Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар францішканаў (Губін)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар францішканаў
| |
Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар францішканаў
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Губін |
Каардынаты | 55°02′30.70″ пн. ш. 28°57′14.60″ у. д. / 55.0418611° пн. ш. 28.9540556° у. д.Каардынаты: 55°02′30.70″ пн. ш. 28°57′14.60″ у. д. / 55.0418611° пн. ш. 28.9540556° у. д. |
Архітэктурны стыль | барока |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар францішканаў | |
Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар францішканаў на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар францішканаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Губіне. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы колішняга мястэчка. У 1960-я гады савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл і кляштар (захаваліся рэшткі муроў касьцёла). Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьМураваныя касьцёл і кляштар францішканаў у Губіне збудавалі ў 1714 годзе з фундацыі стольніка полацкага Яна Пакаша.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Губін апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Аднак па здушэньні вызвольнага (1830—1831) і нацыянальна-вызвольнага (1863—1864) паўстаньняў расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар.
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл, а ў 1960-я гады — зруйнавалі помнік архітэктуры з дапамогай выбухоўкі.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры барока. Касьцёл — 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з трансэптам. На галоўным фасадзе ўзвышаліся дзьве 3-ярусныя чацьверыковыя вежы зь фігурнымі ківорыямі і шчытом паміж імі. Фігурнымі шчытамі завяршаліся крылы трансэпта і апсыды.
Унутраная прастора магутнымі слупамі і аркамі падзялялася на тры нэфы з цыліндрычнымі скляпеньнямі. Інтэр’ер аздаблялі тры алтары, сярод якіх мастацкай працай вызначаліся галоўны — Найсьвяцейшай Панны Марыі і бакавы — Найсьвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай. На левым слупе прэзьбітэрыюму месьціўся амбон безь акрэсьленага стылёвага разьвязку[1].
Да закрысьціі касьцёла далучаўся 2-павярховы прастакутны ў пляне кляштарны корпус.
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
1913 г.
-
1913 г.
-
1913 г.
-
1941 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Галоўны фасад
-
Вежа
-
Фрагмэнт
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 114.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
- Стэльмах А. Губінскія кляштар і касцёл // Лепельскі край. 26 красавіка 2001. С. 2.
- Яшуш І. Касцёл у Губіне // Культура. 21—27 жніўня 1999. С. 13.
- Żyskar, Fryderyk Józefat. Nasze kościoły. Archidiecezija Mohylowska. (пол.). — Warszawa, Petersburg: P. Laskauer, 1913. — С. 403—405. — 440 с.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 213Г000501 |