Гразіна (Аршанскі раён)

вёска ў Межаўскім сельсавеце Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці Беларусі

Гра́зіна[3]вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 15 км на паўночны захад ад Воршы і за 500 м на паўночны ўсход ад чыгуначнай лініі ВоршаЛепель. Гразіна ўваходзіць у склад Межаўскага сельсавету.

Гразіна
трансьліт. Hrazina
Былая назва: Гразін[1]
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Аршанскі
Сельсавет: Межаўскі
Насельніцтва: 27 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 216
Паштовы індэкс: 211016[2]
СААТА: 2236844016
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°37′30″ пн. ш. 30°12′12″ у. д. / 54.625° пн. ш. 30.20333° у. д. / 54.625; 30.20333Каардынаты: 54°37′30″ пн. ш. 30°12′12″ у. д. / 54.625° пн. ш. 30.20333° у. д. / 54.625; 30.20333
Гразіна на мапе Беларусі ±
Гразіна
Гразіна
Гразіна
Гразіна
Гразіна
Гразіна

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першае ўпамінаньне 1607 год у складзе Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.[4] У XVІІІ стагодзьдзі вёска ва ўласнасьці езуітаў.[1] Вёску Гразіна ўзгадывае запіс ад 17 красавіка 1716 году ў кнізе ўрадавых устаноў Магілёўскай губэрні мужа й жонкі Цывінскіх (герб «Варня»(pl)) аб перадачы на карысьць езуітаў Амсьціслаўскага калегіюма маёнтка ў Віцебскім ваяводзтве Аршанскага павету пад назвай Засеклі й вёскі Гразіна з уніацкай царквой.[5]

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 22 ліпеня 1773 году Гразіна ў Аршанскай правінцыі Магілёўскай губэрні. З 22 сакавіка 1777 году па 31 сьнежня 1796 году ў Сеньненскім павеце Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва з 10.01.1778 па 31.12.1796). З 31 сьнежня 1796 году па 27 лютага 1802 году Аршанскі павет Беларускай губэрні. З 27 лютага 1802 г. Магілёўская губэрня, Аршанскі павет.[6]

У 1783 годзе Гразіна ва ўласнасьці езуітаў.[7]

У 19-м стагодзьдзі ў Машкоўскай воласьці. Уласнасьць Равенскіх з 1869 году. У 1879 годзе дзейнічалі: карчма, два вадзяных млына, крупадзёрны завод.[8]

У 1910 годзе сяляне валодалі 460 дзесяцінамі зямлі, фэрме Гразіна належыла 276 дзесяцін і царкве Сьвятой Тройцы належыла 75 дзесяцін.[9]

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 177 чалавек;[10] 1886 год — 180 чалавек, 25 двароў, вадзяны млын;[11]
  • XX стагодзьдзе: 1910 год — 313 чалавек (153 мужчыны і 160 жанчын), 43 двары;[9] 1998 год — 51 чалавек, 28 двароў;
  • XXІ стагодзьдзе: 2010 год — 27 чалавек;

Інфраструктура

рэдагаваць

Сярэдняя школа, крама.

Славутасьці

рэдагаваць
  • Братэрская магіла партызан часоў Другой Сусьветнай вайны. Каля школы пахаваны 7 партызан, якія загінулі ў 1942 годзе. У 1969 годзе пастаўлены помнік — скульптура жанчыны.
  • Помнік у гонар падпольнага Аршанскага райкома КП(б)Б.

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  1. ^ а б в Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2 / [рэд. Г.П. Ляхава, Ю.М. Несцяроўская, Т.М. Пракаповіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2013. — 347, [4] с., іл. ISBN 978-985-508-245-4. С. 84 (Д-3), 211
  2. ^ Белпошта
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
  4. ^ {Літаратура/ВГАБ|1}} С. 110 (Д-3), 204.
  5. ^ а б Историко-юридическіе материалы, извлеченные изъ Актовыхъ книгъ губерній Витебской и Могилевской, хранящихся въ центральномъ архиве въ Витебскѣ, и изданные подъ редакціею и. д. архиваріуса сего архива, Дм. Ив. Довгялло.. — Витебскъ: Губернская Типо-Литографія, 1903. — Т. 30. — С. 75—83 (№ 14). — XI,360,164.XXXIV с.
  6. ^ Могилевская губернія. Города. Могилевъ. Орша. // Городскія поселенія въ Россійской имперіи : даведнік. — С.-Петербург: Въ типографіи К. Вульфа, 1863. — Т. 3. — С. 155, 186.
  7. ^ Российский государственный архив древних актов. Материалы генерального и специального межевания Межевой канцелярии и местных межевых учреждений по МОГИЛЕВСКОЙ губернии 1776—1918 гг. Ф. 1319. Опись 1. Полевые записки № 1-1702 ( 1-1702 ). Картон 24 Пач. 5.06.1783; № 1233
  8. ^ А. С. Дембовецкій. Опыт описанія Могилевской губерніи. — Могилевъ на Днѣпрѣ: Типографія Губернскаго Правленія, 1884. — Т. 3. — С. 166, 167 (№ 266). — 329 с.
  9. ^ а б в Списокъ населенныхъ местъ Могилевской губерніи. / Г. Пожаровъ. — Могилевъ губ. : Изданіе Могилевскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1910. — С. 129 (№ 37), 131 (№ 166). — CXXV,250 с..
  10. ^ а б Списки населенных мест Могилевской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] = РГИА. Ф. 1290. Оп.4. Д. 80. — Ленинград: Фонд Центрального статистического комитета МВД., 1857. — С. 380. — 613 с.
  11. ^ Волости и важнѣйшія селенія европейской Россіи.. — СанктПетербургъ: Центральный статистическій комитетъ, 1886. — Т. Выпускъ V. Габерніи Литовской и Бѣлоруской оюластей.. — С. 168 № 365. — 260 с.
  12. ^ А. М. Сементовскій , Архіепіскопъ Полотскій и Витебскій Василій  Списокъ церквей, монастырей и духовенства, бывшей греко-унитской Бѣлорусской епархіи, за 1839 годъ. / А. М. Сементовскій // Памятная книжка Витебской губернии на 1867 год. : даведнік. — Санктъ-Петербург: Издана Витебскимъ губернскимъ статистическимъ комитетомъ, 1867. — С. 131.
  13. ^ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі — НГАБ: фонд 2363, 6 адзінак захоўваньня. 1841—1917 гг. Кліравыя ведамасьці, метрычная кніга шлюбных вобыскоў, стары вопіс.

Літаратура

рэдагаваць