Пясчанка (Пухавіцкі раён)
Пясча́нка[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавету.
Пясчанка | |
трансьліт. Piasčanka | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Пухавіцкі |
Сельсавет: | Навасёлкаўскі |
Насельніцтва: | 14 чал. (2019) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1713 |
СААТА: | 6244843064 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°24′40″ пн. ш. 27°54′50″ у. д. / 53.41111° пн. ш. 27.91389° у. д.Каардынаты: 53°24′40″ пн. ш. 27°54′50″ у. д. / 53.41111° пн. ш. 27.91389° у. д. |
± Пясчанка |
Гісторыя
рэдагавацьУ пачатку 20 стагодзьдзя ў Цітвянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
У 1929 г. створаны калгас «Новая Пясчанка», працавала кузьня.
З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй. 11 лістапада 1942 году у раёне вёскі праходзіла Альберт II (апэрацыя) супраць савецкіх партызан[2]. У 1943 годзе вёска спалена, было забіта 2 жыхара.
Да 29 чэрвеня 2006 году вёска ўваходзіла ў склад Гарэлецкага сельсавету[3].
Насельніцтва
рэдагаваць- пачатак XX ст. — 34 двароў, 143 жыхары
- 1917 год — 32 двары, 148 жыхароў
- 1940 год — 37 двароў, 179 жыхароў
- 2002 год — 27 двароў, 52 жыхары
- 2009 год — 24 чалавекі[4]
- 2019 год — 14 чалавек
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ «Альберт II» // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелСЭ, 1990. — 680 с, 4 л. карт.: іл. — С. 36.
- ^ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. №222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района» (рас.)
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі