Касакоўскія
Касако́ўскія (Kasakoŭskija) — шляхецкі род гербаў «Сьлепаўрон» і «Корвін».
Касакоўскія | |
Герб «Слепаўрон» | |
Тытул | графы |
---|---|
Краіна паходжаньня | Вялікае Княства Літоўскае |
Прызнаныя ў | Вялікае Княства Літоўскае, Каралеўства Польскае, Расейская імпэрыя |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Касакоўскі.
Першыя прадстаўнікі згадваюцца ў XV ст. Прозьвішча пайшло ад вёскі Касакі каля Цеханаўца на Падляшшы.
У XVI ст. утварылася шмат галінаў роду. Нікадзім Францішак Касакоўскі (каля 1556—1609) трымаў некаторыя староствы ў Вялікім Княстве Літоўскім і дзякуючы шлюбам з прадстаўніцамі літоўскіх магнацкіх родаў заклаў трывалы падмурак роду ў Вялікім Княстве[1].
Некаторыя прадстаўнікі роду ўжывалі графскі тытул, аднак афіцыйна атрымалі яго толькі ў 1781[2].
Найбольш вядомыя прадстаўнікі
рэдагаваць- Ян Непамук Касакоўскі (1755—1808) — біскуп віленскі
- Сымон Марцін Касакоўскі (1741—1794) — польны і апошні вялікі гетман літоўскі
- Юзэф Казімер Касакоўскі (1738—1794) — біскуп інфлянцкі
- Юзэф Дамінік Касакоўскі (1771—1840) — апошні лоўчы вялікі літоўскі, пасол на Чатырохгадовы сойм
Галерэя
рэдагаваць-
Дамінік Касакоўскі
-
Станіслаў Шчасны Касакоўскі
-
Мар’яна Касакоўская (з Забелаў)
-
Элеанора Касакоўская (з Страшэвічаў)
-
Тэрэза Касакоўская (з Патоцкіх)
-
Кацярына Касакоўская (з Патоцкіх)
-
Людвіка Касакоўская (з Патоцкіх)
Іканаграфія роду Касакоўскіх у наш час захоўваецца ў зборах Летувы і Польшчы.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Валеры Пазднякоў. Касакоўскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 68.
- ^ Валеры Пазднякоў. Касакоўскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 69.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0