Вікіпэдыя:Пагадненьне па выкарыстаньні і аздабленьні стандартных разьдзелаў у канцы артыкула
Гэтая старонка — частка рэкамэндацыяў Вікіпэдыі. Усім удзельнікам рэкамэндуецца прытрымлівацца пададзеных тут нормаў. Аднак, гэтыя нормы — ня догма. Кіруйцеся здаровым сэнсам. Перад рэдагаваньнем гэтай старонкі ўпэўніцеся, што зьмены адпавядаюць пагадненьню. Калі маеце сумневы, спачатку абмяркуйце зьмены на старонцы абмеркаваньня. |
Скарачэньне: ВП:СТРАЗ |
---|
Гэтае пагадненьне рэгулюе выкарыстаньне стандартных разьдзелаў у канцы артыкулаў.
Рэкамэндуецца выкарыстоўваць наступныя назвы разьдзелаў:
- Глядзіце таксама — спасылкі на іншыя Вікі-матэрыялы па тэме;
- Заўвагі — сьпіс заўваг, камэнтароў і першасных крыніцаў;
- Крыніцы — сьпіс спасылак на другасныя крыніцы для пацьверджаньня пэўнага факту ці выказваньня;
- Літаратура — літаратура, выкарыстаная пры напісаньні артыкула;
- Вонкавыя спасылкі — спасылкі на НЯ Вікі-матэрыялы па тэме.
Менавіта з такімі назвамі і менавіта ў такім парадку, як тут пададзена.
Ніжэй больш падрабязна пра кожны з разьдзелаў.
Глядзіце таксама
рэдагавацьУ гэтым разьдзеле рэкамэндуецца прыводзіць ненумараваны сьпіс спасылак на іншыя матэрыялы Вікіпэдыі (артыкулы, сьпісы, парталы), якія маюць дачыненьне да тэмы артыкула.
Разьдзел зьмяшчаецца адразу пасьля асноўнага тэксту.
Заўвагі
рэдагавацьУ гэтым разьдзеле рэкамэндуецца зьмяшчаць адзіны элемэнт — шаблён {{Заўвагі}} (у асноўным тэксьце артыкула асобная зноска ствараецца з дапамогай шаблёну {{Заўвага}}).
Разьдзел зьмяшчаецца адразу пасьля вышэй пазначанага разьдзелу «Глядзіце таксама», калі ён існуе, або адразу пасьля асноўнага тэксту артыкула ў адваротным выпадку.
Крыніцы
рэдагавацьУ гэтым разьдзеле рэкамэндуецца зьмяшчаць адзіны элемэнт — шаблён {{Крыніцы}}. Калі зь нейкай прычыны гэты шаблён ня можа быць выкарыстаны, тады трэба зьмяшчаць Вікі-тэг <references />.
Разьдзел зьмяшчаецца адразу пасьля вышэй пазначаных разьдзелаў «Глядзіце таксама» і «Заўвагі», калі яны існуюць, або адразу пасьля асноўнага тэксту артыкула ў адваротным выпадку.
- Па даведку, як зьмяшчаць зноскі ў тэксьце артыкула, глядзіце: Вікіпэдыя:Зноскі
Літаратура
рэдагавацьУ гэтым разьдзеле рэкамэндуецца прыводзіць ненумараваны сьпіс літаратуры, паводле якой быў напісаны артыкул.
Разьдзел зьмяшчаецца адразу пасьля вышэй пазначаных разьдзелаў «Глядзіце таксама» і «Крыніцы», калі яны існуюць, або пасьля асноўнага тэксту артыкула ў адваротным выпадку.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьУ гэтым разьдзеле рэкамэндуецца прыводзіць ненумараваны сьпіс спасылак на матэрыялы не зь Вікіпэдыі, якія маюць дачыненьне да тэмы артыкула.
Разьдзел зьмяшчаецца адразу пасьля вышэй пазначаных разьдзелаў «Глядзіце таксама», «Заўвагі», «Крыніцы» і «Літаратура», калі яны існуюць, або пасьля асноўнага тэксту артыкула ў адваротным выпадку.