книга шляхты Великого княжества Литовского 1655 г. — Москва — Варшава, 1999. С. 68.
- ^ Sinkevičiūtė D., Račickaja V. Lietuvių dvikamienių vardų kilmės asmenvardžiai ir jų kamienų užrašymo ypatybės Vilniaus naujųjų miestiečių ir laiduotojų 1661—1795 metų sąraše // Archivum Lithuanicum. T. 16, 2014. P. 304.
- ^ Obst J. Rachunki miasta Wilna // Litwa i Ruś. Z. 7—9, 1913. S. 122.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 24.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 45.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 114.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 200.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 205.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 208.
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из Актовых книг губерний Витебской и Могилевской. Вып. 26. — Витебск, 1895. С. 422.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 2. ― Вильна, 1903. С. 59.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Д, Згуртаваньне беларускай шляхты
Літаратура
рэдагаваць- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)