Гарэлец
Гарэ́лец[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавету.
Гарэлец | |
трансьліт. Hareliec | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Пухавіцкі |
Сельсавет: | Навасёлкаўскі |
Насельніцтва: | 287 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1713 |
Паштовы індэкс: | 222826 |
СААТА: | 6244843014 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°25′37″ пн. ш. 27°55′36″ у. д. / 53.42694° пн. ш. 27.92667° у. д.Каардынаты: 53°25′37″ пн. ш. 27°55′36″ у. д. / 53.42694° пн. ш. 27.92667° у. д. |
± Гарэлец | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Знаходзіцца на рацэ Пціч, за 21 км ад гораду Мар’іна Горка, за 84 км ад Менску[2].
Гісторыя
рэдагавацьУ пачатку 20 стагодзьдзя ў Цітвянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. Паводле перапісу 1897 году дзейнічаў хлебазапасны магазын. На пачатку 20 ст. дзейнічала карчма. Побач з вёскай знаходзіўся маёнтак Гарэлец.
У 1910 г. адкрыта народная вучэльня.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
Пасля рэвалюцыі створана працоўная школа 1-ай ступені (24 вучні, 1922 г.). З 1924 г. да 1939 г. і з 1954 г. цэнтар Гарэлецкага сельсавету[3].
На пачатку 1930-ых гг. створаны калгас "Новы Гарэлец", працавала кузьня.
З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй. 7 лістапада 1942 году у в. Гарэлец адбыўся партызанскі парад. Арганізавалі і правялі яго партызаны 2-й Менскай брыгады. Удзельнічала ў парадзе каля 1200 чалавек: акрамя партызан, на парадзе прысутнічалі насельнікі вёсак Гарэлец, Пясчанка, Ліпск. Працавала радыёўстаноўка, выйшаў 1-ы нумар газэты Рудзенскага падпольнага райкому партыі «В бой за Родину». Пра гарэлецкі парад пісалі маскоўскія газэты, дазналіся немцы. Пасьля параду яны правялі антыпартызанскую апэрацыю «Альберт II» у раёне Гарэлец[4] – спалілі 6 вёсак: Гарэлец, Ліпнікі, Пясчанка, Янка Купала, Ліпск, Ржышча, забілі шмат людзей.
Да 29 чэрвеня 2006 году вёска ўваходзіла ў склад Гарэлецкага сельсавету[5].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1897 - 62 двары, 362 жыхары
- пачатак XX ст. - 76 двароў, 440 жыхароў. У маёнтку Гарэлец - 1 двор,5 жыхароў
- 1917 - 82 двары, 581 жыхар. У маёнтку Гарэлец - 1 двор,7 жыхароў
- 1970 - 113 двароў, 441 жыхар
- 1996 — 409 жыхароў, 148 двароў
- 2002 год — 133 двары, 357 жыхароў
- 2009 год — 287 чалавек[6]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0
- ^ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ^ «Альберт II» // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелСЭ, 1990. — 680 с., 4 л. карт.: іл. — С. 36.
- ^ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. №222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района» (рас.)
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі