Конрад Гудзігердавіч
Конрад Гудзігердавіч (? — па 1476) — літоўскі баярын.
Герб «Задора» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Род | Валімонтавічы гербу Задора[d] |
Бацькі | Гудзігерд Валімонтавіч |
Дзеці | Сямён, Станіслаў (Станька) |
Імя
рэдагавацьКонрад або Кунрад (Konrad, Cunrad[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -кон- (-кун-) (імёны ліцьвінаў Кондрут, Кунат, Якун; германскія імёны Cundrud, Kunat, Acun) паходзіць ад гоцкага koni- 'адважны'[4] або германскага kunja, kuni '(хтосьці) з годнага, шляхецкага роду'[5], а аснова -рад- (-рат-) (імёны ліцьвінаў Радзівіл, Раталт, Радавін; германскія імёны Ratwilius, Ratolt, Radowin) — ад гоцкага *rêþs[6], германскага rad- 'рада'[7].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Konrad (Konrat, Kunrod, Kunrot)[8].
Формы імя ў гістарычных крыніцах: Conradus Gudigirdowycz (9 красавіка 1437 году)[9]; пану Кундрату Кгуркгирдовичу (Кудрат Кгуркгирдович[1]; 17 студзеня 1520 году)[10].
Біяграфія
рэдагавацьЗь літоўскага баярскага роду, сын Гудзігерда Валімонтавіча. Меў брата Завішу Гудзігердавіча.
Упершыню ўпамінаецца ў данацыі 1437 году родзіча Станіслава Даўгайлы Віленскай катэдры. Ня браў актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцьці, існуюць зьвесткі пра адзін яго судовы вырак (разам з Судзівоем Валімонтавічам і Радзівілам Осьцікавічам). У 1476 годзе Міхал і Ян Кезгайлавічы адзначылі, што набылі ў стрыечнага брата Конрада пэўныя землі[1].
Меў сыноў Сямёна і Станіслава (Станьку).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 240.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 373—374.
- ^ Усціновіч А. Слоўнік асабовых уласных імён. — Менск, 2011. С. 116—117.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 150.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 193.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 151.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 167.
- ^ Литовская метрика. Т. 1. — СПб., 1903. С. 1379.
Літаратура
рэдагаваць- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4