Вікіпэдыя:Вікізьвесткі

Лягатып Вікізьвестак.

Вікізьвесткі (па-ангельску: Wikidata) — праект Фундацыі «Вікімэдыя», накіраваны на стварэньне вольнай і адкрытай базы зьвестак і ведаў. Ён захоўвае апісальныя зьвесткі пра элемэнты, а таксама міжмоўныя спасылкі на старонкі праектаў Вікімэдыі, датычныя гэтых элемэнтаў. Беларуская Вікіпэдыя карыстаецца інфармацыяй зь Вікізьвестак для напаўненьня і абнаўленьня інфармацыі ў артыкулах.

У сакавіку 2013 году была дасягнутая першая мэта праекту — перанос і цэнтралізацыя міжмоўных спасылак у Вікізьвестках (раней інтэрвікі-спасылкі захоўваліся ў кожным артыкуле на кожнай мове).

Міжмоўныя спасылкі (Крок I)

рэдагаваць
 
Вікізьвесткі, Крок I: моўныя спасылкі зыходзяць з аднаго месца.
 
Да Вікізьвестак: моўныя спасылкі паміж усімі мовамі.

Кожная старонка Вікіпэдыі, злучаная з аб’ектам Вікізьвестак, паказвае ў левай бакавой панэлі зьлева спасылкі на адпаведныя артыкулы на іншых мовах. Калі ў тэксьце артыкула прысутнічаюць звычайныя інтэрвікі-спасылкі, яны будуць дададзеныя ў агульны шэраг спасылак у панэлі, а калі ёсьць спасылка на тую ж мову зь Вікізьвестак, яна будзе замененая спасылкай з тэксту артыкула.

Калі артыкул злучаны з аб’ектам Вікізьвестак, побач з уласнымі спасылкамі артыкула ў ім будуць паказаныя ўсе спасылкі, якія мае той аб’ект. Калі здараецца канфлікт спасылак (спасылка на адну мову зь Вікізьвестак і самаго артыкула), перавага аддаецца спасылцы з самаго артыкула. Гэта не скасоўвае іншыя спасылкі зь Вікізьвестак — яны будуць паказаныя.

Калі артыкул ня злучаны з аб’ектам Вікізьвестак, усё будзе працаваць як раней: калі ёсьць спасылкі ў тэксьце, то яны будуць паказаныя. Можа здарыцца, што патрэбны аб’ект ужо ёсьць у Вікізьвестках, але ён яшчэ ня быў злучаны з артыкулам у беларускай Вікіпэдыі. Пазьней у часе апрацоўкі гэта будзе выпраўлена.

Праца зь міжмоўнымі спасылкамі ў Вікізьвестках

рэдагаваць

Стварэньне артыкулаў

рэдагаваць
  • Пытаньне 1. Я толькі што стварыў артыкул АБВ. Мне вядома, што ў ангельскай/нямецкай/расейскай/украінскай Вікіпэдыі ўжо ёсьць артыкул ABC на тую ж тэму. Як мне стварыць інтэрвікі-спасылкі?
    • Накіруйцеся ў артыкул ABC у іншым разьдзеле. Леваруч, пад інтэрвікі-спасылкамі будзе спасылка з значком асадкі. Пстрыкайце яе і пяройдзеце ў Вікізьвесткі на старонку аб’екта па гэтай тэме. Пракруціце старонку ўніз і націсьніце «дадаць» — зьявіцца форма. У першае поле ўвядзіце код праекту (напрыклад, be-x-old) ці назву мовы (напр., беларуская (тарашкевіца)), у другім — назву артыкула, які вы стварылі — АБВ. Захавайце — і ўсё гатова.
    • Калі спасылкі з асадкай там не было, трэба зайсьці проста ў Вікізьвесткі. У бакавой панэлі знайдзіце спасылку «Аб’ект паводле назвы» і пстрыкніце яе. У новаадкрытай форме ўвядзіце код праекта, у якім артыкул ужо ёсьць (напр., en) і назвы артыкула ў ім — ABC. Як усё будзе гатова, цісьніце «Шукаць». Затым дадайце спасылку, як гэта растлумачана вышэй.
    • Калі аб’екта на гэтую тэму ў Вікізьвестках яшчэ няма, то яго трэба будзе стварыць. Перайдзіце на старонку «Стварыць новы аб’ект», у поле «Метка» ўвядзіце назву на мове вашага інтэрфэйсу — АБВ, пажадана таксама пазначыць апісаньне. Пасьля стварэньня дадайце моўныя спасылкі, як растлумачана вышэй.
    • Калі вы плянуеце часта дадаваць міжмоўныя спасылкі, раім карыстацца інструмэнтам «slurpInterwiki», які ўключаецца ў вашых наладах Вікізьвестак. Уключыўшы інструмэнт, вы знойдзеце на старонцы элемэнту ў левым бакавым мэню пункт «Імпартаваць інтэрвікі» для ягонага выкарыстаньня.
    • Пэўны час стары спосаб дадаваньня міжмоўных спасылак (устаўленьне іх на старонку Вікімэдыі) будзе працаваць, аднак колькасьць падобных робатаў будзе зьмяншацца, і новыя артыкулы будуць дадавацца ў Вікізьвесткі ня вельмі хутка.

Перанос артыкулаў

рэдагаваць
  • Пытаньне 2. Я перанёс артыкул з АБВ у АВБ, і ўсе міжмоўныя спасылкі ЗЬНЯНАЦКУ зьніклі. Што мне рабіць?
Накіруйцеся ў Вікізьвесткі і знайдзіце аб’ект АБВ, як растлумачана ў Пытаньні 1.
На старонцы аб’екта знайдзіце спасылку на гэты праект (be-x-old), насупраць спасылкі пстрыкніце «рэдагаваць» і замяніце АБВ на АВБ. Пстрыкніце «захаваць».
Заўважце, што зьмены могуць трапіць у наш разьдзел не адразу, а толькі праз пару хвілінаў. Гэта можна паскорыць, ачысьціўшы кэш(en) старонкі.

Няслушныя міжмоўныя спасылкі

рэдагаваць
 
Спасылка на рэдагаваньне старонкі Вікізьвестак (шэрым) у афармленьні «вэктар»
  • Пытаньне 3. Я заўважыў, што артыкул АБВ зьвязаны зь няправільным артыкулам ВБА ў ангельскай/нямецкай/расейскай/украінскай Вікіпэдыі. Як гэта можна выправіць?
    • У разьдзеле інтэрвікі-спасылак артыкулу АБВ пстрыкніце на значок асадкі, каб трапіць на старонку элемэнта Вікізьвестак артыкулу АБВ. Пераканайцеся, што памылкова дададзены менавіта ангельскі/нямецкі/расейскі/украінскі артыкул, а не беларускі.
    • У разьдзеле «Вікіпэдыя» элемэнту Вікізьвестак, націсьніце спасылку [рэдагаваць].
    • Знайдзіце радок зь няслушным артыкулам ВБА.
    • Націсьніце на абразок сьметніцы паміж кодам мовы і назвай артыкулу, каб выдаліць сувязь; альбо зьмяніце назву артыкулу на слушную (заўвага: JavaScript мусіць быць уключаны).
    • Паўтарыце гэтак з усімі няслушнымі запісамі.
    • Захавайце сваё рэдагаваньне, націснуўшы [апублікаваць] угары разьдзелу — там, дзе раней была спасылка [рэдагаваць].
    • Калі ў беларускай Вікіпэдыі адсутнічае значык асадкі, гэта азначае, што элемэнт у Вікізьвестках для гэтага артыкулу адсутнічае. Трэба яго дадаць, як апісана ў Пытаньні 1.
    • Калі спасылка на ангельскі/нямецкі/расейскі/украінскі артыкул у Вікізьвестках слушная, тады хутчэй за ўсё памылковыя міжмоўныя спасылкі знаходзяцца ў беларускім артыкуле. Выпраўце артыкул у беларускай Вікіпэдыі, выдаліўшы адтуль памылковыя інтэрвікі, і яны будуць падстаўляцца зь Вікізьвестак.

Больш за адна міжмоўная спасылка

рэдагаваць
  • Пытаньне 4. Я заўважыў, што артыкулы be-tarask:АртБел, de:АртНям і fr:АртФр злучаныя між сабой, а артыкулы cs:АртЧэс і hu:АртВуг злучаныя між сабой. Але ўсе пяць артыкулаў адпавядаюць адной і той жа тэме. Як мне іх знайсьці і злучыць у Вікізьвестках?
    • Старонкі іхніх элемэнтаў можна знайсьці, як апісана вышэй у Пытаньні 1 — толькі цяпер вам трэба будзе скарыстацца d:Special:ItemByTitle/be-x-old/АртБел і d:Special:ItemByTitle/cs/АртЧэс; калі гэта не спрацуе, паспрабуйце пашукаць па назвах артыкулаў іншымі мовамі, паколькі можа здарыцца так, што элемэнт быў створаны толькі для найменьня артыкулу, але сам артыкул ня злучаны зь ім.
      • Знайшоўшы два элемэнты, аб’яднайце іх з дапамогай інструмэнту зьліцьця альбо прыладай Аб’яднаць два элемэнты.
      • Калі вы знайшлі адзін элемэнт, проста дадайце спасылкі на недастатнія артыкулы.
      • Калі вы не знайшлі элемэнтаў, то проста стварыце новы для ўсіх пяці артыкулаў, як апісана вышэй у Пытаньні 1.
  • Пытаньне 4А. Я заўважыў, што артыкулы be-tarask:АртБел і de:АртНям датычныя аднае тэмы, аднак не зьвязаныя міжмоўнымі спасылкамі. Што рабіць?
    • Найперш праверце, што існуе запіс Вікізьвестак пра артыкул АртБел, пашукаўшы яго, як апісана вышэй у Пытаньні 1;
    • Калі запіс існуе, прайдзіце да нізу старонкі (дзе захоўваюцца міжмоўныя спасылкі) і паспрабуйце дадаць АртНям: дадайце код мовы (для нямецкай — de) і назву артыкулу (АртНям);
    • Калі памылак не зьявілася, то спасылка дададзеная;
    • Калі выплывае спасылка (ружовае вакенца), націсьніце на яе. Хутчэй за ўсё тэкст памылкі паведаміць, што артыкул АртНям ужо выкарыстоўваецца элемэнтам Вікізьвестак Qxxx. У гэтым выпадку іх трэба аб’яднаць. Як гэта зрабіць, апісана ў Пытаньні 4.
    • Калі запісу пра артыкул АртБел не існуе, пашукайце запіс пра артыкул АртНям. Калі такі існуе, перайдзіце і дадайце спасылку на артыкул АртБел у ім, як апісана вышэй;
    • Калі не існуе запісу ні пра артыкул АртБел, ні пра АртНям, стварыце новы элемэнт і дадайце ў яго be-tarask:АртБел і de:АртНям.

Перанос новых міжмоўных спасылак

рэдагаваць
  • Пытаньне 5. Артыкул у беларускай Вікіпэдыі мае злучаны элемэнт Вікізьвестак, куды ўжо былі перанесеныя міжмоўныя спасылкі. Нядаўна ў артыкул хтосьці дадаў спасылку на іншамоўны артыкул. Што рабіць?
    • Праверце, ці сапраўды існуе іншамоўны артыкул, на які дададзеная спасылка ў беларускі артыкул, і ці адпавядае ён тэме;
    • Калі так, дадайце спасылку на іншамоўны артыкул у элемэнт Вікізьвестак, як апісана ў Пытаньні 1.
    • Калі іншамоўнага артыкулу не існуе, выдаліце міжмоўную спасылку.

Пастаянныя канфлікты

рэдагаваць
  • Пытаньне 6. Я ўсе пераспрабаваў, аднак увесь час атрымліваю паведамленьне пра канфлікты зь іншымі разьдзеламі Вікіпэдыі.
    • Калі ласка, паведамце пра гэта на d:WD:IWC, дзе вам дапамогуць дасьведчаныя ўдзельнікі.
    • Калі маеце яшчэ якія пытаньні што да праекту «Вікізьвесткі» і ягонай працы ў Беларускай Вікіпэдыі, сьмела зьвяртайцеся на Форум або да ўдзельніка  Renessaince.

Перанос міжмоўных спасылак

рэдагаваць

Лякальныя міжмоўныя спасылкі на старонках Вікіпэдыі, кяія супадаюць з спасылкамі ў Вікізьвестках, можна выдаляць сьмела. Улічыце, што выдаленьне міжмоўных спасылак без тлумачэньняў можа выглядаць вандалізмам. Каб пазьбегнуць скасаваньня вашых рэдагаваньняў, напішыце ў апісаньні зьмяненьняў, што выдаляеце лякальныя міжмоўныя спасылкі і можаце спаслацца на гэтую старонку.

Увогуле міжмоўныя спасылкі з артыкулаў Вікіпэдыі трэба выдаліць пасьля таго, як яны зьвязаныя зь Вікізьвесткамі (пераканацца, што артыкул «зьвязаны» зь Вікізьвесткамі, можна па прысутнасьці тэксту «Правіць спасылкі» пад сьпісам іншамоўных артыкулаў). Гэта варта рабіць дзеля таго, каб лякальныя міжмоўныя спасылкі не перазапісвалі актуальнейшую інфармацыю, якая прадастаўляецца Вікізьвесткамі. Акрамя таго, выдаленьне вялікага сьпісу інтэрвікаў заўважна зьмяншае памер лякальнага артыкулу. Аднак не выдаляйце спасылкі, не пераканаўшыся, што яны перанесеныя ў Вікізьвесткі.

Аўтаматызаваны перанос

рэдагаваць

Апэратары робатаў на фрэймўорку pywiki мусяць абнавіцца мінімум да pyrev:11073. Апэратары іншых робатаў мусяць спыніць робатаў і выправіць свой крынічны код, каб не зьмяняць інтэрвікі.

Паўаўтаматызаваны перанос

рэдагаваць

Існуе некалькі спосабаў больш аўтаматызаванага пераносу міжмоўных спасылак, якія дазваляюць зьменшыць колькасьць памылак, якія можна зрабіць пры ручным пераносе:

  • Можна дадаць на сваю старонку common.js гэткі JavaScript-код, які дазволіць пры рэдагаваньні старонкі (у рэжыме рэдагаваньня) націснуць кнопку «выдаліць інтэрвікі», якая выдаліць усе міжмоўныя спасылкі, скапіяваныя ў Вікізьвесткі:
    mw.loader.load('//www.wikidata.org/w/index.php?title=User:Yair_rand/checksitelinks.js&action=raw&ctype=text/javascript');
    
 
Каб карыстацца Checksitelinks (пасьля ўсталяваньня), адрэдагуйце артыкул і перайдзіце да выпадаючага мэню (у афармленьні «монакніга» закладка зьявіцца проста ўгары старонкі, справа ад «не назіраць».)
 
Здымак экрану інтэрфэйсу slurpInterwiki. Кнопка для яго задзейнічаньня, «Імпартаваць інтэрвікі», знаходзіцца ў ніжнім левым куце старонкі, між кнопак, датычных іншых уключаных інструмэнтаў.

Ручны перанос

рэдагаваць

Асноўны спосаб рэдагаваньня міжмоўнай спасылкі наступны:

  1. Зайдзіце на старонку элемэнту Вікізьвестак. Гэта можна зрабіць двума спосабамі:
    • Націсьніце шэрую спасылку «Правіць спасылкі» ўнізе панэлі «На іншых мовах»
    • Адкрыйце d:Special:ItemByTitle і пашукайце патрэбную старонку
  2. Параўнайце міжмоўныя спасылкі з тымі, што знаходзяцца ў артыкуле
  3. Выпраўце спасылкі ў Вікізьвестках. Усё павінна быць зразумела; кожны разьдзел мае тэкст [рэдагаваць]. Пры націсканьні на яго загружаюцца некалькі палёў:
    • Першае — код мовы
    • Другое — назва артыкулу гэтай мовай
    • Там, дзе быў тэкст [рэдагаваць], цяпер мусяць зьявіцца тры іншыя: «апублікаваць», «выдаліць» і «скасаваць».
      • Калі вы скончылі ўсе рэдагаваньні, то для запісу інфармацыі ў элемэнт націсьніце «апублікаваць»
      • Каб выдаліць запіс, трэба націснуць «выдаліць»
      • Каб скасаваць унясеньне зьмяненьняў, націсьніце «скасаваць»
  4. Дадайце ў Вікізьвесткі ўсе адсутныя моўныя спасылкі (калі існуюць). Гэта можна зрабіць, перайшоўшы да канца сьпісу міжмоўных спасылак і націснуўшы «дадаць спасылку». Зьявяцца такія ж палі, як пры звычайным рэдагаваньні.
  5. Пасьля таго, як улічаныя ўсе моўныя спасылкі, праглядзіце ў Вікіпэдыі адрэдагаваны артыкул з выдаленымі інтэрвікі-спасылкамі і параўнайце яго з захаванай вэрсіяй артыкулу. Праверце, ці не зьявіліся якія-небудзь іншыя зьмены ў зьмесьце ці выглядзе артыкулу. Калі не, то артыкул з выдаленымі міжмоўнымі спасылкамі можна захоўваць. Калі адрозьненьні ёсьць, тады ці ня трэба выдаляць спасылкі, ці трэба вярнуцца да рэдагаваньня Вікізьвестак, дадаць іх туды і зноў паспрабаваць выдаліць іх з артыкулу.

Калі здараюцца якія-небудзь канфлікты інтэрвікаў (часьцей за ўсё такія сытуацыі здараюцца ў тым выпадку, калі спасылка на артыкул, якую вы дадаяце ў элемэнт Вікізьвестак, ужо выкарыстоўваецца ў іншым элемэнце), можаце зьвярнуцца на Форум ці ў Вікізьвесткі; хаця калі вы ўпэўненыя, што разьбярэцеся ўласнымі сіламі — калі ласка.

Калі ў працэсе пераносу міжмоўных спасылак зь Вікіпэдыі ў Вікізьвесткі зьявяцца яшчэ якія пытаньні, сьмела зьвяртайцеся на Форум або ў IRC: #wikidata злучыцца.

Зьвязаная інфармацыя

рэдагаваць

Пазначнікі якасьці артыкулаў

рэдагаваць

Абраныя і добрыя артыкулы ў іншамоўных Вікіпэдыях пазначаюцца зорачкай ля адпаведнай інтэрвікі. Вікізьвесткі апрацоўваюць гэта з дапамогай значыкаў.

Пры рэдагаваньні сьпісу інтэрвікаў у Вікізьвестках статус артыкулу можна зьмяніць, націснуўшы на мэдальён справа ад назвы артыкулу.

Міжмоўныя спасылкі зь якарамі

рэдагаваць

Часам міжмоўная спасылка мае «якары», то бок унутраныя спасылкі на загаловак сэкцыі старонкі ці на тэкст унутры парамэтру {{Якар}}. Якар ідзе адразу пасьля сымбалю «#». Прыклад:

[[:fr:Analyse de survie#Fonction de survie]]

Якарная спасылка выкарыстоўваецца, калі іншамоўны разьдзел Вікіпэдыі ня мае артыкулу, які цалкам адпавядае будзь-якому ў іншым моўным разьдзеле, аднак мае артыкул па часткова блізкай тэме.

Моўныя спасылкі ў Вікізьвестках ад пачатку не падтрымліваюць якары. Каб захаваць міжмоўную спасылку зь якарам, трэба яе пакінуць у Вікіпэдыі. Глядзіце, напрыклад, //en.wikipedia.org/w/index.php?title=Survival_function&action=edit&section=3 канец коду ў артыкуле Survival function. Вікізьвесткі прадастаўляюць усе міжмоўныя спасылкі з элемэнту d:Q2915096, акрамя спасылкі на францускую Вікіпэдыю, якая яўна пазначаная ў ангельскім артыкуле, паколькі зьяўляецца якарнай спасылкай.

Адключэньне спасылак зь Вікізьвестак

рэдагаваць

Можна цалкам адключыць вывад міжмоўных спасылак на асобна ўзятай старонцы Вікіпэдыі, уставіўшы на яе магічнае слова {{noexternallanglinks}}. Гэтае магічнае слова працуе і з асобнымі мовамі, якія задаюцца парамэтрамі:

{{noexternallanglinks:es|fr|it}},

у дадзеным выпадку будуць адключаныя гішпанская, француская ды італьянская інтэрвікі.

Ахоп інтэрвікі-спасылак у Вікізьвестках

рэдагаваць

Праз апытаньне супольнасьць Вікізьвестак выказалася, каб усе прасторы назваў праектаў Вікіпэдыі, акрамя «Удзельнік» і «Спэцыяльныя», захоўваліся ў Вікізьвестках. Гэта азначае, што інтэрвікі-спасылкі на катэгорыі, шаблёны і правілы таксама могуць захоўвацца ў Вікізьвестках па рашэньні мясцовай супольнасьці рэдактараў.

Міжмоўныя спасылкі ў тэксьце

рэдагаваць

Міжмоўныя спасылкі ў тэксьце (у выглядзе [[:<мова>:<артыкул>]]) працавацьмуць як раней. Напрыклад, згенэраваная спасылка на нямецкую вэрсію гэтай старонкі (код: [[:de:Wikiedia:Wikidata|нямецкая вэрсія гэтай старонкі]]) функцыянуе незалежна ад наяўнасьці іншых міжмоўных спасылак у гэтым артыкуле або ў Вікізьвестках.

Заўвага: Проста не забывайцеся пачаць з:

двухкроп’е➕код_мовы➕двухкроп’е

Інакш кажучы:

:код_мовы:

Толькі тады ўстаўляйце назву старонкі і любы тэкст, які вы хочаце ўбачыць ў якасьці спасылкі.

Шаблёны-карткі (Крок II)

рэдагаваць

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць