Губін

вёска ў Беларусі, у склад Каменскага сельсавету Лепельскага раёну

Гу́бін, Гу́біна[1] — вёска ў Беларусі, каля азёраў Макараўскага і Мелкага. Уваходзіць у склад Каменскага сельсавету Лепельскага раёну Віцебскай вобласьці.

Губін
лац. Hubin
Руіны касьцёла
Руіны касьцёла
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Лепельскі
Сельсавет: Каменскі
Насельніцтва: 157 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2132
Паштовы індэкс: 211199
СААТА: 2227817031
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°2′25″ пн. ш. 28°56′54″ у. д. / 55.04028° пн. ш. 28.94833° у. д. / 55.04028; 28.94833Каардынаты: 55°2′25″ пн. ш. 28°56′54″ у. д. / 55.04028° пн. ш. 28.94833° у. д. / 55.04028; 28.94833
Губін на мапе Беларусі ±
Губін
Губін
Губін
Губін
Губін
Губін
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Губін — даўняе мястэчка[2] гістарычнай Полаччыны. Да нашага часу тут захаваліся руіны касьцёла Сьвятога Антонія, помніка архітэктуры віленскага барока, узарванага савецкімі ўладамі ў 1960-я гады.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Губін датуецца 1669 годам, калі ён уваходзіў у склад Полацкага ваяводзтва[a] Губін здаўна знаходзіўся ў валоданьні роду Пакашаў, тут пэўны час месьцілася іхная рэзыдэнцыя.

У 1714 годзе полацкі стольнік Ян Пакаш збудаваў у Губіне касьцёл Сьвятога Антонія, пры якім дзеяў кляштар францішканаў. Пазьней у якасьці пасагу мястэчка перайшло да роду Сяляваў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Губін апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Лепельскім павеце Віцебскай губэрні. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1833 годзе расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар францішканаў. У 1834 годзе тут збудавалі царкву Сьвятога Мікалая. У 1861 годзе ўладальнік Губіна Юзэф Сялява памёр бязьдзетным і пакінуў маёмасьць сваёй жонцы Валерыі з Шырынаў[3]. У 1896—1914 гадох у маёнтку працавала кардонна-папяровая фабрыка[4]. У пачатку XX стагодзьдзя ў Губіне быў адзін ксёндз. Тутэйшая парафія ўлучала некалькі скасаваных (Чашнікі, Кублічы, Бела-Камень) і налічвала 1815 вернікаў. У касьцёле было 3 алтары, галоўны зь якіх у імя Марыі Панны, зьвяртаў на сябе ўвагу бочны алтар Найсьвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай. Пры плябаніі існавала бібліятэка і багаты архіў айцоў францішканаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Губін занялі войскі Нямецкай імпэрыі[5].

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Губін абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Губін вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам сельсавету. Неўзабаве статус паселішча панізілі да вёскі.

У 1929 годзе ў Губінскім касьцёле правялі апошнюю службу, па чым сьвятыню гвалтоўна зачынілі савецкія ўлады і ператварылі яе ў клюб. У 1960-я гады яны зруйнавалі помнік архітэктуры з дапамогай выбухоўкі.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 221 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 157 чал.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  1. ^ НГАБ у Менску. Ф. 1875, воп. 1, спр. 5.
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 280.
  2. ^ Святы Казімір у Паазер’і: 400 гадоў каталіцызма ў Лепельскім краі. — Лепель: Выдавецкая ініцыятыва LEPLE, 2004.
  3. ^ Jelski A. Hubin (6) // Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 197.
  4. ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. С. 517.
  5. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць