Гісторыя Вялікай Бераставіцы
Вялікая Бераставіца — магдэбурскае мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны. Да нашага часу тут захаваўся барокавы касьцёл Візытацыі Найсьвяцейшай Панны Марыі. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся ратуша і палац Касакоўскіх.
Вялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы пісьмовы ўпамін пра Бераставіцу зьмяшчаецца ў грамаце вялікага князя Аляксандра пад 1506 годам у зьвязку зь перадачай паселішча ў вечнае карыстаньне Аляксандру Хадкевічу, маршалку вялікаму, за заслугі перад Айчынай. У 1549 годзе Рыгор Хадкевіч пачаў будаваць тут рэзыдэнцыю[1].
З XVI ст. у Бераставіцы існаваў касьцёл, які спалілі маскоўскія захопнікі. На мапе Тамаша Макоўскага (1613) паселішча значыцца як мястэчка, у Гарадзенскім павеце. У 1615 годзе на месцы згарэлага драўлянага касьцёла збудавалі новы. У XVII—XVIII стагодзьдзяў мясьціна знаходзілася ў валоданьні Мнішкаў, Патоцкіх, Касакоўскіх. У XVIII ст. пры касьцёле існавалі шпіталь і парафіяльная школа[1].
У 1754 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў Бераставіцы Магдэбурскае права і герб з выявай вавёркі ў цэнтры. Неўзабаве на Рынку збудавалі ратушу. 19 верасьня 1794 году ў бітве паміж паўстанцамі пад камандаю Тадэвуша Касьцюшкі і расейскім акупацыйным войскам ў мястэчку загінула больш за 250 абаронцаў Рэчы Паспалітай.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Бераставіца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Гарадзенскім павеце. Жыхары мястэчка бралі актыўны ўдзел у паўстаньні Кастуся Каліноўскага[2].
На 1900 год у Бераставіцы працавалі дробныя прадпрыемствы. У Першую сусьветную вайну ў 1915 годзе мястэчка занялі нямецкія войскі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бераставіца абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[3].
У 1919 годзе Бераставіцу занялі польскія войскі. 7 чэрвеня 1919 году разам з усім Гарадзенскім паветам мястэчка ўлучылі ў Віленскую акругу Грамадзянскага Кіраваньня Ўсходніх Земляў — часовую польскую адміністрацыйную адзінку[4]. Улетку 1920 году Бераставіцу занялі бальшавікі, пазьней зноў палякі. 20 сьнежня 1920 году мястэчка ўлучылі разам з паветам у Наваградзкую акругу[5]. 19 лютага 1921 году Бераставіца стала цэнтрам гміны ў Гарадзенскім павеце Беластоцкага ваяводзтва. Паводле Рыскай мірнай дамовы (1921) мястэчка канчаткова апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
18 верасьня 1939 году ў Бераставіцы пачаліся забойствы і крадзяжы. Ахвярамі сталі багатыя асобы і тыя, хто працаваў у польскай адміністрацыі (перш за ўсё палякі). У рабаваньняў бралі ўдзел частка сялянаў і бандыты, якія дзейнічалі пад уплывам прапаганды СССР (перш за ўсё беларусы і жыды). Апрача іншых, тут забілі двух паліцыянтаў: камэнданта ўчастку Асташэўскага і паліцыянта Лойку[6]. 2 лістапада 1939 году Бераставіца ўвайшла ў БССР, у Крынкаўскі раён. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 17 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
20 верасьня 1944 году Бераставіца стала цэнтрам раёну, у 1947 годзе атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. 21 сьнежня 1954 году ў Бераставіцы адбыўся мітынг з нагоды адкрыцьця помніка Ёсіфу Сталіну. У гэты ж дзень агучылі пастанову выканаўчага камітэту Бераставіцкага раённага Савету дэпутатаў працоўных аб перайменаваньні Гарадзенскай шашы ў вуліцу імя Ё. Сталіна[7]. 17 ліпеня 2006 году адбылося афіцыйнае зацьверджаньне гістарычнага гербу і заснаваньне сьцяга мястэчка[8].
Галерэя
рэдагавацьСтары касьцёл
рэдагаваць-
да 1900 году
-
З боку апсыды
-
З боку Хадкевічаўскай вуліцы
-
З боку Гарадзенскай вуліцы
-
З боку Рынку
-
1920-я
-
1941 год
-
Інтэр’ер
Сядзіба Касакоўскіх
рэдагаваць-
П. Валынцэвіч, да 1914 году
-
1910-я
-
1915 год
-
да 1939 году
-
да 1939 году
-
да 1939 году
-
да 1939 году
-
да 1939 году
-
да 1939 году
-
Сядзіба
-
Афіцына
-
Стайні
Рынак
рэдагаваць-
29 чэрвеня 1911 году
-
да 1918 году
-
1916 год
-
1930-я
-
Ратуша
Іншае
рэдагаваць-
Новы касьцёл, 1912 год
-
Царква
-
Грабавая алея
-
Млын на Бераставічанцы
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 473.
- ^ Шаблюк В. Вялікая Бераставіца // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 436.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 5, poz. 41.
- ^ Dz. U. z 1920 r. Nr 115, poz. 760.
- ^ Wierzbicki M. Polacy i Białorusini w zaborze sowieckim. Stosunki polsko-białoruskie na ziemiach północno-wschodnich II RP pod okupacją sowiecką 1939—1941. Wyd. 2. — Warszawa: Stowarzyszenie Kulturalne Fronda, 2007. S. 69—149.
- ^ Хонцар В. Адкрыццё помніка І. В. Сталіну // Гродзенская праўда. — 1954. — № 2 (2829). — С. 2.
- ^ Указ Президента Республики Беларсь № 455 от 17 июля 2006 г.(недаступная спасылка)
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — ISBN 985-11-0090-0
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Трусаў І. Гарадзенскія ваколіцы(недаступная спасылка) // «Биржа информации» № 83, 23 верасьня 1999.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГісторыя Вялікай Бераставіцы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў